sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.29K subscribers
2.65K photos
12 videos
2 files
2.63K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
📝 Steps - #стыпендыя-#рэзідэнцыя для перакладчыкаў нямецкамоўнай літаратуры ў #Германія

▫️Для каго: #перакладчыкі нямецкамоўнай літаратуры (у тым ліку з Беларусі).
▫️Калі: 1 месяц у 2025.

Фонд С. Фішэра прысуджае стыпендыі перакладчыкам нямецкамоўнай літаратуры з краін Паўднёва-Усходняй Еўропы і Турцыі. Некалькі гадоў таму праграма была адкрыта і для беларускай, польскай і ўкраінскай моў. Стыпендыяты будуць працаваць месяц у Literarisches Colloquium Berlin.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю каля 2000 EUR / месяц (*памер стыпендыі па інфармацыі за 2023 год).

Ддл: 15 верасня.
👉Падрабязней.

#літаратура #кнігавыданне #самвыдат
Glitch Art International Online Exhibition – анлайн-выстава глітч-арта і артыкулаў аб ім

▫️Для каго: #творцы, #даследчыкі і #аўтары, якія займаюцца глітч-артам.

Glitch.art.br – анлайн-платформа, прызначаная для пасоўвання, дэманстрацыі і абмеркаванні глітч-арта. Запрашаюць падаць творы і артыкулы на анлайн-выставу, якая разлічана на шырокую аўдыторыю. Мэта выставы – прадэманстраваць эксперымантальнае #мастацтва, новыя практыкі медыяарта.

Катэгорыі твораў:
- аўдыё
- выявы
- #відэа
- артыкулы.

Ддл: 1 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
🎉The Hodder Fellowship - #стыпендыя-#конкурс_грантаў на развіццё творчай практыкі, #ЗША

▫️Для каго:
#мастакі, #літаратары, #харэографы, #перформеры і інш. #творцы.
▫️Калі: 10 месяцаў у 2025-2026.

Гэта #стыпендыя прызначана для рэалізацыі незалежных праектаў у Прынстанскім універсітэце на працягу навучальнага года. Плюсам для заяўніка будзе апублікаваная кніга ці аналагічныя дасягненні ў іншых галінах. Сэнс гранта ў тым, каб стыпендыяты маглі выканаць новую працу ў бяспечным асяроддзі. Стыпендыі не прызначаны для фінансавання працы, якая вядзе да атрымання вучонай ступені.

🌎Стыпендыят можа працаваць над праектам у любой кропцы свету.

Стыпендыя складае:
- 92 000 USD.

Ддл: 10 верасня.
👉Падаць заяўку.

#даследванні #грант #мастацтва #арт #міждысцыплінарныя_праекты
🌿 Афлайн-#курс па псіхалагічным дабрабыце ад American Center Minsk у #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: працаўнікі, якія дапамагаюць прафесій (прадстаўнікі #медыя і #НДА, #актывісты, і інш.), а таксама беларусаў_ак, якія цікавяцца псіхалогіяй.
▫️Калі: 7, 14, 21 і 28 верасня ў 11.00-14.00.
▫️Дзе: Free Belarus Center (Mokotowska 24).

У сучасным свеце, перапоўненым трывогамі і стрэсам, як ніколі важна клапаціцца аб сваім ментальным здароўі.

Курс будзе складацца з 4 сустрэч пра:
- самадогляд і самаклопат
- эмацыйны дабрабыт (кіраванне стрэсам, трывогай і эмоцыямі)
- спосаб захавання балансу і пазбягання выгарання ў працы
- фізічны дабрабыт.

🔹Віялета Нікіцік – псіхолаг, акрэдытаваны гештальт-тэрапеўт PsyConnect, трансфармацыйны коуч, вядучая тэрапеўтычных груп. Псіхолаг праектаў «Майстэрня Карысных Праектаў» і «Дом Творцаў».

🔸Мова камунікацыі – руская, беларуская.

