sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.34K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎭 Divadlo na cucky - танцавальна-перфарматыўная #рэзідэнцыя ў #Чэхія

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы і #перформеры.
▫️Калі: 30 верасня - 13 кастрычніка.

Divadlo na cucky – прафесійны незалежны тэатр, праца якога засяроджана на актуальных сацыяльных праблемах і тэмах. Запрашаюць зрабіць праект з мясцовай групай бяздомных людзей. Вынікам рэзідэнцыі павінна стаць публічнае мерапрыемства ў абранай вамі форме (прэзентацыя, публічнае выступленне, выстава, хэпэнінг і г.д.).

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- ганарар 1200 EUR
- працоўную прастору
- тэхнічную падтрымку.

Ддл: 31 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#танец #выканальніцкія_мастацтвы #перформанс
🟣 EU Dance Hack - танцавальна-перфарматыўная #рэзідэнцыя ў #Будапешт, #Венгрыя

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы, #перформеры і тэхнічныя спецыялісты.
▫️Калі: 11 - 15 лістапада.

Запрашаюць тых, хто працуе з тэхналогіямі ці жадае іх выкарыстоўваць у працы. Мэта лабараторыі – даследаваць узаемасувязь паміж танцам і тэхналогіямі, каб даць штуршок будучыні перформансу. Удзельнікі будуць працаваць разам пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў. Напрыканцы рэзідэнцыі запланаваны нефармальны абменам ідэямі з аўдыторыяй.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 2000 EUR
- праезд.

Ддл: 14 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#танец #харэаграфія #перформанс
🎭 INDUSTRA STAGE - #рэзідэнцыя па выканальніцкім мастацтве ў #Чэхія

▫️Для каго: #перформеры, #рэжысёры, #танцоры, #харэографы, #акторы, #музыкі і інш. #творцы.
▫️Калі: 5-10 дзён у 2025.

Industra Gallery недалёка ад цэнтра Брно, ажыўленага студэнцкага горада. Мэта рэзідэнцыі – падтрымка незалежнага выканальніцкага мастацтва як на мясцовым, так і на міжнародным узроўні. Запрашаюць творцаў папрацаваць над праектамі, наладзіць прафесійны нэтворкінг і міждысцыплінарную камунікацыю.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- працоўную студыю
- ганарар.

Ддл: 30 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #перформанс #тэатр #музыка #танец #харэаграфія #міждысцыплінарныя_праекты
2 рэзідэнцыі для творцаў, легалізаваных у #ЕС

1️⃣ MODINA Dance & Technology для #танцоры і #перформеры

▫️Калі: 8 тыдняў у студзень-травень 2025.

Запрашаюць даследаваць танец у сувязі з тэхналогіямі, асабліва штучным інтэлектам. Як інтэграваць вылічальныя сістэмы і гледачоў у перформанс у якасці суаўтараў такім чынам, каб палепшыць мастацкую працу?

Арганізатары прапануюць:
- праезд і пражыванне
- ганарар 5000 EUR
- вытворчы бюджэт 3000 EUR
- прэзентацыю працы ў 3 краінах сеткі MODINA.

Ддл: 4 жніўня.
👉Падаць заяўку.

2️⃣ Earthwise Residency для #творцы і #даследчыкі

▫️Калі: 8 кастрычніка - 2 снежня.

Кожная рэзідэнцыя разлічана на двух удзельнікаў: творцу і даследчыка, якія будуць міждысцыплінарна супрацоўнічаць. Асабліва цікавяць праекты, заснаваныя на даследаваннях часу і перформансу.

Арганізатары прапануюць:
- праезд і пражыванне
- працоўную прастору
- стыпендыю 4700 EUR
- вытворчы бюджэт.

Ддл: 15 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#перформанс #міждысцыплінарныя_праекты #харэаграфія #даследванні
contact.energy'24 - харэаграфічны #конкурс у Эрфурце, #Германія

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы, #перформеры танца.
▫️Калі: 26 кастрычніка.

Конкурс сучаснага танца адбудзецца ў межах Міжнароднага фестывалю тэатраў танца ў Эрфурце Tanztheater Erfurt e.V. Запрашаюць з сольнымі праектамі, дуэтамі і трыа, творы павінны доўжыцца ад 5 да 10 хвілін.

Пераможцы атрымаюць:
- узнагароды ад 250 EUR да 1000 EUR
- прыз глядацкіх сімпатый.

Ддл: 31 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#танец #харэаграфія #перформанс
🎭 Helsinki Flamenco Bienal - #біенале фламенка ў #Хельсінкі, #Фінляндыя

▫️Для каго: #танцоры і #харэографы да 35 гадоў.
▫️Калі: 25 і 26 красавіка.

