sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
📷 Фотаплэнэр у #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: #фатографы і #фотамастакі-пачаткоўцы, #культдзеячы, #творцы і ўсе зацікаўленыя.
▫️Калі: 21 верасня ў 09.00-11.30.
▫️Дзе: Стары горад.

Запрашаюць на фотаплэнэр – унікальнае мерапрыемства для тых, хто хоча навучыцца лавіць класныя кадры з штодзённага жыцця і ператвараць іх у фатаграфіі, якімі можна ганарыцца.

Што вас чакае:
- знаёмства з аднадумцамі
- выпадковы выбар тэмы, на якую вы будзеце здымаць
- практыка
- абмеркаванне фотаздымкаў.

🔸Узнёсак за плэнэр – па сістэме free donation.

🔹Праводзіць фотаплэнэр будзе Вольга Шукайла – фатограф, фотарэдактар, выкладчык. Больш за 10 гадоў працы ў #медыя навучылі яе рабіць добрыя кадры ў любых умовах і пры любых абставінах. Зараз яна з задавальненнем дзеліцца ведамі.

👉Зарэгістравацца.

#фатаграфія #візуальныя_мастацтвы #адукацыя
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій

1️⃣ Афлайн-#трэнінг для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій ў #Варшава, #Польшча

▫️Калі: 18 кастрычніка ў 10:00 - 18:00 і 19 кастрычніка ў 10:00 - 13:00.

На трэнінгу вы зможаце папрацаваць над тым, каб вашыя арганізацыі і ініцыятывы былі больш зразумелымі і прыкметнымі для аўдыторый: ствараючы камунікацыйныя стратэгіі, вы навучыцеся даносіць карысць, сэнсы і перавагі вашай дзейнасці.

Ддл: 30 верасня.
👉Падрабязней.

2️⃣ «Эфектыўныя камунікацыі для #НДА і #медыя» - анлайн-#курс

▫️Калі: 3 кастрычніка - 21 лістапада па чацвяргах.

Беларуская асацыяцыя журналістаў сумесна з Фондам ім. Фрыдрыха Эберта запрашае разабрацца, як пасябраваць з медыя, дагрукацца да сваёй аўдыторыі і вынесці важную для НДА сацыяльную праблему ў эпіцэнтр увагі грамадства.

Ддл: 30 верасня.
👉Падрабязней.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты #актывізм #медыя
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 24 (напісанне праектаў) і 25 верасня (стварэнне дасье) у 18:00-20:00.
▫️Дзе: Jasna 10/3.

MIGRART запрашае творцаў-мігрантаў на семінар. У першы дзень вы даведаецеся, на чым трэба засяродзіцца пры напісанні заявак на гранты для фінансавання вашых ідэй. На другі дзень разгледзіце ключавыя элементы мастацкага дасье і яго структуру. Вы зразумееце, як прадставіць сваю працу найлепшым чынам. Семінары правядуць Аліцыя Баркоўска і Вольга Кліп (Фонд Strefa WolnoSłowa).

🔶Аліцыя Баркоўска – сузаснавальнік Strefa WolnoSłowa. Яна кіруе міжкультурнымі выступамі, семінарамі і перфарматыўнымі акцыямі.

🔹Вольга Кліп – куратар і культурны менеджар. Яе практыка засяроджана на рэінтэграцыі #мастацтва ў паўсядзённае жыццё і разбурэнні элітарных бар'ераў у мастацкіх інстытуцыях.

👉Каб зарэгістравацца, напішыце на migrart.waw@gmail.com.

#арт #адукацыя #майстар_клас
«Скразныя каштоўнасці ЧЭК» - адукацыйны #семінар у #Беласток, #Польшча

▫️Калі: 28-29 верасня ў 11.00 - 17.00.
▫️Дзе: Хаб «Новая Зямля».

Запрашаюць даведацца пра скразныя каштоўнасці, як і навошта іх прасоўваць у грамадскіх і культурных праектах.

Падчас двухдзённага інтэнсіву вы зможаце:
- даведацца, што такое скразныя каштоўнасці і што ўваходзіць у гэтае паняцце
- абмеркаваць спосабы іх інтэграцыі ў вашыя ініцыятывы і мерапрыемствы
- пракачаць нагледжанасць праз аналіз фрагментаў культавых фільмаў
- пазнаёміцца з іншымі актывістамі і актывісткамі для стварэння супольных праектаў
- стварыць разам з іншымі ўдзенікамі_цамі чэкліст па практыках, які можна выкарыстаць для стварэння бяспечнай прасторы на сваіх мерапрыемствах.

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
📝 «Як арганізаваць працу рэдакцыі/праекта ў выгнанні?» - #воркшоп у #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: тыя, хто адказвае за арганізацыйную/менеджарскую працу ў рэдакцыі/НКА/праекце.
▫️Калі: 15 - 18 кастрычніка ў Варшаве (афлайн).

Тэмы:
- арганізацыя працы рэдакцыі
- краўдфандынг
- фандрайзінг
- камунікатыўная стратэгія з донарамі
- структура планёркі і планаванне ў рэдакцыі/праекце
- праца з кадрамі.

