Спадчына
2.83K subscribers
9.22K photos
77 videos
21 files
1.52K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Магілёве знішчылі адзін з найцікавейшых драўляных дамоў, які стаяў на абрыве Дзебры, недалёка ад скрыжавання Міру з Ленінскай. Музейныя супрацоўнікі дом абследвалі і вынеслі каштоўныя рэчы, але будаўнікі не далі ім зняць дэкор, а ён унікальны для горада, бо больш нідзе няма такога "фрыза" з філёнгамі і сухарыкамі.

Раней на гэтым месцы планавалі пасадзіць дом (што яны будуць рабіць з рэльеф не ўяўляю).

#гістарычнаязабудова #знішчэнне #Магілёў #драўлянаедойлідства
Спадчына
У Магілёве знішчылі адзін з найцікавейшых драўляных дамоў, які стаяў на абрыве Дзебры, недалёка ад скрыжавання Міру з Ленінскай. Музейныя супрацоўнікі дом абследвалі і вынеслі каштоўныя рэчы, але будаўнікі не далі ім зняць дэкор, а ён унікальны для горада…
Вось пад такія прапілеі знесены дарэвалюцыйны дом. Як бачым, прадугледжаны вялікім насып, каб выраўняць пляцоўку пад дом і пляцоўкі. Але самае смешнае, што дом трапляе ў зону аховы ландшафту і лагічна было б меркаваць, што забарона на змяненне рэльефу будзе прапісаная ў рэгламентах. Але ў інвалідскім праекце зон аховы гістарычнага цэнтра Магілёва ў адпаведным раздзеле НЯМА НІ СЛОВА ПРА АХОВУ РЭЛЬЕФУ! То бок можна засыпаць усе яры і зрэзаць усе пагоркі ў горадзе і гэта будзе па законе 😂
На Зыбіцкай у Мінску паставілі велізарны святлодыёдны экран. Успрыманню гістарычнага цэнтра (арт. 110 Кодэкса аб культуры) такі падарунак не перашкаджае?

ад @YuryViy
#рэклама #Мінск
Спадчына
Музыка. Знаходка з Полацка, XII стагоддзе
Пры раскопках Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку знойдзена плінфа XII стагоддзя з выявай музыканта. Аляксей Коц, старэйшы выкладчык кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта:

— Плінфа — старажытная цэгла. Пакуль яна сырая і цалкам не высахла, то з’яўляецца прыдатным матэрыялам, каб на ёй можна было нешта намаляваць. Напрыклад, гэта рабілі майстры падчас адпачынку. Відавочна, што ў аднаго з іх быў добры мастацкі густ. У вольны час ён намаляваў чалавека на сырой гліне. Потым яна высахла. Гэтую выяву не знішчылі, не зацёрлі. Яе паклалі ў печ і ў такім выглядзе яна трапіла ў кладку. Потым, калі яна разбурылася, мы яе знайшлі.

— Гэта музыка, скамарох. У яго досыць цікавая шапачка. Пад левай рукой ён трымае струнны музычны інструмент. Які менавіта — трэба рабіць аналіз. Бачны каўнер, магчыма, скамарошны. Сама выява, твар пакрытыя кропачкамі. Пакуль складана сказаць, што гэта значыць. Ёсць выявы ў Ноўгарадзе, графіці ў Кіеўскім Сафійскім саборы. Але для Полацка такая выява першая.

https://news.by/culture/687387.html
Спадчына
На переулке Северном в Минске «восстанавливают» деревянные дома работников железной дороги конца XIX — начала XX в. в составе историко-культурной ценности 3 категории «Комплекс драўлянай забудовы зав. Паўночны». В 2016 году здания № 5, 10, 12 разобрали при…
Комплекс драўлянай забудовы Паўночнага завулка канца XIX — пачала XX стагоддзяў у Мінску — гісторыка-культурная каштоўнасць. Цяпер там аднаўляюць тры драўляныя дамы, якія знеслі некалькі гадоў назад дзеля будаўніцтва новай галіны метро і павінны былі захаваць. Але гэтага не адбылося.

Разабраныя дамы захоўваліся ў Музеі народнай архітэктуры і побыту. Перад разборкай дамоў спецыялізаваная арганізацыя праводзіла абследаванне, паводле яго было 45% захаванасці. Летась матэрыялы прывезлі — яны былі ў жудасным стане, ужо не бярвенне, а смецце. Гніль, грыбок, шмат забітых цвікоў.

Па інфармацыі Мінкультуры разабраныя дамы захоўваліся проста пад адкрытым небам у Паўночным завулку. Наталля Хвір, начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства:

— Мы пісалі [ў адміністрацыю Маскоўскага раёна Мінска], каб яны забяспечылі захаванасць гэтых аб'ектаў: зыходзячы з палажэнняў аб органах мясцовага кіравання і самакіравання, яны ажыццяўляюць кантроль за выкарыстаннем гісторыка-культурных каштоўнасцей. Мы прасілі падпісаць ахоўныя абавязацельствы, распрацаваць праект зон аховы на ўсе гэтыя аб'екты — але нам адміністрацыя раёна проста адказвала, што зняволенні Міністэрства культуры застаюцца «на кантролі».

Пра якую ахову спадчыны можна казаць, калі мясцовыя ўлады даюць адпіскі профільным органам?

#мінск #драўлянаедойлідства #гістарычнаязабудова #знішчэнне
https://news.by/culture/687318.html
На гістарычным доме па вул. Зяньковай, 4 (213Г000029) у Віцебску вядуцца фасадныя работы: цагляны мур фарбуецца, збіты верхні слой лучковай перамычкі, па якой цяпер малююць(!) гарызантальна выкаладзеную цэглу, аналагічным чынам "маскіруецца" жалезабетонная перамычка побач, памяншаюцца гістарычныя памеры праёмаў.

Іншай рэстаўрацыі ў мяне для вас няма. 💁‍♂️

#віцебск #гістарычнаязабудова #дэградацыя
Якую ж херату зрабілі ў парку Янкі Купалы: што гэты востраў, які разбурае адлюстраванне забудовы ў воднай гладзі, што гэтыя шэрыя дысанансныя “сметніцы" ў рост чалавека, панатыканыя так, што зрабіць нармальнае фота без іх немагчыма. Няўжо калі б паставілі ля кустоў, дык да бруяў фантанаў святло не дасягнула б? 🤮
❤️ гэтая летняя тэраса скрала маё сардэчка. Бачыце, не патрэбныя ні дахі з металадахоўкі, каб схаваць ад дажджу, ні шкляныя сцены з дзвярамі, каб закрыць ад ветру, ні дашчаны насціл, каб паставіць мэблю. Цуд ды і толькі!

#мінск #тэрасы