sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎥 Belo Horizonte - #фестываль відэаарту і эксперыментальнага #кіно ў #Партугалія

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары і інш. #творцы.
▫️Калі: 5 - 12 верасня.

Вітаюцца эксперыментальныя фарматы, аднак пажадана, каб #відэа доўжыліся не больш за 20 хвілін. Таксама цікавяць маніфесты, крытычныя тэксты і эсэ, якія можна дадаць у каталог мерапрыемства. Фестываль некамерцыйны.

Арганізатары прапануюць:
- публічную дэманстрацыю праектаў.

Ддл: 12 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты #арт
🎥 Resonance Sound Art and New Music Film Festival - #фестываль #відэа і музыкі ў #Ізраіль

▫️Для каго: #кампазітары, #музыкі і інш. #творцы.
▫️Калі: канец верасня.

Запрашаюць тых, хто даследуе сувязь паміж эксперыментальнай музыкай і #відэа. Прымаюць дакументальнае #кіно, кароткі метр да 10 хвілін, эксперыментальныя і анімацыйныя працы. Творы павінны датычыцца саўнд-арта і новай музыкі.

Ддл: 15 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #музыка #міждысцыплінарныя_праекты #выканальніцкія_мастацтвы #публічныя_прасторы
🎥 Movies that Matter - #грант на кінамерапрыемствы па правах чалавека

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #актывісты і г.д.

Movies that Matter падтрымлівае кінамерапрыемствы на пачатковай стадыі распрацоўкі. Фарматы могуць быць розныя – фестывалі фільмаў аб правах чалавека, кінафестывалі ЛГБТК+, экалагічныя кінафестывалі, мабільныя кінапраекты і г.д. Галоўнае, каб праекты мелі грамадскае значэнне і спрыялі дыскусіі аб правах чалавека. Кінавытворчасць, галіновыя мерапрыемствы ці семінары па кінавытворчасці не фінансуюцца.

🔸Максімальны памер стартавага гранта – 5000 EUR.

Ддл: 1 верасня.
👉Падаць заяўку.

#кіно #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #конкурс
💥Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы абвясціла набор на стыпендыяльную праграму “Gaude Polonia” на 2025 год

Для каго:
#культдзеячы і #творцы з Беларусі, Украіны і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і постсавецкіх дзяржаў
• да 40 гадоў (у выключных выпадках да 45)
• з вышэйшай адукацыяй.

🌐 Неабходна мець стыпендыяльны праект і заўважны досвед працы ў адной ці некалькіх з наступных сфер дзейнасці:
#кіно (+ гісторыя кіно і кінакрытыка),
• выяўленчае #мастацтва (+ #фатаграфія і мастацкая #крытыка),
• культурная #спадчыны (+ захаванне твораў мастацтва і #музейная_справа),
#літаратура (+ пераклады),
#музыка (+ гісторыя і музычная крытыка),
#тэатр (+ тэатральная крытыка) і танцы.

⌛️Ддл: 15 кастрычніка.
👉Даведацца больш.

#культменеджмент #Польшча
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎥🎉 Фестываль #кіно «Паўночнае ззянне» прымае заяўкі для ўдзелу ў Беларускім конкурсе «Паўночнага ззяння-2024» - дэдлайн падоўжаны

▫️Для каго: #рэжысёры, #аўтары фільмаў.

Прымаюць фільмы:
• створаныя беларускімі аўтарамі і аўтаркамі
• у любым жанры
• на любую тэму
• любога хронаметражу
• створаныя ў любых краінах
• створаныя не пазней, чым у 2023 годзе

🔸Наяўнасць субтытраў на англійскай абавязковая.

Ддл: 31 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #фестываль
🟣Mapsion - #конкурс відэамэпінгу ў #Фінляндыя

▫️Для каго: творцы #відэа.
▫️Калі: 12 кастрычніка.

Mapsion Festival – міжнародны фестываль відэамэпінга, які адбудзецца ў асабняку Вуёкі і яго наваколлях. Асабняк Вуёкі – адзін з самых прыгожых асабнякоў у стылі ампір у Фінляндыі, які пабудаваны ў 1836 годзе. Працы будуць дэманстравацца на галоўным фасадзе. Працягласць відэа павінна быць 2-7 хвілін.

Прызавы фонд:
- 1 месца: 1500 EUR
- 2 месца: 1000 EUR
- 3 месца: 500 EUR.

Ддл: 4 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #кіно #публічныя_прасторы #міждысцыплінарныя_праекты
🎥e-flux Film Award 2024 - #конкурс #кіно у Нью-Йорку, #ЗША

▫️Для каго:
#рэжысёры, #аператары і #відэа_арт-артысты.

Запрашаюць падаць фільмы, якія зроблены эксперыментальнай мовай, пашыраюць разуменне кіна-эстэтыкі. Праца павінна быць створана на працягу апошніх двух гадоў і доўжыцца не больш за гадзіну. Узнагароджаныя фільмы будуць паказаны ў кіназале e-flux у Нью-Йорку.

Узнагароды:
- першая прэмія 3000 USD
- другая прэмія 2000 USD
- ганаровае ўзгадванне.

Ддл: 15 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #анімацыя #VR
🌿 Surel’s Place - творчая #рэзідэнцыя ў #ЗША

▫️Для каго: #мастакі, #перформеры, #літаратары, #харэографы, #творцы #кіно і інш.
▫️Калі: 1 месяц у 2025.

Місія рэзідэнцыі – прапанаваць мастакам прафесійную падтрымку і адначасова прапанаваць грамадскасці цікавы, даступны і прафесійны мастацкі вопыт. Напрыклад, спектаклі, чытанні, выставы і семінары. Чакаецца, што рэзідэнт правядзе публічнае мерапрыемства і прэзентуе сваю працу.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- стыпендыю 100 USD / тыдзень
- праезд.

Ддл: 1 верасня (для рэзідэнцыі ў студзені-траўні 2025) і 1 сакавіка (для рэзідэнцыі ў ліпені-лістападзе 2025).
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🎥 ПІТЧЫНГ БАДЗІ - Telegram-канал з магчымасцямі для беларускіх кінематаграфістаў па ўсім свеце

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #творцы #кіно.

ПІТЧЫНГ БАДЗІ – ваш кіна-сябра ды проста месца магчымасцяў для беларускіх фільммэйкераў. Тут вы можаце знайсці разнастайныя пітчынгі, гранты, майстар-класы і іншыя галіновыя мерапрыемствы, а таксама шматлікія магчымасці для прэзентацыі і развіцця вашых ідэй ды праектаў фільмаў.

📝Інструкцыя па выкарыстанні.

👉Версія па-беларуску.
👉Версія па-англійску.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #міждысцыплінарныя_праекты