Спадчына
2.89K subscribers
9.81K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Недарэстаўраваную сядзібу Манюшкаў у Смілавічах Чэрвеньскага раёна зноў выставілі на продаж.

А ШТО СЛУЧІЛАСЬ?

Сядзібу, якая пуставала 20 гадоў, у 2014 годзе на аўкцыёне выкупіла літоўская кампанія "ВIНКТЭХ-ТРЭЙД". Інвестар пад навуковым кіраўніцтвам пачаў актыўную рэстаўрацыю помніка архітэктуры. Адзін корпус быў адноўлены звонку, праведзены камунікацыі, у другім корпусе расчышчаны падвалы. Але нечакана працы спыніліся.

У пачатку 2023 года "ВIНКТЭХ-ТРЭЙД" унесена ў спіс кампаній "з замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні". У 2024 годзе недарэстаўраваная сядзіба выстаўлена на аўкцыён.

Супадзенне? Як знаць, маглі кінуць і раней. У Беларусі адсутнічае хоць якая падтрымка тых, хто бярэцца за рэстаўрацыю. Калі ў Літве кампенсуецца траціна выдаткаў, а ў Германіі да паловы выдаткаў, якія пайшлі на рэстаўрацыю помнікаў, то ў Беларусі наадварот.

Калі ты набыў у Беларусі гісторыка-культурную каштоўнасць або проста працуеш на яе тэрыторыі ці ў межах зон яе аховы (а гэта можа быць увесь цэнтр горада) то мусіш сплачваць у Фонд Прэзідэнта 5% ад сваіх прыбыткаў. Для замежных кампаній гэты працэнт складае 25%.

Грошы з Фонда ідуць на рэстаўрацыю выключна аб'ектаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці...

Які замежны інвестар у цвярозым розуме будзе адсцёгваць нейкаму дзяржаўнаму фонду чвэрць сваіх прыбыткаў, не атрымліваючы ніякай дапамогі ад дзяржавы нават на рэстаўрацыю????

Як, на думку геніяў, якія пісалі гэтыя законы, гэта мусіць працаваць???

Толькі на днях зрабілі палёгку - вызвалілі ўласнікаў помнікаў ад падаткаў на нерухомасць і зямлю, але гэта кропля ў моры.
У Салігорску на школе №3 знішчылі вітраж з Францыскам Скарынам. Цяпер тут шэранька белы шклопакет.

#вітражы #салігорск #савецкаяспадчына
Спасибо всем, кто отозвался по поводу фотографии проекта несбывшегося главного корпуса БГУ у метро "Восток" (к теме в предыдущей записи). Задумывал его архитектор Игорь Есьман, проект демонстрировался в старом главном корпусе много лет, даже в 90-е, когда уже точно никаких шансов.

Очень интересная идея здания, до сих пор круто смотрелось бы.
Сядзіба Жукоўскіх у вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёна. Унутры сціплага будынка сапраўдная казка. Па перыметры параднай залы ідзе багаты ляпны фрыз з раслінным арнаментам у выглядзе кветак, пладоў і лісцяў. 😍 (размалёўка лісця савецкая, што троху псуе ўражанне)
А колькі такога мы страцілі...

#Дашкаўка #сядзібы #інтэр'еры
Сёння імя выдатнага даследчыка садова-паркавага мастацтва Анатоля Федарука, аўтара шэрагу кніг пра шляхецкія сядзібы Беларусі, прысвоена сярэдняй школе ў вёсцы Тэльмы 1 Брэсцкага раёна. Федарук нарадзіўся ў суседняй вёсцы Хабы, а пасля вучыўся ў гэтай школе.

На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі ягоныя калегі і вучні, супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі і Цэнтральнага батанічнага сада.

Нарэшце школам прысвойваюцца імёны не ваенных, партызанаў і чэкістаў, а тых, хто ўсё жыццё прысвяціў беларушчыне.

#Асобы
Спадчына
Сёння імя выдатнага даследчыка садова-паркавага мастацтва Анатоля Федарука, аўтара шэрагу кніг пра шляхецкія сядзібы Беларусі, прысвоена сярэдняй школе ў вёсцы Тэльмы 1 Брэсцкага раёна. Федарук нарадзіўся ў суседняй вёсцы Хабы, а пасля вучыўся ў гэтай школе.…
Кнігі Федарука, "Садово-парковое искусство Белоруссии", "Старинные усадьбы Минского края", "Старинные усадьбы Берестейщины", "Старинные усадьбы Гродненщины" - напэўна настольныя для многіх, хто цікавіцца беларускімі сядзібамі. Шкада, што серыя засталая няскончанай.