🔗Па ўсіх пытаннях звяртацца на info@americancenterminsk.org

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты
🔈🧠 RETHINK - #хакатон ад Школы кампетэнцый у #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: #культдзеячы, #творцы, #актывісты, прадстаўнікі #медыя, #адукацыі и ўсе зацікаўленыя.
▫️Калі: 5 - 7 верасня.

Хакатон RETHINK – гэта фінал акселератара LAB35, дзе каманды лепшых ментарак і ментараў, а таксама экспертак і экспертаў у сферы стварэння, планавання, рэалізацыі і прасоўвання праектаў дапамагалі важным праектам на шляху да рэалізацыі. Каманды навучыліся працаваць з устойлівасцю праекта, выбіраць прыярытэты, ствараць брэнд і выбудоўваць камунікацыі, знаходзіць рэсурсы. Надышоў час трохдзённага хакатона, дзе каманды фінальна пратэстуюць і дапрацуюць праекты перад перазагрузкай.

Тэмы праектаў:
- адукацыя і кар'ера
- #медыя
- культура і #мастацтва
- сацыяльныя праекты

🔸У кожнай катэгорыі будзе абраны адзін праект-пераможца.

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #міждысцыплінарныя_праекты #грамадскія_праекты #сацыяльная_праца #арт #публічныя_прасторы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
NRW KULTURsekretariat - #рэзідэнцыя даследавання танца ў #Германія

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы, #перформеры.
▫️Калі: 4-6 тыдняў у інтэрвале студзень-снежань 2025.

Dance Research NRW не факусуецца на вытворчасці, чакаецца, што артысты будуць даследаваць танец і займацца развіццём эксперыментальнай практыкі. Тэму даследавання творцы выбіраюць самастойна, аднак яна павінна быць звязаны з дзейнасцю NRW.

Арганізатары прапануюць:
- #грант 6000 EUR
- выдаткі на дакументацыю праекта да 1000 EUR.

Ддл: 26 верасня.
👉Падаць заяўку.

#даследванні #танец #харэаграфія #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы
🎉 Radcliffe Fellowship - творчая #стыпендыя ў #ЗША

▫️Для каго: #творцы з галіны #кіно, #відэа і выяўленчага #мастацтва.
▫️Калі: верасень 2025 - травень 2026.

Запрашаюць творцаў папрацаваць у Гарвардскім універсітэце і далучыцца да міждысцыплінарнай творчай супольнасці. Стыпендыяты будуць мець доступ да рэсурсаў Гарварда і распрацоўваць свае праекты, якія кідаюць выклік мастацкім і навуковым умоўнасцям.

Стыпендыя складае:
- 78 000 USD
- вытворчыя выдаткі 5000 USD.

Ддл: 12 верасня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #арт #даследванні
2 магчымасці для творцаў, якія легалізаваны ў ЕС

1️⃣ Curiosibot Lab - музычная #рэзідэнцыя ў #Іспанія

▫️Для каго: #музыкі, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры.
▫️Калі: 4 лістапада - 4 снежня.

Запрашаюць даследаваць новыя гарызонты ў стварэнні і выкананні музыкі з перадавымі тэхналогіямі (напрыклад, штучным інтэлектам). Удзельнікі зробяць унікальныя сэмплы і гукі для інтэграцыі ў сваю музыку.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- настаўніцтва
- праезд
- суткавыя 25 EUR / дзень
- дадатковыя выдаткі.

Ддл: 18 верасня.
👉Падаць заяўку.

2️⃣ EXIS InDANCE - #рэзідэнцыя для танцораў (у тым ліку, з абмежаванымі магчымасцямі), #Грэцыя

▫️Для каго: #танцоры і #харэографы.
▫️Калі: 2 сакавіка - 30 красавіка 2025.

Запрашаюць сумесна зрабіць харэаграфію інклюзіўнага перформансу на адкрытым паветры па тэме «даступнасць у горадзе».

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- суткавыя 25 EUR / дзень
- праезд
- настаўніцтва
- дадатковыя выдаткі.

Ддл: 15 верасня.
👉Падаць заяўку.

