Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Зембіне трагедыя ці заканамернасць? Ну давайце паглядзім на яшчэ адну вядомую гістарычную славутасць — сядзібу Грабоўскіх ў в. Дзікушкі Лідскага раёна, дзе адзін фасад і тэраса літаральна левітуюць у паветры на буслінай магіі. Ні сядзіба, ні класіцыстычная царква 1840 года не маюць ахоўнага статусу, але што замінае выканкаму цэглай якога-небудзь закінутага савецкага кароўніка закласці праёмы першага паверха і зрабіць дадатковую падпорку тэрасы наўзамен калоны, якую быццам бабры падтачылі? У рамках хоць бы рэспубліканскага суботніка? Хочацца нагадаць, што «утрата [материальных объектов, обладающих отличительными духовными, художественными и (или) документальными достоинствами] вследствие небрежного хранения» — гэта крымінальнае злачынства.

фота фота
#ахова #Дзікушкі #сядзібы #разбурэнне #непомнік
Спадчына
Photo
Лідскі райвыканкам лічыць, што закладка праёмаў цэглай аварыйнай сцяны сядзібы Грабоўскіх у Дзікушках і дадатковая падпорка пад тэрасай могуць нанесці ўрон каштоўнасці. Але ёсць і добрая навіна - выканкам рыхтуе прапанову на ахоўны статус для сядзібы.

#ахова #сядзібы #Дзікушкі