sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.18K subscribers
2.53K photos
12 videos
2 files
2.53K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎉Дыскусійны кэмп Baltic chain, прысвечаны сучасным выклікам у Паўночна-Усходняй Еўропе, #Рыга, #Латвія

▫️Для каго:
#актывісты, прадстаўнікі #НДА, лідэры, якім да 35 гадоў.
▫️Калі: 26 - 29 кастрычніка.

Міжнародная ініцыятыва «Форын-офіс» і Міжнародная дыскусійная ліга «4УМ» запрашаюць тых, хто заматываваны ў дыскусіях і дэбатах (давядзецца шмат выступаць), і прадстаўляе Беларусь, Літву, Латвію ці Эстонію (пражываеце як у гэтых краінах, так і за іх межамі).

🔸Што ў праграме:
- абмеркаванне найважнейшых выклікаў для рэгіёна і адказы на іх у фармаце паблік-токаў
- майстар-класы па кампетэнцыі прэзентацыйнай пісьменнасці, аргументацыі, аратарства
- дэбат-турнір з абмеркаваннем галоўных пытанняў для таварыстваў уцягнутых краін
- нэтворкінг на нефармальных мерапрыемствах для стварэння сапраўднага Балтыйскага ланцуга.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- харчаванне
- метадычныя матэрыялы.

Ддл: 28 верасня.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #грамадскія_праекты #адукацыя #майстар_клас #публічныя_прасторы
📝 🖼 East and Central European Cultures in Exile - #семінар па архіваванні, калекцыянаванні і публікацыям ў ХХ і ХХI стст. у #Рыга, #Латвія

▫️Для каго: #даследчыкі (у тым ліку магістранты і аспіранты).
▫️Калі: 28 - 30 жніўня.

Летняя акадэмія Інстытута Гердэра запрашае прыняць удзел у семінары, прысвечанаму досведу дыяспары Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропы па зборы, архіваванні і публікацыі ў выгнанні. Праграма будзе прысвечана выдавецкім і калекцыйным ініцыятывам, якія ўзніклі ў Еўропе і свеце пасля Другой сусветнай вайны і працягвалася да канца 1980-х гадоў. На фоне сучасных падзей архіваванне і выдавецтва ў эміграцыі зноў набывае сваю актуальнасць. Як крытычна ставіцца да спадчыны архівавання, зважаючы на яе разнастайнасць і гістарычнае значэнне?

🔸Працягласць дакладаў павінна быць 10-15 хвілін.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд.

Ддл: 30 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #памяць #грамадскія_праекты
🎶 tekhnē - рэзідэнцыя гуку і саўнд дызайну ў #Рыга, #Латвія

▫️Для каго: #музыкі, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры.
▫️Калі: 1-2 тыдня ў верасні.

Tekhnē – праект, у межах якога шэсць еўрапейскіх арганізацый імкнуцца вывучыць вызваленчы патэнцыял тэхналогій у музыцы і саўнд-арце. Запрашаюць даследаваць гук і тэхналогіі вакол яго. Шукаюць праекты, якія дастаткова ўніверсальныя, каб іх можна было выконваць ужывую і прадэманстраваць як гукавыя інсталяцыі на публічнай выставе. Прэзентацыя запланавана з канца верасня да сярэдзіны кастрычніка ў межах фестывалю Skaņu Mežs 2024.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- ганарар
- тэхнічныя выдаткі.

Ддл: 8 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#музыка #саўнд_дызайн #міждысцыплінарныя_праекты
🎥 Riga International Film Festival - #конкурс-#фестываль #кіно ў #Рыга, #Латвія

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #творцы кіно.

У праграме фестывалю сучаснае кіно сустракаецца з класікай, а агрэсіўныя дэбютныя працы існуюць побач з фестывальнымі хітамі. Фестываль дае прафесіяналам платформу, на якой можна абмяркоўваць праблемы, якія стаяць перад светам кіно. Запрашаюць з працамі ігравым кіно і кароткім метрам.

Ддл: 31 траўня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #міждысцыплінарныя_праекты
🎉 Шукаюць валанцёраў_к і важатых_ак для дзіцячых #арт- і адукацыйных праектаў

1️⃣ Арт-цэнтр Zuzeum у #Рыга, #Латвія

▫️Калі: 23 - 27 ліпеня.

Запрашаюць валанцёрак/_аў на час правядзення дзіцячай арт-лабараторыі {de}construct, якія гатовыя дапамагаць не менш як 3-4 гадзіны кожны дзень.

🔸Акрамя падрыхтоўкі лабараторыі, вы зможаце папрацаваць з такімі маста:чкамі як POST, Віктар Цімафееў, Orbita.lv і інш., а таксама атрымаць веды ў галіне сучаснага #мастацтва і культурнай адукацыі.

👉Падрабязней.

2️⃣ Анлайн-летнік «Палескія рабінзоны і рабінзонкі»па-беларуску і для беларусаў_к

▫️Калі: 1 - 5 ліпеня.

Запрашаюць у праект важатых/_ак – камунікабельных і дабразычлівых людзей, якія не баяцца дзяцей. Праца аплочваецца

👉Падрабязней.

#майстар_клас #адукацыя #вакансія