#даследванні #музыка #танец
🟣 University of Johannesburg - творчая анлайн- і афлайн-#рэзідэнцыя ў Паўднёвай Афрыцы

▫️Для каго:
#творцы розных дысцыплін і #даследчыкі.
▫️Калі: 12 альбо 24 месяцы са студзеня 2025.

Ініцыятыва прапануе творцам унікальную магчымасць пачаць інавацыйныя практычныя даследаванні, прадэманстраваць свае работы і ўнесці свой уклад у актыўную мастацкую супольнасць ва ўстанове. Магчыма анлайн- і афлайн-удзел у рэзідэнцыі. Запрашаюць з рознымі праектамі, гэта могуць быць #візуальныя_мастацтвы, #музыка, #танец, #тэатр, #перформанс, #кіно і тэлебачанне, #літаратура.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 10 000 ZAR.

Ддл: 11 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🌿 The Boghossian Foundation Prize - творчая #прэмія ў #Бельгія

▫️Для каго: #мастакі і #творцы розных дысцыплін.

Цікавяць творцы, якія сваёй мастацкай практыкай спрыяюць лепшаму паразуменню паміж культарамі Захаду і Усходу. Разглядацца будуць толькі праекты, якія садзейнічаюць міжкультурнаму дыялогу.

Пераможцы атрымаюць:
- прэмію 12 000 EUR
- удзел у рэзідэнцыі
- выставу.

Ддл: 15 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #конкурс #візуальныя_мастацтвы
International Weeks Against Racism - #конкурс мастацкіх твораў, прысвечаных барацьбе з расізмам, у #Германія

▫️Для каго: #мастакі, #дызайнеры, #фатографы і г.д.
▫️Калі: сакавік 2025.

У свеце, дзе дыскрымінацыя і няроўнасць па-ранейшаму шырока распаўсюджаны, важна захоўваць і абараняць годнасць асобы – запрашаюць з творамі на тэму «aбарона чалавечай годнасці». Гэта можа быць #жывапіс, #графіка, #фатаграфія і тыпаграфія.

Пераможцы атрымаюць:
- прызы ад 100 EUR да 400 EUR.

Ддл: 25 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #актывізм #грамадскія_праекты #візуальныя_мастацтвы
🖼 Rijksakademie - мастацкая #рэзідэнцыя ў #Амстэрдам, #Нідэрланды

▫️Для каго:
#мастакі. Выбраныя #творцы звычайна маюць адукацыю бакалаўра/магістра і павінны мець не менш за 2–3 гады незалежнай прафесійнай практыкі.
▫️Калі: 1-2 гады з восені 2025.

Rijksakademie – гэта міжнародная, міждысцыплінарная, эксперыментальная і крытычна арыентаваная мастацкая супольнасць. Зараз заяўкі прымаюцца на развіццё творчай працы на працягу 1-2 гадоў. У міждысцыплінарным асяроддзі Rijksakademie існуе поўная свабода ў метадах даследавання і працы.

Падтрымка ўключае:
- студыю (у т.л. тэхнічныя майстэрні, а таксама майстэрню сацыяльнай практыкі)
- працоўны бюджэт і стыпендыю
- магчымасці для абмену
- доступ да шырокай бібліятэкі і гістарычнай калекцыі
- падтрымку тэхнічных спецыялістаў.

🔸Унёсак за заяўку – 60 EUR. Пры ўдзеле ў праграме мастак плаціць узнёсак 1875 EUR / год.

Ддл: 1 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#мастацтва #візуальныя_мастацтвы
«Актыўнічаем беражліва» - гібрыдны актывістскі #трэнінг у #Грузія

▫️Калі: 6 - 12 кастрычніка.

На трэнінгу вы разбярэцеся, што вам цікава ў актывізме і чым вы хочаце займацца. Атрымаецца паставіць эты ды запланаваць шлях да іх, зразумець, як клапаціцца пра іншых з клопатам пра сябе. Запрашаюць пераадольваць унутраныя бар’еры і горныя вяршыні – трэнінг адбудзецца ў гарах. Фармат гібрыдны: афлайн-частка пройдзе ў Грузіі, а анлайн-ментарынг будзе адбывацца на працягу двух месяцаў.