Запрашаюць з эксперыментальнай фламенка-працай – існуючай альбо прэм’ернай. Цікавіць інавацыйны падыход. Асабліва цікавяць праекты з жывой музыкай, агульная выязная група павінна складаць не больш за 5 чалавек. Працягласць – каля 1 гадзіны. Падчас фестывалю аматары і прафесіяналы фламенкі таксама змогуць наведаць майстар-класы найлепшых міжнародных выканаўцаў

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 1200 EUR
- праезд
- пражыванне
- суткавыя.

Ддл: 1 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#танец #харэаграфія #конкурс
🎉Vivo Center: Res.Art - харэаграфічная #рэзідэнцыя ў #Італія

▫️Для каго:
#харэографы і #танцоры да 36 гадоў.
▫️Калі: па дамоўленасці.

Запрашаюць зрабіць новы танцавальны праект. Харэографы будуць працаваць разам з прафесійнымі танцорамі VIVO FLYOUT. Праекты плануецца паказаць напрацягу года, магчыма, некалькі разоў. Res.Art дае маладым творцам магчымасць рэпрэзентацыі.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 750 EUR.

Ддл: 31 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#харэаграфія #танец #выканальніцкія_мастацтвы
🎥 Lens Dans Festival - #фестываль відэатанца ў #Барселона, #Іспанія

▫️Для каго: #харэографы, #танцоры, #перформеры, #творцы #відэа і інш.
▫️Калі: 8 - 9 лістапада.

Lens Dans запрашае творцаў танца і #відэа з розным вопытам. Падчас фестывалю адбудуцца перформансы, майстар-класы, канферэнцыіі і інш.

Прымаюць заяўкі ў наступных катэгорыях:
▪️Відэатанец працягласцю да 15 хвілін
▪️Жывы #перфоманс з інтэграцыяй відэа.

Арганізатары праапануюць:
- прызы ад 100 да 300 EUR (за відэапрацы)
- прыз 150 EUR (за перформанс).

Ддл: 30 верасня.
👉Падаць заяўку.

#танец #харэаграфія #аўдыёвізуальныя_матсацтвы #міждысцыплінарныя_праекты #выканальніцкія_мастацтвы
🎭Lugar Futuro - харэаграфічны #фестываль у #Партугалія

▫️Для каго:
#харэографы, #танцоры, #перформеры да 30 гадоў.
▫️Калі: 13 - 16 сакавіка 2025.

Lugar Futuro – фестываль харэаграфічных работ маладых харэографаў у горадзе Візэу. Запрашаюць з ужо гатовымі працамі ў якіх не больш за 5 выканаўцаў і працягласцю ад 10 да 25 хвілін.

Арганізатары прапануюць:
- грант 500 EUR
- праезд да 500 EUR
- пражыванне
- харчаванне.

Ддл: 31 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#танец #перформанс #публічныя_прасторы
NRW KULTURsekretariat - #рэзідэнцыя даследавання танца ў #Германія

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы, #перформеры.
▫️Калі: 4-6 тыдняў у інтэрвале студзень-снежань 2025.

Dance Research NRW не факусуецца на вытворчасці, чакаецца, што артысты будуць даследаваць танец і займацца развіццём эксперыментальнай практыкі. Тэму даследавання творцы выбіраюць самастойна, аднак яна павінна быць звязаны з дзейнасцю NRW.

Арганізатары прапануюць:
- #грант 6000 EUR
- выдаткі на дакументацыю праекта да 1000 EUR.

Ддл: 26 верасня.
👉Падаць заяўку.

#даследванні #танец #харэаграфія #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы
2 магчымасці для творцаў, якія легалізаваны ў ЕС

1️⃣ Curiosibot Lab - музычная #рэзідэнцыя ў #Іспанія

▫️Для каго: #музыкі, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры.
▫️Калі: 4 лістапада - 4 снежня.

Запрашаюць даследаваць новыя гарызонты ў стварэнні і выкананні музыкі з перадавымі тэхналогіямі (напрыклад, штучным інтэлектам). Удзельнікі зробяць унікальныя сэмплы і гукі для інтэграцыі ў сваю музыку.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- настаўніцтва
- праезд
- суткавыя 25 EUR / дзень
- дадатковыя выдаткі.

Ддл: 18 верасня.
👉Падаць заяўку.

2️⃣ EXIS InDANCE - #рэзідэнцыя для танцораў (у тым ліку, з абмежаванымі магчымасцямі), #Грэцыя

▫️Для каго: #танцоры і #харэографы.
▫️Калі: 2 сакавіка - 30 красавіка 2025.

