Спадчына
2.88K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Спадчына
Мала знішчыць храм, трэба яшчэ знявечыць усё побач, каб нічога пра былое не нагадвала. Так і ў Крычаве — цяжка здагадацца, што безаблічны будынак на цэнтральнай плошчы, гэта былая плябанія ў псеўдагатычным стылі. Выдае хіба што размяшчэнне некаторых акон.…
За пару кіламетраў ад Крычава, у в. Калініна ў 2019 годзе ціха знішчылі гістарычны бровар. Відаць, не такі ён ужо і каштоўны ў параўнанні з іншымі захаванымі шэдэўрамі архітэктуры Крычаўшчыны!

Справа прадзедаў жыве!

⚠️ Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне культурных каштоўнасцей, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, караюцца пазбаўленнем волі да трох гадоў.
фота
#знішчэнне #Калініна #прамысловаяархітэктура
Што сёння адбываецца з гістарычным кафляным заводам «Станіславова» ў Гродне, заснаваным князямі Друцкімі-Любецкімі ў 1895 годзе, які ў 2019 годзе абяцаў выкупіць і аднавіць саліст гурта «Ласковый май» Андрэй Разін.

Спойлер: нічога добрага.

https://vgr.by/2021/09/09/polnyiy-kafel-smotrite-kak-v-centre-grodno-na-glazah-razvalivaetsya-unikalnyiy-kafelnyiy-zavod-ryadom-s-kotoryim-uzhe-opasno-hodit/
#Гродна #гістарычнаязабудова #прамысловаяархітэктура
Мусіць з 5-й спробы ўдалося прапхнуць прапанову на наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці комплексу цэментнага завода ў Краснасельскім Ваўкавыскага раёна, узведзенаму ў 1914 годзе з элементамі стылю паўночнага мадэрну пад патрэбы ваеннага часу. 23 лістапада адбудзецца пасяджэнне абласнога савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, дзе будзе разгледжана гэтая прапанова. У цяперашні час адбываецца знос старых будынкаў на гэтай тэрыторыі, без ахоўнага статусу аб'ект будзе страчаны.

#Краснасельскі #прамысловаяархітэктура #ахова
ГЭС «Ганалес» (Ганалес - працоўная назва вадасховішча ад вёскі на заходнім беразе) на Свіслачы, паміж Мінскім морам і Крыніцай. Помнік савецкай неакласікі 1954 года, які чамусьці ні ў якія ахоўныя спісы не ўнесены, што дазволіла правесці еўрарамонцік з сіняй металадахоўкай, пластыкавымі вітражамі і кафляй да столі.

А вам трапляліся прыгожыя гідраэлектрастанцыі?
#прамысловаяархітэктура #антырэстаўрацыя #Мінск #савецкаяспадчына
У Раванічах Чэрвеньскага раёна выстаўлены на продаж гістарычныя будынкі бровара канца XIX ст. і спіртасховішча, якое, па некаторых звестак, было пабудавана ў 1790 годзе як уніяцкая царква. Нягледзячы на тое, што гэтыя будынкі, відавочна, звязаныя з сядзібай Слатвінскіх, якая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, самі яны ахоўнага статусу не маюць (а чаму?).

#Раванічы #аўкцыёны #прамысловаяархітэктура #непомнік
У Дуброўне закінуты будынак былой суконнай фабрыкі «Дняпроўская мануфактура» пачатку XX ст. ператварылі ў банкетную залу. Унутры, вядома, люты правінцыйны калгас, але дзякуй, што хоць фасады не спаскудзілі, бо будынак ахоўнага статусу дагэтуль не мае.

сучасныя фота mihulio88
#Дуброўна #рэканструкцыя #прамысловаяархітэктура #непомнік
Краснасельскі цэментны завод пасля кансервацыі і рэканструкцыі. Ах не, гэта загніваючая польская Лодзь.

#замежжа #Польшча #прамысловаяархітэктура
26 красавіка ў Магілёве гарэў будынак першай гарадской электрастанцыі, узведзены ў 1910 годзе і перабудаваны ў 1930-я гады пад жылы дом у стылі канструктывізму. Фасады, калі прыгледзецца, захоўваюць рысы абодвух эпох. На жаль, будынак дагэтуль не мае ахоўнага статусу. У сакавіку 2020 года мы звярталіся ў гарвыканкам з просьбай ініцыяваць наданне яму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, але там палічылі, што гэта «пакуль заўчасна», але абяцалі ўстанавіць іфармацыйную дошку (здаецца, яна так не з'явілася). Гэта ўжо не першы закінуты аб'ект у горадзе, які гарыць ад пражывання там розных бамжоў; так гарэлі будынкі па Лазарэнкі, гарэлі казармы на Крупскай.

#разбурэнне #Магілёў #гістарычнаязабудова #прамысловаяархітэктура
У Мінску за $600 000 ізноў спрабуюць прадаць ваданапорную вежу. Вялікія спрэчкі выклікала канцэпцыя ў канцы артыкула, дзе над вежай надбудаваны трохпавярховы аб'ём. Тут хочацца адзначыць, што рэканструкцыя воданапорных вежаў няпростая задача, тым больш калі гэта помнік архітэктуры, бо плошча маленькая, камунікацыя складаная, без кампрамісаў ніяк не абысціся. Што да надбудовы, то на мой погляд яна імітуе металічны бак (які тут, праўда, быў унутры), аддзелка з «іржавай» кортэн-сталі, па-першае, стасуецца з цёмным колерам мура, а па-другое, яго перфарацыя не дае сябе падмануць - аб'ём успрымаецца як новы і не блытаецца з аўтэнтыкай. Уначы будзе ліхтар, што і бачна на рэндары. Памятаючы папярэднія варыянты з кіламетрамі люстранога шкла - гэты варыянт самы адэкватны і сучасны.

P.S. Анлайнеру — у архітэктары вежы няма амаль НІЧОГА ад готыкі, гэта тыповая цагляная эклектыка.
#мінск #прамысловаяархітэктура #рэканструкцыя