Праграма падыходзіць, калі вы:
- хацелі пачаць свой шлях у актывізме, але не ведаеце, як гэта зрабіць
- ужо валанцёрыце, але хочаце большага: працаваць на актывістскіх праектах ці пачаць свой
- ужо працуеце у актывізме, але ёсць свае ідэі і хацелася б іх рэалізоўваць
- ідэнтыфікуеце сябе як жанчыну ці #квір-персону, і вы беларус_ка.

🔥Ддл: 6 верасня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты
🗓🎤Перагортваючы сёння каляндар, можна пабачыць, што да con#fffaaa засталося толькі 3 дні! Таму, калі вы дызайнер(-ка), візіянер(-ка), кіруеце дызайн- альбо маркетынгавымі працэсамі, а #Варшава — у зоне вашай дасягальнасці, самы час вызваліць пятніцу на самую заўважную падзею ў беларускім прадуктовым кам’юніці!

▫️Калі: 6 верасня, з 10:00.
▫️Дзе: Fort Mokotow, Варшава, #Польшча.

➡️У праграме - ужо 18+ keynote-прэзентацый, сярод якіх:

🔘 Дзяніс Трусіла, крэатыўны дырэктар Pocket Rocket Agency, заснавальнік FSP Festival - "10 найбольшых драм у маркетынгу і лайфхакі для іх вырашэння"
🔘Леанід Вазнюк, прадуктовы дызайнер у LogicLike - "Дызайн карысных прадуктаў для дзяцей і як не загінуць у працэсе"
🔘 Дзяніс Місіуля, СEO Moloko Creative Inc. - "Рэцэпт шчасця ў брэндынгу"
🔘Аксана Наўмава, дырэктарка дызайну і UX-даследаванняў у AIBY - "Дызайн прадукту: практычныя крокі і ідэі для поспеху ў тэхналагічных кампаніях"
🔘 Анастасія Зайцава, CCO у ZiMAD, стратэгічныя камунікацыі, спецыялістка па брэнд-маркетынгу - "Павышэнне крэатыўнасці і ўвасабленне ідэй у жыццё: парады са Стэнфорда"
🔘Дзмітры Гінтафт, арт-дырэктар па брэнд-ідэнтыцы: "Чаму графічны і прадуктовы дызайн могуць навучыцца адзін у аднаго"
🔘 Аляксей Коваль, энтузіяст дызайну шрыфтоў, графічны дызайнер у Reserved - "(Сама-)цытаванне ў дызайне: перастаньце азартна гуляць са шрыфтамі"
🔘 Дзяніс Гярко, кіраўнік дызайну прадуктаў і UX-даследаванняў у Gismart - "Як захапіць увагу і матывацыю карыстальнікаў, і якую ролю ў гэтым адыгрываюць кагнітыўныя скажэнні?"
🔘Павел Заметны, заснавальнік TurboReview.pro, CDO у Hypetrain.io, ментар па дызайне - “Мысленне росту — ключавы навык, які варта развіваць сёння"
🔘Марына Стасевіч, сузаснавальніца SOTA, бізнес-коуч, 10+ гадоў досведу - "Натхненне без выгарання: як кіраваць праектамі і сабой”.

[Спіс дапаўняецца]

А таксама:
🔘Анлайн-падключэнне з Уладзімірам Цэслерам і Mr Freeman (тым самым!)
🔘 HutkaSmachnaa, CIDR Family, Znivien, Booko, Swag 42, GooseVintage, LSTR, KYT, Polyakova, 3D друк, зона для відэагеймераў.

🎫 Набываючы квіткі, абавязкова скарыстайцеся прома-кодам SEKKTOR — нашым падпісчыцам і падпісчыкам даецца зніжка ў 15% 🔥

🔗Сачыць за навінамі івэнта:
➡️Telegram: @confffaaa
➡️ Instagram: @confffaaa_live + @69pixels.studio
➡️ Facebook: 69pixels
➡️ Linkedin: 69pixels.

#дызайн #канферэнцыя #digital #дызайнеры
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM