Спадчына
2.83K subscribers
9.22K photos
77 videos
21 files
1.52K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Другую казарму XIX ст. на Шчорса знеслі

Не дапамаглі ні звароты,ні абурэнні.

Так знікае гарадзенская спадчына😢 Усім, хто дае дазвол на знос і будаўніцтва "па матывах", варта памятаць: нішчыцца Гародня, якая складалася цягам стагоддзяў, якая належыць гараджанам і вабіць турыстаў. Іншай спадчыны ў вас не будзе.

📸 NewGrodno.by
Будаўніцтва дома Гарсавета ў Мінску ў 1951 годзе. Бачна, што тарцом будынак прымыкае да фасада дарэвалюцыйнай камяніцы. Гэта дом Маліна, у якім 25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Ён стаяў па Захар'еўскай вуліцы, якую пасля вайны выпраставалі. У дома Маліна знеслі крыло, якое выходзіла на старую вуліцу і замінала будаўніцтву па новай трасіроўцы. Але крыло па Валадарскага засталося. Калі зайсці ў двор, то можна пабачыць, што паміж старым і новым будынкамі пакінуты зазор, праз які можна разгледзець цалкам захаваны дэкор фасада, які калісьці выходзіў на Захар'еўскую.

Фота
#мінск
У 1981 годзе пры будаўніцтве мемарыяла Змагарам за савецкую ўладу на Савецкай плошчы ў Магілёве была выяўлена драўляная маставая 17 стагоддзя. Яе перанеслі на тэрыторыю музея этнаграфіі, дзе яна экспанавалася на адкрытым паветры некалькі гадоў.

#Магілёў #археалогія
У касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах правялі рамонт, аднавілі лаўкі і адкрылі арган. Арган у дрэнным быў перавезены сюды з касцёла ў Браславе. Яго рэстаўрацыяй апошнія гады займаўся майстар Маскоўскай філармоніі Дзмітрый Лотаў.

Фота
#касцёлы #інтэр'еры #Радашковічы
У Кобрыне перайменавалі вуліцу Каліноўскага ў вуліцу Пятра Машэрава.

Адметнасць сітуацыі ў тым, што ў Кобрыне ўжо была вуліца Пятра Машэрава. Таму ўладам адначасова давялося змяніць і яе назву — цяпер гэта будзе вуліца Яловая.

Грошы знайшліся на перайманаванне!

#Кобрын #тапаніміка
«Рэстаўрацыя» Мікольскага манастыра ў Магілёве - суцэльная хлусня і фальсіфікацыя, якую выдаюць за аўтэнтыку. Відаць, папоўская машына ў браму не пралазіла, дык «магілёўскае барока» падкарэктавалі.

#Магілёў #цэрквы #антырэстаўрацыя
Спадчына
«Рэстаўрацыя» Мікольскага манастыра ў Магілёве - суцэльная хлусня і фальсіфікацыя, якую выдаюць за аўтэнтыку. Відаць, папоўская машына ў браму не пралазіла, дык «магілёўскае барока» падкарэктавалі. #Магілёў #цэрквы #антырэстаўрацыя
Гэта не толькі на ўсходзе так калгасяць тое, што можна і трэба было па заканадаўстве аднавіць нармальна, паводле навукі.

Вось брама кляштара бернадзінак у Слоніме. Быццам бы падобна, калі ідзеш па іншым баку і не прыглядаешся. Як толькі бярэш стары фотаздымак, то разумееш якую садамію тут нагарадзілі. Але не разумееш навошта. Лепш шчыры навабуд, чым бяздарная імітацыя.

Адразу кідаецца ў вочы тое, што прапорцыі не тыя: падрос і звузіўся праём аркі. Над аркай з'явілася нейкая бэлька, але знікла замковая раскрапоўка. Усе тонкапрафіляваныя карнізы і паясочкі сталі проста прамавугольнымі ступенькамі ў таўчыню цагліны. Валюты спачатку пабудавалі, пасля зразумелі, што не той формы, і завіток пусцілі не па контуры. Уверсе праёмы былі лучковымі, а сталі цыркульнымі. Пра каромыслападобны паясок, які агінаў верхні праём таксама нічога добрага не скажаш - проста так нейкі згладжаны "домік".

То бок абсалютна кожная дэталь і прапорцыя ў гэтай браме (як і ў браме ў Магілёве) не адпавядае гістарычным. Каб спраектаваць такое трэба вельмі пастарацца на зло. Або будаваць без праекта, што больш верагодна.

Ініцыятыўны і самаўпэўнены ксёндз/поп у багатай парафіі - заўсёды смерць для помніка.

Мы не такі багаты народ, каб аднаўляць нашу спадчыну так дрэнна, што пасля трэба будзе пераробліваць усё з нуля. Рабі пільна – і тут будзе Вільня

#Слонім #касцёлы #антырэстаўрацыя