Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Ляхавіцкім раёне абвешчаны два новыя батанічныя помнікі прыроды мясцовага значэння - "Парк Нача Брындзоўская" і "Парк Рэпіхава"

Пад гэтымі няўцямнымі юрыдычнымі фармулёўкамі хаваюцца сядзібныя паркі Чарноцкіх у Начы Брындзоўскай (цяпер частка Начы) і Патоцкіх у Рэпіхаве (цяпер Крывошын).

Парк у Начы мае таксама статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а ў Рэпіхава як сядзібы ніякага статусу дагэтуль не было, але меўся статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння - не зусім зразумела, што з ім стала. Панізілі?

У дзяцінстве, у 1800 — 1809 гадах, у Рэпіхаве жыў адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры Ян Чачот, бацька якога працаваў у маёнтку эканомам. У ягоны гонар пастаўлены памятны знак.

#паркі #сядзібы #помнікіпрыроды #крывошын #нача #ахова

https://www.belta.by/regions/view/dva-novyh-botanicheskih-pamjatnika-prirody-objjavleny-v-ljahovichskom-rajone-599848-2023
Спадчына
Паведамляюць, што таксама знішчылі драўляны свіран пры сядзібе Абуховічаў у Вялікай Ліпе. Паглядзіце якія выразныя канструкцыі ён меў.

#ВялікаяЛіпа #сядзібы #знішчэнне
Паглядзіце ў ва што была перабудавана прыватнымі ўласнікамі сядзіба прамысловаўца Лейбы Стругача ў Будзёнаўцы пад Ашмянамі.
Без ахоўнага статусу гаспадар цалкам знішчыў гістарычны выгляд каштоўнага помніка, пад які нават былі зарэзерваваны зоны аховы ў праекце дэталёвай планіроўкі Ашмянаў. Цяпер ні пра якія зоны і ахову ўжо казаць не даводзіцца.

Крыніца
#антырэстаўрацыя #будзёнаўка #ашмяны #непомнік #сядзібы
Як на сёння выглядае сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў у Наднёмане. З заканчэннем халадоў рэстаўрацыя распачынаецца зноў.

Крыніца
#рэстаўрацыя #сядзібы #наднёман
Сядзіба Жукоўскіх у вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёна. Унутры сціплага будынка сапраўдная казка. Па перыметры параднай залы ідзе багаты ляпны фрыз з раслінным арнаментам у выглядзе кветак, пладоў і лісцяў. 😍 (размалёўка лісця савецкая, што троху псуе ўражанне)
А колькі такога мы страцілі...

#Дашкаўка #сядзібы #інтэр'еры
На тэрыторыі сядзібы Ваньковічаў і Аскеркаў у былой вёсцы Рудакоў Хойніцкага раёна вальнулі значны кавалак тэрыторыі з закінутымі будынкамі і расліннасцю. Гэта бачна пры параўнанні спадарожнікавых здымкаў.

Нягледзячы на тое, што сама вёска была адселена і пахавана пасля Чарнобыльскай катастрофы, сядзібны комплекс з паркам нейкім цудам збярог свой ахоўны статус - сёння гэта гісторыка-культурная каштоўнасць 2-й катэгорыі (рэспубліканскага значэння).

Тры будынкі, унесены ў спіс, здаецца, не зачапіла зачыстка, але для сядзібы дагэтуль адсутнічае праект зон аховы, то бок мы не ведаем якія граніцы ў сядзібы і якую гаспадарчую дзейнасць можна там і побач весці.

Для такіх выпадкаў у Кодэксе аб культуры адназначна прапісаная забарона на ажыццяўленне любой дзейнасці, якая можа аказаць уздзеянне на помнік. Але ў Хойніцкім раёне, відаць, пра Кодэкс ніхто і не чуў.

#сядзібы #знішчэнне #Рудакоў
Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў у Наднёмане ўжо цалкам вымуравана да карнізаў і комінаў. Хутка абяцаюць накрыць дахам.

Крыніца
#сядзібы #аднаўленне #Наднёман #рэстаўрацыя
У Кушлянах вельмі дзіўна прапіталі драўляную сядзібу Францішка Багушэвіча нейкім каляровым засцерагальным сродкам... з аднаго боку.

Так рабіць нельга, гэта разбурае візуальнае успрыманне помніка. Або ўзгадняецца нейкі празрысты сродак, або малюецца сядзіба цалкам у адзін тон.

