sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
📣💫Канферэнцыя Менскай урбаністычнай платформы 2023

▫️Калі: 23 — 27 кастрычніка.
▫️Дзе: анлайн у ZOOM + афлайн у #Вільнюс, #Літва.

💥Вяртаецца штогадовая міжнародная прафесійная ўрбаністычная #канферэнцыя. Тэма гэтага года — «Інфраструктура гасціннасці ад лакальнага турызму да буйных міграцыйных працэсаў».

Праз падзеі апошніх гадоў і паслабленні кавідных абмежаванняў усё больш людзей перасоўваецца паміж гарадамі і краінамі, сутыкаецца з кантэкстам незнаёмых гарадоў і вымушана аператыўна вучыцца арыентавацца ў новых умовах.

Цэнтральныя пытанні ў павестцы:
— Ці надышоў час змяніць падыходы да планавання тэрыторый і ўлічваць дынаміку перасоўвання людзей?
— Ці можна зрабіць досвед перасоўвання ад кропкі да кропкі больш гладкім і інклюзіўным?
— Ці не прывядзе гэта да ўніфікацыі прастор і страты ідэнтычнасці?

🔗Падрабязнасці
👉Зарэгістравацца.

#урбаністыка #публічныя_прасторы #грамадскія_праекты #архітэктура #камунікацыі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥Last minute call! NoBorderSpace - восеньская школа па стварэнні мульцімедыя праектаў у Тэлаві (Сакартвэла), #Грузія

▫️Для каго:
- Грамадзяне Арменіі, Азербайджана і Грузіі; а таксама Беларусі і Расіі, якія пражываюць/пражываюць у трэціх краінах (Паўднёвы Каўказ і інш.).❗️Як нам паведамілі, вельмі чакаюць беларусаў/_к❗️
- Сацыяльныя #даследчыкі і #гісторыкі, #журналісты і #блогеры, публіцысты і #мастакі, #фатографы і #дакументалісты і інш.

● Працоўная мова - ENG.

NoBorderSpace забяспечвае платформу для абмеркавання складаных і актуальных пытанняў гісторыі ўзаемаадносін, міжкультурных кантактаў, імперскай і каланіяльнай спадчыны, памяці і палітыкі гісторыі, нацыяналізму і сучасных канфліктаў, а таксама метадаў і перспектыў іх мірнай трансфармацыі.

У 2024 годзе ў рамках праекта будуць таксама рэалізаваныя:
- адукацыйная анлайн-праграма - серыя лекцый і дыскусій на пералічаныя тэмы.
- дзве навучальныя школы ў Грузіі для мадэратараў/фасілітатараў дыялогаў і дыскусій.

🔥Ддл: 30 верасня.
🔗👉Даведацца больш.
🎬 🤩CreateCultre Group запускае Майстэрню Відэапраектаў у #Вільнюс #Літва

▫️Шукаюцца 15 прадстаўнікоў/_ніц некамерцыйнага сектара, творчага класа, актывістаў і актывістак, і тых, хто хоча ствараць важны кантэнт, ці ўкараніць медыякампанент у дзейнасць сваёй НДА.

🎯 Вы на практыцы навучыцеся ствараць, здымаць і мантаваць відэапраекты.

Што вас чакае:
- 7 выкладчыкаў і выкладчыц з вопытам стварэння кіно і відэакантэнту
- Тэарэтычныя і практычныя заняткі
- Ментарская падтрымка падчас распрацоўкі і стварэння вашага відэапраетка
- Два пітчынгі пілотнага праекта
- Абсталяванне для здымак: святло, камеры і гук
- Утульная студыя для вашых творчых заняткаў.

📌Для ўдзелу спатрэбіцца падрыхтаваць невялікую прэзентацыю ідэі і апісаць матывацыю.

Ддл: 15 кастрычніка.

👉🏻Падаць заяўку.
🔗Даведацца больш.

#відэа #медыя #СМІ #камунікацыі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌲Art Inside Out - міждысцыплінарная творчая #рэзідэнцыя ў #Швецыя

▫️Для каго:
міждысцыплінарныя #мастакі.
▫️Калі: 11 - 24 сакавіка і 15 траўня - 24 чэрвеня.

Тэма – рэальнасць і міфы, зямное і фантастычнае, мінулае і сучаснасць. Рэзідэнцыя звязана з замкам Цёлёхольм у Кунгсбаку, на заходнім узбярэжжы Швецыі. Запрашаюць даследаваць скандынаўскі і кельцкі фальклор. Вынікам рэзідэнцыі стане выстава.

Арганізатары прапануюць:
- 100 000 SEK
- вытворчы бюджэт 50 000 SEK
- праезд
- пражыванне.

Ддл: 26 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🔥Ужо сёння: 🖊“Дэкаланіяльнасць, фемінізм, пісьмо” — #artist_talk з Айгерым Тылеўбай

▫️Калі: 2 кастрычніка, 18.00 Мінск.
▫️Фармат: анлайн-дыскусія.

🦹‍♀️Айгерым Тылеўбай — журналістка, актывістка супольнасцяў з Казахстана. Плённа працавала ў дзяржаўных расследвальніцкіх праектах, а цяпер дакументуе культурную і экалагічную спадчыну праз супольную працу па захаванні памяці і азёраў у Казахстане.

Мерапрыемства будзе цікавае не толькі пісьменні:цам, але і проста ахвотным паглыбіцца у тэму дэкаланіяльнасці.

🔗👉Зарэгістравацца.
📍Via @sekktor_chat

#літаратура #мастацтва #памяць #фемінізм #тэксты #пісьменнікі #аўтары
🎉💎«Інклюзія ў дзеянні» - анлайн-#курс па інклюзіўнай камунікацыі і працы

▫️Для каго:
усе зацікаўленыя, #актывісты і прадстаўнікі #НДА.
▫️Калі: 18 кастрычніка - 22 лістапада, па серадах у 18.30 (па Мінску).

Што будзе на курсе:
- як будаваць чуллівую і клапатлівую камунікацыю са сваёй аўдыторыяй
- якія асаблівыя патрэбы ёсць у розных сацыяльных групаў і чаму важна іх улічваць у сваёй працы
- інклюзія, неварожая мова, падыход, заснаваны на правах чалавека, – навошта нам усе гэтыя складаныя словы? Як уключаць гэтыя падыходы ў сваю дзейнасць?
- як запытваць у аўдыторыі пра яе патрэбы і атрымліваць грунтоўныя адказы
- што такое даступная анлайн і афлайн прастора і як яна можа палепшыць твае зносіны з аўдыторыяй
- як будаваць сваю дзейнасць такім чынам, каб нікога не выключаць, і чаму гэта карысна для саміх арганізацый і ініцыятываў.

Ддл: 8 кастрычніка.
👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты
📝🎥2 грантавыя магчымасці для #медыя

1️⃣
#грант на фінансавую і тэхнічную падтрымку СМІ, якія працуюць у надзвычайных сітуацыях

Да надзвычайнай сітуацыі адносяцца вайна або складаная палітычная абстаноўка, фінансавыя цяжкасці і г.д.

Праграма прапануе:
- грант да 15 000 EUR
- семінар з кансультантамі па развіцці
- тэхнічную падтрымку і настаўніцтва.

Ддл: 16 кастрычніка.
👉Падрабязней.

2️⃣ #стыпендыя для журналістаў у сферы кліматычнай дэзінфармацыі ад Фонду Генрыха Бёля

Кандыдат павінен мець паспяховы досвед публікацый па пытаннях клімату і/або дэмакратыі, досвед палявых даследаванняў. Ад журналіста чакаецца доўгі артыкул-расследаванне або дзве-тры кароткія артыкулы з #фота/#відэа.

Праграма прапануе:
- стыпендыю на стажыроўку 2800 EUR
- публікацыя на вэб-сайтах і прасоўванне ў сацыяльных сетках.
- права ўласнасці на артыкул застаюцца за стыпендыятам.

Ддл: 5 кастрычніка.
👉Падрабязней.

#актывізм #грамадскія_праекты #правы_чалавека
🎉📨DDC x TrygFonden - #стыпендыя-#рэзідэнцыя па уплыву лічбавых тэхналогій і штучнага інтэлекту на #медыя, палітыку і дэмакратыю

▫️Для каго:
#актывісты, #даследчыкі, #медыя.
▫️Калі: 3 - 12 месяцаў у 2024.

