Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Ці адновяць у Пінску касцёл Святога Станіслава? У адпаведнасці з новым генеральным планам, распрацаваным Інстытутам горадабудаўніцтва, у Пінску прадугледжана магчымасць адраджэння на цэнтральнай плошчы велічнага касцёла. Пытанне выключна ў фінансах – запэўніваюць мясцовыя ўлады.

– Гэтае пытанне падымалася на пачатку 2000-х гадоў. Міністэрствам культуры было рэкамендавана Пінску, тады выдзяляліся сродкі ад дзяржавы на аднаўленне гэтага касцёла. У сілу непрыняцця некаторых адказных таварышаў і некаторых людзей, якія лічаць сябе знаўцамі горада, гэты праект быў адхілены. Пры падрыхтоўцы горада да 910-годдзя нават прапаноўвалася хаця б выразіць падмуркі гэтага касцёла.

#Пінск #касцёлы
У гістарычным будынку па вуліцы Савецкай, 5 у Пінску адкрыецца аптэка-музей. Дзеля гэтага ўжо прабіты дзвярны праём на галоўным фасадзе, устаноўлены ярка-чырвоныя металічная брамка, дзверы і акно. Цяпер ствараюцца інтэр'еры, выраблена і ўстанаўліваецца адпаведная мэбля. У 2021 годзе споўніцца 460 гадоў з першага ўспаміну пра аптэку ў Пінску.

#Пінск #гістарычнаязабудова #музеі
http://www.pinsk.gov.by/about/info/news/1496/
Новы гандлёвы цэнтр па вул. Бялова, 12 у Пінску на рэндарах 2019 і 2020 гадоў. Архітэктары вырашылі адысці ад літаральнай імітацыі гістарычнай архітэктуры.

#Пінск
Спадчына
В Пинске вместо снесённого во время реконструкции исторического здания построили копию этого строения на прошлом месте Все началось с того, что новый собственник здания на площади Ленина,31 решил провести в нем реконструкцию. С дома сняли крышу, перекрытия…
Аднаўленне ці фуфел?

Параўнанне фота дома на плошчы Леніна, 31 у Пінску, які часткова абрыўнуўся ў час рэканструкцыі, а потым быў цалкам знесены і адноўлены з нуля, дазваляюць выявіць шэраг хібаў.
1) Гістарычны карніз складаўся з 2 невялікіх выступаў і больш масіўнага пояса над імі. Цяпер жа пры аднаўленні гэта 4 ступенькі роўнавялікага вынасу. 4-ы выступ з'явіўся, відаць, таму, што праектанты неадэкватна задралі дах.
2) Усе праёмы галоўнага фасада мелі лучковае (выгнутае) завяршэнне, цяпер жа ўсе вокны прамавугольныя, лучковым застаўся толькі цэнтральны дзвярны праём.
3) На бакавым фасадзе над карнізам быў невялікі прычолак, цяпер яго няма, а крыццё самога даху з гэтага боку займела вялікі вынас, якога ніколі не было.
4) Прасценак паміж вокнамі на франтоне быў меншы за самі праёмы, цяпер жа ён шырэйшы за іх. Знікла круглая адтуліна ў завяршэнні франтона.

Можна было б палічыць гэтыя хібы нязначымі, калі б іншыя архітэктурныя асаблівасці былі адноўлены дакладна. Але іншых няма. #антырэстаўрацыя #пінск
Спадчына
Аднаўленне ці фуфел? Параўнанне фота дома на плошчы Леніна, 31 у Пінску, які часткова абрыўнуўся ў час рэканструкцыі, а потым быў цалкам знесены і адноўлены з нуля, дазваляюць выявіць шэраг хібаў. 1) Гістарычны карніз складаўся з 2 невялікіх выступаў і больш…
Пінскі райвыканкам піша, што па будынку па Леніна, 31 у Пінску, які быў адноўлены з нуля пасля абвальвання ў час будаўнічых работ, але стаў малападобным да таго, што было, ён рабіць нічога не будзе, бо ў яго лапкі праект узгоднены Міністэрствам культуры. У выканкаме, відаць, лічаць, што паміж узгодненным праектам і рэалізацыяй нічога не магло пайсці не так. 🤷‍♂️
#Пінск #гістарычнаязабудова
Рамонт будынка былога радыёвузла 1928 года па Завальнай вуліцы, 39 у Пінску. Вернуты дзверы аўтэнтычнага выгляду, але спілаваны дрэвы, якія сядзелі занадта блізка да фасада.

#Пінск #польскаяспадчына #гістарычнаязабудова #рэстаўрацыя
Роспісы пачатку XVIII ст. у левым крыле кляштара францысканцаў у Пінску.

Крыніца
#роспісы #кляштары #пінск
Раскрыццё насценнага жывапісу ў былым кляштары францысканцаў у Пінску. З архіва Аркадзя Шпунта.

#Пінск #манастыры #раскрыццё #роспісы
Рэканструкцыя першапачатковага выгляду алтара на 1730-я гады ў кафедральным касцёле ў Пінску. Выканана на падставе хіміка-фізічных даследаванняў пігментаў і зандажоў жывапісных слаёў. 1986 год. З архіва Аркадзя Шпунта.

#Пінск #касцёлы #каларыстыка #роспісы #інтэр'еры