Менш як за год у сядзібе Гартынгаў у Горным Снове Нясвіжскага раёна не стала металічнай лесвічнай агароджы ў стылі мадэрн. Што далей, вынясуць мадэрнавую печку? (Такое ўжо было ў асабняку Мураўёва ў Горадні). Узімку з флігеля ветрам сарвала дах, раней гарэла гарышча гасподы, але ніякіх выратаваўчых работ пасля гэтага не праводзілася, помнік архітэктуры адкрыты ўсім дажджам і снягам. Між іншым сядзіба афіцыйная гісторыка-культурная каштоўнасць (шыфр 613Г00049), праўда, даведацца пра гэта можна толькі адкрыўшы Дзяржаўны спіс, бо ні на адным з фасадаў не ўдалося выявіць ахоўную шыльду, якая абавязана быць па заканадаўстве.
#сядзібы #вандалізм #разбурэнне #ГорныСноў
#сядзібы #вандалізм #разбурэнне #ГорныСноў