#Кушляны #антырэстаўрацыя #сядзібы #драўлянаедойлідства
Як зараз выглядае адбудова з нуля сядзібы князёў Мяшчэрскіх у Клімавічах. Уся драўніна помніка архітэктуры па надуманых прычынах заменена, пакінута роўна столькі, каб упісацца ў нарматыў па "рэканструкцыі". Нават вокны, наколькі можна зразумець новыя, а не рэстаўраваныя. Абяцаюць, што вернуць аўтэнтычны дэкор, але пакуль да яго не дайшло.

Фота

#Аднаўленне #Клімавічы #сядзібы #драўлянаедойлідства
Часам выпадкова натыкаюся на помнікі, якіх няма нават на Глобусе Беларусі. Асабліва ва ўсходняй часткі краіны - туды ніхто не ездзіць. Вось у 2020 годзе камітэт Магілёўаблмаёмасць у сваім фэйсбуку выстаўляў камяніцу яўна дарэвалюцыйнага выгляду. Падпісана як былая школа па вуліцы Падгорнай, 1Б ў Красавічах Клімавіцкага раёна. Але гэта яўна не школа, а нейкі сядзібны дом ці афіцына.

І праўда, на старых картах тут "гасподскі двор Красавічы". Засталіся фрагменты парку, а савецкую школу знеслі.

Далей нагугліў, што мясцовыя чырвоны дом называлі "французскім маёнткам" (там жа адшукалася другое фота), але вызначыць уласніка не ўдалося. І яшчэ ў раёнцы адшукаўся здымак з іншага боку за 2023 года - хутчэй за ўсё яшчэ стаіць.

Але што з ім рабіць? Інфармацыі ніякай, фотафіксацыі няма - прапанову на прысваенне ахоўнага статусу не падасі, а знесці могуць у любы час. А спадзявацца, што мясцовыя ўлады зацікавяцца не даводзіцца 😐

#Красавічы #сядзібы
Падпісчыкі падзяліліся фотаздымкамі і нарылі ў інтэрнэце інфармацыі пра гэтую забытую сядзібу ў Красавічах. ❤️ Дарэчы яе прапануюць набыць для аграэкатурызму на 1 мільён рублёў, пры гэтым мясцовыя ўлады нават утылізавалі з яе тэрыторыі будматэрыялы, якія засталіся пасля зносу савецкай школы.

Як пішуць, гэты будынак, збудаваны з чырвонай нямецкай цэглы. А валодаў ім барон Сігізмунд Міхайлавіч Фіцінгоф. Фіцінгоф вядомы род остзэйскіх (прыбалтыйскіх) немцаў на службе ў Расійскай імперыі, але адсачыць геналогію і час з'яўляення ў Беларусі немагчыма. Маёнткам Красавічы валодаў яшчэ ягоны бацька. А вось тое, што ён быў зарэгістраваны на жонку Сігізмунда Эмілію - сумніўна.

У барона быў свой вінакурны завод, было шмат каней, валоў. Сам барон рэдка наведваўся ў Красавічы. У яго адсутнасць тут кіраваў нейкі пан Камінскі, праз што ўсе ў Красавічах усе лічылі гаспадаром лічылі менавіта яго.

Гэта памешчык, Карл Карлавіч Каменскі, валодаў маёнткам Ціманава ў прыгарадзе Клімавічаў. Сам ён быў лекарам па адукацыі, арганізаваў у сваім маёнтку бясплатны амбулаторны прыём. Ініцыяваў адкрыццё навучальных устаноў у Клімавічах. А яшчэ правёў першыя раскопкі двух курганоў з курганнага могільніка Старажытнай Русі.

Магчыма гэтых звестак і фотаздымкаў хопіць, каб падрыхтаваць прапанову на наданне ахоўнага статусу сядзібе.

#Красавічы #сядзібы
Як за часамі незалежнасці ахоўвалі спадчыну ў Беларусі.

Будынак былога бровара пры сядзібе Радзівілаў у Карэлічах проста растае на вачах. Яшчэ 10 гадоў і застануцца толькі бутавыя падмуркі. Між іншым гэта афіцыйная гісторыка-культурная каштоўнасць (шыфр 413Г000312).

«Ахоўваецца дзяржавай. Прычыненне шкоды караецца па законе». А вось распіздзяйства і абыякавасць мясцовых чыноўнікаў да сваіх абавязкаў не караецца чамусьці.

#Карэлічы #сядзібы #разбурэнне