Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Змена аўтэнтычнага выгляду праваслаўных храмаў, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, набывае ўсё больш шырокія маштабы. Практычна па кожнаму выпадку ідзе рэакцыя, як з боку грамадскіх аб'яднанняў, так і асобных грамадзян. Пішуцца лісты, парушальнікі перыядычна прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці, але сітуацыя не нармалізуецца. У сувязі з гэтым быў ініцыяваны адкрыты ліст да Патрыяршага экзарха ўсёй Беларусі Паўла, які падпісалі кіраўнікі і прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, якія згодна сваёй статутнай дзейнасці займаюцца аховай гісторыка-культурнай спадчыны, і прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлегенцыі.

На фота: #Валавель, #Слонім, #НоваяПапіна, #Бездзеж, #НовыСвержань
#цэрквы #антырэстаўрацыя
Прыярытэты дзяржавы ў сферы аховы помнікаў: да 2,5 гадоў хіміі за размаляванага ёлупа, які не мае аніякай каштоўнасці, і вызваленне папоў ад адміністрацыйнай адказнасці за знявечанне драўляных помнікаў рэспубліканскага значэння. 👍

На фота помнік Леніну ў Дамачаве Брэсцкага раёна і шматпакутная царква ў в. Валавель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

#ахова #помнікі #цэрквы #антырэстаўрацыя #валавель #дамачава