sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
📝 Школа медыяактывізму ад каманды «Годна»

▫️Для каго: #актывісты, прадстаўнікі #медыя і #НДА, #культдзеячы, #творцы і інш.
▫️Калі: 2, 4, 9 і 11 верасня ў 19.00 (па Мінску).

Хочаце унесці ўклад у стварэнне будучыні Беларусі? Марыце пра тое, каб ваша ідэя мела ўплыў на беларускае грамадства? Тады далучайцеся да Школы медыяактывізму.

Вас чакае 10 гадзін інтэнсіўных анлайн-сесій, дзе вы даведаецеся:
▪️Як трансфармаваць ідэю ў праект?
▪️Як вызначыць і прыцягнуць мэтавую аўдыторыю?
▪️Як працуюць сацыяльныя сеткі (TikTok, Instagram)?
▪️Як прымяняць праектны падыход для стварэння кантэнту?
▪️Як заставацца матываван_ай і не дапусціць выгарання?
▪️Дзе знайсці рэсурсы для рэалізацыі сваіх задумак?

Што вы атрымаеце:
▪️Практычныя веды ад вопытных экспертак і экспертаў;
▪️Падтрымку ад каманды «Годна» на кожным этапе;
▪️Магчымасць рэалізаваць свой уласны праект і зрабіць уплыў на беларускую супольнасць.

Ддл: 29 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #адукацыя #грамадскія_праекты
🇩🇪 Train the Trainers - адукацыйны #семінар для трэнераў па нефармальнай адукацыі і палітычнай працы з моладдзю ў #Германія

▫️Для каго: #актывісты, прадстаўнікі #НДА, #культдзеячы і ўсе зацікаўленыя 18 - 23 гадоў (магчымы выключэнні).
▫️Калі: 14 - 18 лістапада і 23 - 27 студзеня.

Хочаце навучыцца быць трэнерам па нефармальнай адукацыі і палітычнай працы з моладдзю ды кіраваць групамі? Далучайцеся да семінара. Вы даведаецеся пра асновы эфектыўнай апрацоўкі інфармацыі, навучыцеся ставіць мэты і ствараць плаўны ход праграмы, выбіраць правільныя метады для сваіх мерапрыемстваў, разумець групавую дынаміку і вырашаць канфлікты.

🔸Мова семінара – англійская.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне.

Ддл: 8 верасня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты
🌿 Афлайн-#курс па псіхалагічным дабрабыце ад American Center Minsk у #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: працаўнікі, якія дапамагаюць прафесій (прадстаўнікі #медыя і #НДА, #актывісты, і інш.), а таксама беларусаў_ак, якія цікавяцца псіхалогіяй.
▫️Калі: 7, 14, 21 і 28 верасня ў 11.00-14.00.
▫️Дзе: Free Belarus Center (Mokotowska 24).

У сучасным свеце, перапоўненым трывогамі і стрэсам, як ніколі важна клапаціцца аб сваім ментальным здароўі.

Курс будзе складацца з 4 сустрэч пра:
- самадогляд і самаклопат
- эмацыйны дабрабыт (кіраванне стрэсам, трывогай і эмоцыямі)
- спосаб захавання балансу і пазбягання выгарання ў працы
- фізічны дабрабыт.

🔹Віялета Нікіцік – псіхолаг, акрэдытаваны гештальт-тэрапеўт PsyConnect, трансфармацыйны коуч, вядучая тэрапеўтычных груп. Псіхолаг праектаў «Майстэрня Карысных Праектаў» і «Дом Творцаў».

🔸Мова камунікацыі – руская, беларуская.

🔗Па ўсіх пытаннях звяртацца на info@americancenterminsk.org

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты
📝 «MemoAct: Практыкі аб solidarite and culture of remembrance» - адукацыйная #праграма ў #Варшава і #Гданьск, #Польшча

▫️Для каго: #культдзеячы, #актывісты, #даследчыкі, #актывісты, прадстаўнікі #НДА і ўсе зацікаўленыя ад ад 18 да 30 гадоў, хто пражывае у #Польшча і #Германія.
▫️Калі: 26 верасня - 2 кастрычніка.