Стыпендыяты будуць удзельнічаць у грамадскіх дэбатах, супрацоўнічаць з DDC і яго партнёрамі, ствараць інфармацыйна-асветніцкія прадукты, такія як аналітычныя дакументы, адукацыйныя пакеты і перамовы. Кожны стыпендыят будзе узаемадзейнічаць з камандай даследчыкаў з DDC і знешнімі партнёрамі цэнтра. т

Цэнтр лічбавай дэмакратыі прапануе 3 тыпы стыпендый:

1️⃣ для навуковых супрацоўнікаў, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне тэхналогій і дэмакратыі
2️⃣ для журналістаў, якія асвятляюць тэхналогіі і дэмакратыю
3️⃣ для вучоных-палітыкаў, якія ўдзельнічаюць у нарматыўных дэбатах па пытаннях тэхналогій і дэмакратыі.

Праграма прапануе:
- субсідыю на заработную плату альбо стыпендыю.

Ддл: 24 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #адукацыя #грамадскія_праекты
🔥Гарачая #вакансія ад Беларускага ПЭНа - шукаюць каардынатара творчага кірунку - #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: #культменеджары, #прадзюсары і інш.
▫️Калі: 3-4 гадзіны ў дзень з перспектывай поўнай занятасці (праект да 2025).

🔸Абавязкі каардынатара творчага кірунку:
- выяўленне лакун у бягучых праектах у межах творчага кірунку, складанне іх спісу і магчымых шляхоў вырашэння (ва ўзгадненні з кіраўніцтвам)
- распрацоўка плана дзейнасці каманды арганізацыі для развіцця творчага кірунку, актуалізацыя складзенага плана раз на месяц, узгадненне плана з кіраўніцтвам
- пошук магчымасцяў узмацнення творчага кірунку, правядзенне перамоваў з экспертамі, партнёрскімі арганізацыямі, падрыхтоўка і падача заявак на творчыя праекты (ва ўзгадненні з кіраўніцтвам)
- удзел у нэтворкінгу з культ. арганізацыямі, інфармаванне іх наконт творчага кірунку дзейнасці ПЭНа, падрыхтоўка матэрыялаў для сустрэч у межах сваёй адказнасці
- падрыхтоўка інфармацыі пра творчы кірунак дзейнасці Беларускага ПЭНа для яе распаўсюду (у супрацы з камандай)
- вядзенне дакументаабароту
- удзел у распрацоўцы стратэгіі развіцця творчага кірунку Беларускага ПЭНа (літаратурныя прэміі, майстар-класы, школы, творчыя падзеі і інш.)
- каардынацыя сустрэч з партнёрамі (планаванне сустрэч, вядзенне пратаколу сустрэч і г. д.
- іншыя даручэнні кіраўніцтва ў межах творчага кірунку.

🔸Што чакаюць ад прэтэндэнта:
- добрае разуменне творчага асяроддзя, веданне персаналій (асабістае знаёмства з літаратарамі і іншымі творцамі будзе дадатковым плюсам)
- менеджарскія кампетэнцыі
- выдатнае валоданне беларускай мовай (веданне польскай і англійскай моваў будзе дадатковым плюсам)
- высокая асабістая культура
- веданне падставаў лічбавай бяспекі
- стрэсаўстойлівасць, адказнасць, ініцыятыўнасць, павага да прынцыпаў і каштоўнасцяў правоў чалавека.

👉CV і матывацыйны ліст дасылайце на info@penbelarus.org з пазнакай «каардынатар творчага кірунку». Інфармацыя аб заробку агучваецца падчас сумоўя.

🔥Ддл: 9 кастрычніка.

#грамадскія_праекты #публічныя_прасторы #культменеджмент
🎉🎉🎉Perspaktiv адкрывае новы набор на праграму рэзідэнцый для беларусаў, #Германія #Польшча

▫️Для каго:
#мастакі, #перформеры, #культменеджары і інш. #творцы.
▫️Калі: 1 - 3 месяцы ў 2024.

Праект PerspAKTIV – праграма рэзідэнцый у Германіі і Польшчы, якая рэалізуецца з мэтай падтрымкі дзеячаў_к культуры з Беларусі. PerspAKTIV ініцыяваны RAZAM e.V. - Belarusische Gemeinschaft у партнёрстве з Ambasada Kultury і гарадской галерэяй Arsenal, ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства Замежных Спраў Германіі.

