Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Спадчына
У час рэканструкцыі корпуса гістфака па вуліцы Чырвонаармейскай у Мінску былі разбітыя керамічныя пано з Каліноўскім і па матывах твораў Купалы. Гэта рэдкі выпадак, калі мы ўвогуле даведваемся, што творы не проста "ну кудысьці іх перавезлі, дакладна не ведаю"…
Гэта дарэчы не разавая акцыя па знішчэнні манументальнага мастацтва ў БДУ. Вось гэтыя вітражы на лесвічнай клетцы галоўнага корпуса, артэфакты савецкай эпохі, прыгажосць якіх у сваім інстаграме адзначыў саліст брытанскага гурта Hurts Тэа Хатчкрафт, не спадабаліся кіраўніцтву. "Дрэнны стан, немагчыма захаваць". І похер на заканадаўства.

Зніклі вітражы, відаць, у 2018 годзе, бо менавіта тады ўніверсітэт праводзіў замену вокнаў і арганізаваў конкурс на лепшы эскіз афармлення новых запаўненняў.

#савецкаяспадчына #інтэр'еры #знішчэнне #Мінск #манументальнаемастацтва #вітражы
У Салігорску на школе №3 знішчылі вітраж з Францыскам Скарынам. Цяпер тут шэранька белы шклопакет.

#вітражы #салігорск #савецкаяспадчына