Спадчына
2.89K subscribers
9.8K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Вілейскім раёне ад летняга маёнтка Агінскіх у Ручыцы засталіся ўсяго дзве капліцы. Гэта адзінае, што нагадвае пра вялікі сядзібна-паркавы комплекс, які быў пабудаваны ў 1765 годзе. Вілейскія актывісты і сябры суполкі аховы помнікаў расказваюць, што капліцы могуць разбурыцца канчаткова ўжо зусім хутка.

#ручыца #капліцы #разбурэнне

https://rh.by/2019/08/05/kaplicy-moguc-razburycca/
Спадчына
Photo
У адказ на петыцыю Вілейскі райвыканкам абяцае разгледзіць пры фарміраванні бюджэту на 2022 год пытанне аб выдзяленні грашовых сродкаў на аднаўленне адной з капліц у в. Ручыца, якая разбурылася ў кастрычніку 2020 года.

#петыцыі #Ручыца #капліцы #аднаўленне
https://petitions.by/petitions/4976
Спадчына
Photo
На тэрыторыі сядзібы Агінскіх «Ганута», што ў вёсцы Ручыца Вілейскага раёна, пачалася рэканструкцыя адной з дзвюх капліц.

Дзе аднолькавыя капліцы пабудаваныя ў 1765 г. ў стылі ракако віленскім архітэктарам Т. Жаброўскім.

Вышэй за карніз, там дзе быў барочны купал, з'явілася дзіўная мураваная канструкцыя ў выглядзе куба. Яе прызначэнне пакуль незразумелае.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2020 года ў адна з капліц абрынулася. Толькі гэта прымусіла ўлады пачаць працы на гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У канцы 2021 года мясцовыя ўлады абвясцілі тэндар на даследаванне рэштак былой сядзібы, у тым ліку складанне рэстаўрацыйнага задання і вызначэнне зон аховы.

#капліцы #ручыца #рэстаўрацыя
Міхаіл Жых з Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання рэстаўратараў паведамляе, што яны талакою пачалі працу па ўратаванню барочных капліц XVIII стагоддзя пры сядзібе Агінскіх у Ручыцы.

Па першай каплічцы (бліжэй да месца знаходжання былога касцёла) ўжо выкананы супрацьаварыйныя работы. Узмацнены падмуркі , адноўлена адмостка, пачаліся і будуць працягнуты ў гэтым годзе рамонтна-аднаўленчыя работы

Жых запрашае да удзелу ў талацэ. Сувязь праз +375296130993 і restorers.by

фота
#Ручыца #капліцы #аднаўленне