Трэнеры:
▪️Саша Каралевіч – эксперт па аргразвіццю, ацэнцы, пабудове каманд і фандрайзінга для НКА.
▪️Зміцер Ягораў – медыятрэнер, медыяменеджар, эксперт і кансультант па краўдфандынгу для медыяпраектаў і ініцыятываў.

🔸Адабраныя ўдзельнікі_цы атрымаюць праграму за дзень да варкшопу.

Арганізатары прапануюць:
- суткавыя
- праезд
- пражыванне.

Ддл: 9 кастрычніка, 23:00 (па Варшаве).
👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #медыя
🟣 Афлайн-#трэнінг для беларусаў_ак ад IFES і «Справа Выбару» ў #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: #актывісты, прадстаўнікі #НДА, #кульдзеячы, #медыя і інш. да 29 гадоў.
▫️Калі: 25 - 27 кастрычніка.

Вы атрымаеце навыкі эфектыўнага проджэкт-менеджменту, веды па распрацоўцы медыяпраектаў, а таксама магчымасць распрацаваць і рэалізаваць уласныя грамадскія праекты з далейшай падтрымкай.

🔸IFES – Міжнародны Фонд Электаральных Сістэм, які прасоўвае дэмакратыю дзеля лепшай будучыні і супрацоўнічае з грамадзянскай супольнасцю, дзяржаўнымі ўстановамі і прыватным сектарам, каб пабудаваць устойлівыя дэмакратыі. З 1987 года IFES працуе больш чым у 145 краінах.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- харчаванне
- праезд.

Ддл: 12 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #грамадскія_праекты #адукацыя
«Глупства гэта ваша сучаснае мастацтва» - сустрэча з Ксюшай Тырсікавай у #Варшава, #Польшча

▫️Калі: 11 кастрычніка ў 18:00.
▫️Дзе: Каворкінг Free Belarus Center (Mokotowska 24, офіс 64).

На сустрэчы размова пойдзе аб тым, што такое сучаснае мастацтва, навошта яно патрэбна ў нашым жыцці, як яно дапамагае станавіцца лепш і дзе шукаць яго ў Варшаве.Таксама будзе амберкавана сістэма арганізацыі працэсаў і трэнды ў мастацтве на сённяшні дзень.

🔸Ксюша Тырсікава – блогерка, арт-менеджэрка, SMM-lead у некалькіх праектах. Вялікая фанатка сучаснага мастацтва. Жыве ў Варшаве тры гады.

👉Зарэгістравацца.

#арт #мастацтва #адукацыя
🌿 2 мерапрыемствы па ўстойлівым развіцці гарадоў

1️⃣ «Vada ū horadzie» - анлайн-#канферэнцыя ад Менскай урбаністычнай платформы

▫️Калі: 23 кастрычніка - 2 лістапада.

Запрашаюць пераасэнсаваць стаўленне да вады і знайсці рашэнні для ўстойлівай гарадской будучыні. Абмяркуюць прыроду водных аб’ектаў і дзейную практыку працы з імі, разгледзяць міждысцыплінарны падыход да кіравання воднымі сістэмамі, пагутараць пра альтэрнатыўныя падыходы да праектавання і г.д.

👉Зарэгістравацца.

2️⃣ Rethinking urbanism for women - цыкл івэнтаў ад Wox Warsaw у #Варшава, #Польшча

▫️Калі: 10, 12 і 13 кастрычніка ў 19.00.

Запрашаюць на 3 мерапрыемствы:
▪️лекцыю «Горад (не) для жанчыны» ад Ілоны Эльяшэвіч.
▪️#майстар_клас «Творчыя метадалогіі даследавання горада: прагулка і новы погляд на горад» ад Волі Сафронавай.
▪️#майстар_клас «Гарадскія гукавыя ландшафты: стварэнне музыкі з гарадскіх гукаў» ад Петар Тверкаль.

🔸Кошт за цыкл – 120 PLN (можна набыць паасобку).

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #экалогія #грамадскія_праекты
📝 IFAE MediaLab - #школа журналістыкі ў #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: беларусы з Польшчы і Літвы, якія маюць невялікі досвед працы ў рэдакцыях беларускіх #медыя (да 1 года) альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы.
▫️Калі: 31 кастрычніка - 3 лістапада.

Запрашаюць прайсці практычны інтэнсіў з журналістамі-прафесіяналамі і атрымаць дадатковыя анлайн-заняткі. Вы навучыцеся пісаць навіны, праводзіць інтэрв’ю, здымаць #відэа, ствараць эксплэйнеры і інфаграфіку, пазнаёміцеся з прафесійнымі і этычнымі стандартамі журналістыкі, засвоіце карысныя інструменты і сервісы (у тым ліку штучнага інтэлекту). Адметнасцю Школы стане анлайн-стажыроўка ўдзельнікаў Школы ў рэдакцыях беларускіх медыя ў лістападзе-снежні.

🔸Удзельнікі, якія пройдуць увесь цыкл навучання, атрымаюць сертыфікаты пра сканчэнне Школы журналістыкі.

🔹Магчымы ўдзел людзей і з іншых краін у выпадку вашай гатоўнасці самастойна кампенсаваць свой праезд.

Ддл: 20 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты