sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.34K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
2 адукацыйныя магчымасці ад «Прававой ініцыятывы»

1️⃣ #курс па правах чалавека для падлеткаў 13-17 гадоў, якія жывуць у #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 26 - 27 кастрычніка.

На курсе падлеткі даведаюцца, якія існуюць правы чалавека, як яны развіваліся і хто можа іх парушаць. Пра бяспечнае асяроддзе без мовы варожасці, булінгу і дыскрымінацыі, міжкультурнае паразуменне і вырашэнне канфліктаў, бяспеку ў інтэрнэце і г.д. Запланавана шмат ролевых гульняў і практыкаванняў ды фінальны творчы праект.

Ддл: 21 кастрычніка.
👉Падрабязней.

2️⃣ Восеньская анлайн- і афлайн- школа па правах чалавека ў #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 25 - 27 кастрычніка, 23 - 24 лістапада, 13 - 15 снежня і вебінары паміж сесіямі.

Запрашаюць на курс усіх, хто цікавіцца тэмай правоў чалавека і іх абароны. Можна прыняць удзел у конкурсе стажыровак ужо пасля першай сесіі.

🔸Арганізатары пакрыюць пражыванне і харчаванне.

Ддл: 21 кастрычніка.
👉Падрабязней.

#актывізм #грамадскія_праекты #адукацыя #правы_чалавека #майстар_клас
🎥 The Slavic International Film Festival: Art Against the War - #фестываль #кіно у #Лос_Анджэлес, #ЗША

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары і інш. #творцы.
▫️Калі: 22 снежня.

Міжнародны фестываль славянскага #кіно запрашае прэзентаваць свае кінапраекты падчас фестывальнай праграмы «Мастацтва супраць вайны». Шукаюць дакументальныя і кароткаметражныя фільмы, музычныя кліпы, якія супрацьстаяць тэмам дыктатуры, вайны і палітычнай несправядлівасці. Асабліва вітаюцца творы, якія не толькі адлюстроўваюць рэаліі барацьбы, але і натхняюць на суперажыванне і дзеянне.

🔸Калі праект не на англійскай мове, неабходны англійскія субтытры.

Ддл: не вызначаны.
👉Падаць заяўку.

#відэа #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы #грамадскія_праекты #актывізм
«Дыскрымінацыя і стыгма: разуменне, выяўленне, пераадоленне» - афлайн-#варкшоп у #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 23 кастрычніка ў 16:30.

Ініцыятыва «HIV+ Drop» запрашае на воркшоп. Што такое дыскрымінацыя і стыгма, і як яны ўплываюць на нашае грамадства? Якія праявы дыскрымінацыі мы можам не заўважаць у паўсядзённым жыцці? Чаму важна размаўляць на гэтую тэму сёння?

Падчас воркшопа вы:
▪️Пазнаёміцеся з канцэптам дыскрымінацыі ў праваабарончым дыскурсе.
▪️Даведаецеся, якія міжнародныя стандарты ў гэтай сферы існуюць.
▪️Навучыцеся разумець розніцу паміж стыгмай і дыскрымінацыяй.
▪️Папрактыкуецеся ў працы над кейсамі аб дыскрымінацыі на прыкладзе рашэнняў Еўрапейскага суда па правах чалавека.

🔸Лектар Назарый Баярскі – праваабаронца і трэнер нефармальнай адукацыі.

🔹Мова воркшопа – руская.

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты #актывізм #сацыяльная_праца
📝 Літаратаратурная #прэмія імя Францішка Аляхновіча

▫️Для каго: #аўтары і #літаратары.

Беларускі ПЭН абвяшчае прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення. На разгляд прымаюцца творы, апублікаваныя цалкам ці часткова ў перыяд з лістапада 2023-га па верасень 2024 года.

🔸Падвядзенне вынікаў прэміі імя Францішка Аляхновіча традыцыйна адбудзецца ў Дзень зняволенага пісьменніка, 15 лістапада.

🔹Прэмія праводзіцца пры падтрымцы яе сузаснавальніка і інфармацыйнага партнёра «Радыё Свабода».

Ддл: 30 кастрычніка (па Мінску).
👉 Зарэгістравацца.

#літаратура #памяць #грамадскія_праекты
🌿 «Як справіцца са стрэсам на працы?» - анлайн- і афлайн-#трэнінг ад Imagine Y у #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 25 кастрычніка ў 18:30
▫️Дзе: Цэнтр беларускай культуры (Vilniaus, 20) + анлайн.

Адчуваеце, што праца забірае ўсю энергію, а на сям'ю і хобі проста не застаецца сіл? Іна Шукшына – практыкуючы псіхолаг з 10-гадовым вопытам і прафесійны коуч ICU, навучыць цябе спраўляцца са стрэсам і знаходзіць баланс паміж асабістым жыццём і працай.

Што будзе на трэнінгу:
▪️Як усё паспяваць і знайсці энергію на сям'ю і хобі.
▪️Пракрастынацыя: чаму з'яўляецца і што з ёй рабіць?
▪️Канфлікты на працы: як дамаўляцца і экалагічна адстойваць свае межы?
▪️Простыя прыёмы і тэхнікі паслаблення на працягу працоўнага дня

👉Зарэгістравацца.

Трэнінг праходзіць у рамках праекту Imagine Y і рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
Шукаюць міжкультурнага асістэнта з веданнем беларускай і рускай моў - #вакансія ў #Польшча

Аб'ём задач:
▪️падтрымка дзяцей і моладзі мігрантаў у дзвюх выбраных пачатковых школах Варшавы (поўны працоўны дзень, 6 гадзін дзяжурства ў школе кожны дзень)
▪️пабудова адносін паміж школьнікамі і дзецьмі-мігрантамі і іх бацькамі, уключаючы пасярэдніцтва і вырашэнне культурных канфліктаў
▪️пастаяннае супрацоўніцтва з супервізарам – міжкультурным псіхолагам, уключаючы абавязковы ўдзел у супервізіях 1 раз у месяц
▪️супрацоўніцтва з кіраўніком групы міжкультурнага асістэнта
▪️удзел у навучанні па павышэнні прафесійнай кваліфікацыі.

Патрабаванні:
- свабоднае веданне польскай мовы
- свабоднае веданне рускай і беларускай моў
- прававы статус, які дае вам права працаваць у Польшчы
- не менш за паўгода дакументальна пацверджанага прафесійнага вопыту работы з дзецьмі і моладдзю (у тым ліку валанцёрства).

Ддл: 31 кастрычніка.
👉Падрабязней.

#адукацыя #сацыяльная_праца #грамадскія_праекты
🔵 Neptune State Award for Water - #конкурс #арт-праектаў аб вадзе

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.

Конкурс прысвечаны творчаму даследаванню вады. Цікавяць праекты з розных галін, гэта могуць быць #відэа, #дызайн, #перформанс, #музыка, #літаратура, #архітэктура, #візуальныя_мастацтвы, #фатаграфія.

🔸Прызы ад 500 да 3000 EUR.

Ддл: 28 кастрычніка.
👉Падрабязней.

#мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #грамадскія_праекты
📝 Шукаюць даследчыка гісторыі Усходняй Еўропы ў Базельскі ўніверсітэт - даследчыцкая #вакансія ў #Швейцарыя

▫️Для каго: #даследчыкі гісторыі Ўсходняй Еўропы з кандыдацкай ступенню.
▫️Калі: 2 - 6 гадоў з 1 лютага 2025.

Запрашаюць на Postdoctoral assistant position. Гэта пасада акадэмічнага асістэнта, на якой навуковец будзе займацца ўласнымі акадэмічнымі даследаваннямі, выкладчыцкай дзейнасцю (2 гадзіны на тыдзень у семестр), прымаць удзел у акадэмічным самакіраванні і дапамагаць у рашэнні арганізацыйных задач кафедры.

🔸Неабходна добрае веданне замежных моў (нямецкая, англійская і адна ўсходнееўрапейская мова).

Ддл: 10 лістапада.
👉Падрабязней.

#адукацыя #даследванні #грамадскія_праекты
🎉 Адукацыйныя вебінары ад DrivED

▫️Для каго: прадстаўнікі #НДА, нефармальнай адукацыі, #культдзеячы і г.д.

DrivED прапануе прафесійную дапамогу для НКА ў развіцці адукацыйнага напрамка.

1️⃣Ад ідэі да якаснага курса: 5 крокаў.
▫️Калі: 29 кастрычніка ў 18:00 (па Варшаве).

Сустрэча аб тым, як рэалізаваць ідэю курса якасна метадычна.

2️⃣Як сінхранізаваць методыку і прасоўванне курсаў?
▫️Калі: 5 лістапада ў 18:00 (па Варшаве).

Абмяркуюць, як сінхранізаваць працу метадыстаў і спецыялістаў па прасоўванні, каб быць сапраўды карыснымі для мэтавай аўдыторыі.

3️⃣Партызанская адукацыя: як гэта?
▫️Калі: 12 лістапада ў 18:00 (па Варшаве).

Сустрэча пра асноўныя крокі, якія дапамогуць пераадольваць існуючыя абмежаванні бяспечна.

4️⃣Як разлічыць кошт курса?
▫️Калі: 19 лістапада ў 18:00 (па Варшаве).

Абмяркуюць, якія ёсць болі і складанасці ў НКА з разлікам кошту курса.

👉Зарэгістравацца на вебінары.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
🔈 PitchPerfect: English for Change-Makers - інтэнсіўны анлайн-#курс па ангельскай мове і пітчынгу

▫️Для каго: беларускія #актывісты, прадстаўнікі #НДА, #культдзеячы і г.д. да 35 гадоў з узроўнем ангельскай мовы A2+-B1.
▫️Калі: 5 - 23 лістапада па аўторках і суботах.

Safe.space.english запрашае на курс маладых беларус_ак, якія займаюцца актывізмам, грамадскімі праектамі або жадаюць умацаваць сваю ролю ў грамадзянскай супольнасці. Падчас 6 заняткаў атрымаецца палепшыць свае веды ангельскай мовы і навучыцеся эфектыўна прэзентаваць свае праекты, ідэі і ініцыятывы. Курс уключае важны слоўнікавы запас, стратэгіі камунікацыі і практыкаванні, у тым ліку ролевыя гульні і пробныя прэзентацыі.

🔸Фармат: 5 заняткаў па 90 хвілін з карыснымі тэмамі, інтэрактывамі і практычнымі заданнямі, а 6-ы занятак доўжыцца 120 хвілін, на якім удзельнікі будуць пiтчыць свае праекты.

Ддл: 31 кастрычніка
👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #грамадскія_праекты #актывізм