🔸Перавага будзе аддавацца тым, хто:
- працуе ў актуальных напрамках сучаснага мастацтва, тэатра, музыкі
- зацікаўлены ў інтэграцыі
- не мае паўнавартаснай магчымасці для прафесійнага развіцця ў дадзены момант у Беларусі
- стаў ахвярай палітычных рэпрэсій альбо цэнзуры ў Беларусі.

❗️Валоданне на базавым узроўні ангельскай мовай абавязкова, нямецкай ці польскай мовамі пажадана.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю
- праезд
- пражыванне.

🔥Ддл: 10 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #рэзідэнцыя
✌️Два выбітныя women-powered курсы на восень - з дэдлайнамі на гэтым тыдні!💥

🚩🚀Другі набор у «Школу лідарства» для беларускіх студэнтак (анлайн + #Грузія)

📆 Калі: кастрычнік – снежань 2023.
👭 Для каго: беларускія #студэнткі, якія жадаюць развіць у сабе лідарскія якасці і навучыцца працаваць са сваімі суполкамі і ініцыятывамі.

📌 Праграма, распрацаваная незалежнымі эксперткамі, складаецца з:
- трох анлайн-блокаў,
- курса па праектным менеджменце
- афлайн-сесіі ў #Грузія.

Тэмы курса:
⁃ Правы чалавека
⁃ Гендарная роўнасць
⁃ Грамадзянскі актывізм
⁃ Цімбілдынг

Удзел бясплатны.

🔥 Ддл: 7 кастрычніка.
➡️ Падаць заяўку
🌐 Даведацца больш


🚩«Гендар у эпоху перамен» - інтэрактыўны анлайн-#курс для жанчын

▫️Калі: кастрычнік - лістапад, старт лекцый у 19.00 Мінск.

Праграма складаецца з тэматычных блокаў - аўтарскіх лекцый:
⁃ «Права і гендар» ад Кацярыны Кузняцовай
⁃ «Клапатлівая салідарнасць у сітуацыі канфліктаў» ад Вольгі Шпарагі
⁃ «Sisterhood is powerful. Сястрынства як палітычны феномен» ад Юліі Міцкевіч
⁃ «Гвалт: ад асабістага да палітычнага і назад» ад Лены Агарэлышавай
⁃ «Фем-квіз»
⁃ «Нефармальная камунікацыя анлайн».

🔥Ддл: 8 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#фемінізм #грамадскія_праекты #курс #трэнінг #НДА
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📝🎉«Месяц у Польшчы» - #cтыпендыя ад Цэнтра Мерашэўскага, #Польшча

▫️Для каго: #даследчыкі з Беларусі, Украіны, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Расіі.
▫️Калі: 1 месяц у 2024.

Цэнтр Мерашэўскага аб'яўляе стыпендыяльную праграму навукова-даследчых праектаў у Польшчы. Стыпендыя дазволіць правесці кароткія навуковыя даследаванні, такія як інтэрв'ю, апытанні, зрабіць архіўныя і бібліятэчныя пошукі па гісторыі, палітычнай сітуацыі, культуры і спадчыне народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Памер стыпендыі:
- 6500 PLN.

Заяўкі прымаюцца на пастаяннай аснове да вычарпання сродкаў.

👉Падаць заяўку.

#адукацыя #стажыроўка #грамадскія_праекты
2 магчымасці для творцаў, якія ў ЕС

1️⃣
#стыпендыя Карла Цукмаера ад Дзяржаўнага тэатра Майнца, #Германія

▫️Для каго:
#драматургі і #літаратары, якія ўжо напісалі хаця б адну п’есу.

Стыпендыя прызначана для таго, каб даць аўтарам магчымасць напісаць п'есу на сацыяльна значную еўрапейскую тэму.

Арганізатары прапануюць:
- грант 10 000 EUR
- праезд
- пражыванне
- прэм’еру п’есы ў Дзяржаўным тэатры Майнца.

Ддл: 30 лістапада.
👉Падаць заяўку.

2️⃣ Constructing Care - творча-даследчая #рэзідэнцыя ў #Славенія

▫️Для каго:
#культдзеячы і #творцы.
▫️Калі: 35 дзён у 2024.