Запрашаюць сумесна зрабіць харэаграфію інклюзіўнага перформансу на адкрытым паветры па тэме «даступнасць у горадзе».

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- суткавыя 25 EUR / дзень
- праезд
- настаўніцтва
- дадатковыя выдаткі.

Ддл: 15 верасня.
👉Падаць заяўку.

#даследванні #музыка #танец
🎉La Biennale di Venezia - #конкурс праектаў на харэаграфічнае біенале ў #Венецыя, #Італія

▫️Для каго:
#харэографы і #танцоры да 35 гадоў.
▫️Калі: 2025.

Дэпартамент танца Венецыянскай біенале падтрымлівае вытворчасць новых харэографаў і танцавальных калектываў. Запрашаюць падаць праект, які дагэтуль не прэзентаваўся публічна.

Арганізатары прапануюць:
- падтрымку праекту да 30 000 EUR
- выдаткі на праезд і пражыванне
- выдаткі, звязаныя з тэхнічным райдэрам
- прэм’еру ў межах Biennale Danza 2024.

Ддл: 20 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #танец #харэаграфія
Зараз шмат оўпэнколаў для еўрапейскіх творцаў, таму прапануем яшчэ 2 магчымасці для #арт-дзеячаў, легалізаваных у ЕС

1️⃣ Rare Cultural Space - #рэзідэнцыя ў #Браціслава, #Славакія

▫️Для каго: #саўнд_дызайнеры, #музыкі.

Калі ваша творчая галіна – гук (эмбіент, саўндскейп, транс, панк, акустычная гітара, тэхна, саўнд-інсталяцыі і г. д.) і вы зацікаўлены ў супрацоўніцтве з камандай RARE, дасылайце прапановы на rare.culturalspace@gmail.com .

Ддл: 30 верасня.

2️⃣ Art in Lov - #рэзідэнцыя танцавальных адносін у #Фінляндыя

▫️Для каго: #танцоры, #творцы #кіно ці візуальнага дызайну.
▫️Калі: 7 студзеня - 7 сакавіка 2025.

Запрашаюць тых, хто займаецца ўзаемасувяззю танца і музыкі, кіно ці візуальнага дызайну. Творцы будуць супрацоўнічаць у межах праекта, які аб'яднае іх практыкі і далучыць мясцовую #арт-супольнасць ды аматараў танцаў.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд да 700 EUR
- ганарар 1600 EUR.

Ддл: 30 верасня.
👉Падрабязней.

#танец #музыка #міждысцыплінарныя_праекты
🎭IETM Global Connect Programme for Supported Membership - сетка партнёрства і настаўніцтва ў галіне выканальніцкага #мастацтва

▫️Для каго:
#рэжысёры, #акторы, #перформеры, #харэографы, #танцоры і г.д.
▫️Калі: студзень - чэрвень 2025.

Global Connect – гэта праграма IETM, якая накіравана на разнастайнасць і інклюзіўнасць сеткі. IETM Global Connect дазваляе прафесіяналам выканальніцкага мастацтва з усяго свету пашыраць прафесійныя кантакты, уплываць на сектар выканальніцкіх мастацтва, дзяліцца досведам і яго атрымоўваць. Запланаваны анлайн-сесіі і афлайн-сесія.

Праграма пакрые:
- выдаткі на праезд
- пражыванне
- візавую падтрымку.

Ддл: 4 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #тэатр #перформанс #танец #міждысцыплінарныя_праекты
🎭 El Graner: Arts Factory - #конкурс_грантаў на праекты па танцу і выканальніцкім мастацтве ў #Іспанія

▫️Для каго: #рэжысёры, #перформеры, #акторы, #харэографы, #танцоры і інш.
▫️Калі: студзень - снежань 2025 (рэалізацыя праектаў).

Міжнародным творцам прапануюць наступныя грантавыя праграмы:
- праекты на стадыі вытворчасці, 3300 EUR
- праекты на стадыі даследаванняў, 2300 EUR
- сцэнічнае даследаванне святла і гуку, 1800 EUR
- практычныя метадалогіі, прафесійная супольнасць і непрафесійная супольнасць, 2000 EUR.

🔸У дадатак да грантавага фінансавання ёсць магчымасць пакрыцця камандзіровачных выдаткаў або мастацкага настаўніцтва ў залежнасці ад праекта.

🔹Можна падаць заяўку на 2 тыпы грантаў, аднак калі арганізатары абяруць праект, творцы атрымаюць 1 #грант.

Ддл: 15 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #перформанс #танец #харэаграфія #тэатр #музыка #міждысцыплінапныя_праекты
🎭 Teatri Riflessi - #фестываль кароткіх перформансаў у #Італія

▫️Для каго: #перформеры, #акторы, #рэжысёры, #танцоры і інш. #творцы.
▫️Калі: 17 - 19 ліпеня.

Запрашаюць з рознымі фарматамі кароткіх перформансаў. Працягласць твораў – да 15 хвілін. Мэта фестывалю – спалучаць розныя мастацкія мовы з не тэатральнымі месцамі і прасторамі. Тэма гэтага году – «кантакт», фестываль адбудзецца ў горадзе на гары Этна. Асабліва цікавяць лічбавыя тэхналогія, узаемадзеянне з гледачом, site-specific падыход і г.д.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 500 EUR
- праезд
- прызы ад 400 да 1200 EUR.

Ддл: 7 снежня.
👉Падаць заяўку.

#перформанс #выканальніцкія_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты
🎭 Movimento Danza: Residanza - #конкурс маладой харэаграфіі ў #Неапаль, #Італія

▫️Для каго: #харэографы, #танцоры, #перформеры танца да 35 гадоў.
▫️Калі: 18 снежня.

Запрашаюць з праектамі ў форме незавершанай працы і прадстаўленымі ў выглядзе «відэачарнавіка» харэаграфічнага праекта працягласцю не больш за 5 хвілін.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- прыз пераможцы 2000 EUR
- прыз-рэзідэнцыю Movimento Danza
- выдаткі на прадстаўленне працы 3000 EUR.

Ддл: 20 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#харэаграфія #танец #міждысцыплінарныя_праекты
🎭 Centro Coreográfico Canal Residencies - #праграма харэаграфічных рэзідэнцый у #Мадрыд, #Іспанія

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы, #перформеры
▫️Калі: 2025.

Запрашаюць на 2 тыпы рэзідэнцый з мэтай стварэння, даследавання і/або распрацоўкі новых харэаграфічных моў.

1️⃣ Вытворчая #рэзідэнцыя

▫️Працягласць: 4 тыдні - 2 месяцы.

Рэзідэнты павінны зрабіць праект працягласцю 60-75 хвілін, які будзе прзентаваны ў цыкле Canal Baila.

🔸Прапануюць вытворчы #грант да 10 000 EUR і ганарар за прэзентацыю.

2️⃣ Даследчая #рэзідэнцыя

▫️Працягласць: да 1 месяца.

Чакаецца, што творцы будуць распрацоўваць новыя праекты, напрыканцы рэзідэнцыі адбудзецца адкрытая рэпетыцыя.

🔸Прапануюць #грант да 2500 EUR.

Ддл: 17 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#танец #харэаграфія #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы #даследванні #міждысцыплінарныя_праекты #тэатр
Akropoditi DanceFest - #фестываль танца і выканаўчых мастацтваў на востраве Сірас у #Грэцыя

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы і #перформеры.
▫️Калі: 10 - 20 ліпеня 2025.

Тэма фестывалю – «Узрост у поўным аб'ёме». Цікавіць актыўная прысутнасць сталага цела ў выканальніцкім мастацтве. У праектах павінны быць зайдзейнічаны выканаўцы старэйшага ўзросту альбо ўздымацца тэма сталага ўзросту і выканальніцкага #мастацтва. Мінімальная працягласць выступлення – 25 хвілін.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд да 250 EUR
- ганарары ад 130 да 550 EUR
- пражыванне
- частковае харчаванне
- тэхнічную падтрымку.

Ддл: 1 снежня.
👉Падаць заяўку.

#танец #выканальніцкія_мастацтвы #перформанс #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
🎭 Workspacebrussels - творча-даследчая #рэзідэнцыя па выканальніцкім мастацтве ў #Бельгія

▫️Для каго: #перформеры, #рэжысёры, #акторы, #харэографы, #танцоры, #музыкі і інш.
▫️Калі: 1 – 3 тыдні ў 2025.

Запрашаюць творцаў танца, перформансу, тэатра альбо міждысцыплінарных дысцыплін. Workspacebrussels падтрымлівае #даследванні, эксперыменты і творчасць у сферы выканальніцкага #мастацтва. Рэзідэнцыі даступныя на працягу ўсяго года. Напрыканцы рэзідэнцыі творцы па жаданні могуць падзяліцца сваімі даследаваннямі, практыкай ці працай у фармаце публічнага альбо не зусім публічнага выступу.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- студыйную прастору
- выдаткі на праезд і харчаванне 750 EUR.

🔥Ддл: 1 лістапада 2024, 1 красавіка 2025 і 1 лістапада 2025.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #танец #перформанс #тэатр #музыка