Запрашаюць вывучыць мясцовыя супольнасці па догляду: групы па інтарэсах, дзіцячыя сады, сем'і, якія ўдзельнічаюць у доглядзе. План на 2025 год – стварэнне выставы, прысвечанай мастацтву догляду.

Арганізатары прапануюць:
- суткавыя 25 EUR/дзень
- праезд
- выдаткі на візу
- пражыванне
- куратарскую і прадзюсарскую падтрымку.

🔥Ддл: 10 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #тэатр #літаратура
🌿Зялёныя вэбінары - серыя вэбінараў ад Green Network

▫️Для каго:
#актывісты, прадстаўнікі #НДА і ўсе зацікаўленыя.
▫️Калі: па аўторках і суботах у кастрычніку.

Запрашаюць атрымаюць новыя веды па тэме змены клімату, якія можна рэалізоўваць у межах міжнародных і нацыянальных мерапрыемстваў.

Тэмы вэбінараў:
- ваенныя канфлікты і бяспека
- інклюзія
- тэхналогіі
- сістэма аховы здароўя
- ролі моладзі
- міжнародныя кліматычныя перамовы.

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #актывізм #экалогія #грамадскія_праекты
🎭Тэатральная #рэзідэнцыя ад Еўрапейскай тэатральнай канвенцыі

▫️Для каго:
маладыя #рэжысёры, #драматургі, #акторы.
▫️Калі: 4 - 8 тыдняў у 2024.

Творцы далучацца да тэатральнай вытворчасці тэатраў-членаў ETC і атрымаюць вопыт працы ў еўрапейскіх тэатрах. Праграма накіравана на міжнароднае супрацоўніцтва і пашырэнне творчага інструментарыя. Запрашаюць Teatro do Noroeste у #Партугалія, Göteborgs Stadsteater у #Швецыя,
Slovak National Drama Theatre у #Славакія, Deutsches Theater Berlin у #Германія, Slovensko Narodno Gledališče Nova Gorica у #Славенія і National Theatre of Kosovo у #Косава.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- настаўніцтва
- пакрыццё выдаткаў на пражыванне
- удзел у Міжнароднай тэатральнай канферэнцыі ETC у Славеніі.

Ддл: 29 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#тэатр #выканальніцкія_мастацтвы #публічныя_прасторы
💎European Digital Deal - праграма рэзідэнцый па лічбавым мастацтве

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.

European Digital Deal – трохгадовая праграма, якая прысвечана паскоранаму, але часам неабдуманаму ўкараненню новых тэхналогій, такіх як штучны інтэлект, машыннае навучанне, блокчэйн і алгарытмічная апрацоўка. Чакаецца, што творцы будуць даследаваць узаемасувязь паміж новымі тэхналогіямі і дэмакратыяй.

Праграма прапануе:
- грант 25 000 EUR
- доступ да настаўніцтва
- магчымасць паказаць свае працы на фестывалі Ars Electronica, Onassis Stegi і Laboral.

Ддл: 30 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#рэзідэнцыя #даследванні #media_art #new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты
💡2 магчымасці, каб пераадолець выгаранне

1️⃣ «СТУПЕНІ. Пераадоленне выгарання. Аднаўленне рэсурсу» - анлайн-
#курс ад Нацыі Лідараў

▫️Калі:
з 9 верасня.

Курс дапаможа справіцца з псіхалагічным знясіленнем з дапамогай прафесійных псіхолагаў. Сустрэчы накіраваны на глыбокае разуменне сябе, збавенне ад стрэсу і клопат пра сабе праз эфектыўныя практыкі.

Ддл: 6 кастрычніка.
👉Падрабязней.

2️⃣ «Эфектыўны пошук працы» - трэнінг у #Варшава, #Польшча

▫️Калі:
11 кастрычніка, 17.30 - 19.30.
▫️Дзе: Twarda 14/16.

На трэнінгу вы даведаецеся пра стратэгію і тактыку пры пошуку працы, чаму пошук працы – гэта праект, на што глядзіць кампанія ў рэзюмэ, як паспяхова праходзіць сумоў'е і г.д. Таксама магчыма запісацца на індывідуальныя дапаможныя сесіі па 30 хвілін.

🔸Спікерка Таццяна Дзямчук – HR Business Partner, кар'ерная кансультантка, коўч ICF, ментарка Women in Tech.

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #сацыяльная_праца #публічныя_прасторы