Выязная адукацыйная праграма MemoAct накіравана на ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне мемарыяльнай культуры і грамадзянскай салідарнасці. Удзельніц_каў праграмы чакаюць майстар-класы і праектныя сесіі, знаёмства з прадстаўнікамі актывістскіх мемарыяльных ініцыятыў і гісторыка-культурных інстытуцый Варшавы і Гданьска.

🔸Досвед працы па ўказаных тэмах разглядаецца як перавага, але не з'яўляецца абавязковым.

Праграма пакрые:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне
- афармленне візы.

🔥Ддл: 6 верасня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #актывізм #памяць #майстар_клас #грамадскія_праекты
🔈«Якіх кампетэнцый не хапае #НДА і медыям, каб эфектыўна камунікаваць і ствараць новыя сэнсы» - #нэтворкінг напярэдадні курсу па камунікацыях у #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго: прадстаўнікі #медыя і #НДА, журналісты, актывісты, блогеры і ўсе, каму цікавая тэма.
▫️Калі: 12 верасня.

БАЖ многія гады дапамагае будаваць масты паміж медыямі і НДА. Абедзве гэтыя сферы – сектары, якія заўсёды з’яўляюцца драйверамі пазітыўных зменаў. У новай, вымушана эмігранцкай сітуацыі праблема актуальная, як ніколі: многія былыя сувязі разбураныя ў выніку пераезду, у арганізацыі і ў медыі прыйшлі новыя людзі. Для аднаўлення эфектыўных стасункаў БАЖ неўзабаве распачне адукацыйны #курс па камунікацыях. Але перад курсам запрашаюць на нэтворкінг, каб абмеркаваць, якіх кампетэнцый не хапае НДА і медыям для эфектыўнай камунікацыі, усталяваць новыя кантакты з грамадзянскай супольнасцю і медыямі і абмеркаваць прафесійныя пытанні.

👉Зарэгістравацца.

🔗Рэкамендацыі па бяспецы.

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты
⚡️Правы чалавека – Гэта База.

Афлайн-школа па правах чалавека ад моладзевай асьветніцкай ініцыятывы "Гэта База"

Instagram | Telegram

▫️Для каго: #актывісты/_кі, #студэнты/_кі альбо прадстаўнікі/_цы #НДА, зацікаўленыя асобы, якія не мелі досьведу нефармальнай/дадатковай адукацыі па правах чалавека.

▫️Калі: 9-13 кастрычніка.
▫️Дзе: #Вільнюс, #Літва.

Арганізатары_кі забясьпечваюць візавую падтрымку, пражываньне і харчаваньне!

Напрыканцы праграмы вы атрымаеце сэртыфікат і распрацуеце ўласныя ідэі актыўных дзеяньняў, якія могуць быць рэалізаваныя з нашай мэнтарскай падтрымкай.

Праграма рэалізуецца ў партнэрстве з беларускай моладзевай арганізацыяй "ІншыЯ" сайт | Instagram

Па ўсіх пытаньнях сьмела пішыце на hetaposta@gmail.com, ці ў прыватныя паведамленьні Instagram

🔥Ддл: 8 верасня.
👉Падрабязьней пра праграму і падаць заяўку

#актывізм #грамадскія_праекты
«Што такое дэмакратыя? Навошта яна патрэбная?» - адукацыйна анлайн-#семінар пра правы чалавека і дэмакратыю

▫️Для каго: #актывісты, #кульдзеячы, прадстаўнікі #медыя і #НДА і ўсе зацікаўленыя.
▫️Калі: 15 верасня ў 15:00 (па Мінску).

Пачынаючы са старажытных грэкаў і аж да нашых дзён вакол дэмакратыі не спыняюцца палітычныя дэбаты. Адны яе падтрымліваюць, іншыя крытыкуюць. 15 верасня ў свеце адзначаецца Дзень дэмакратыі. У гэты дзень запрашаюць сустрэцца і паразмаўляць пра правы чалавека, асновы дэмакратыі і яе ўплыў на правы сацыяльна неабароненых груп.

🔸Лектар:ка мерапрыемства – Кацярына Кузняцова, экспертка Беларускага Хельсінскага камітэта

🔹Пасля рэгістрацыі адбываецца верыфікацыя. Спасылку дашлюць за 1-2 дні да імпрэзы.

🔗Мерапрыемства ладзіцца інтэрсекцыйнай фем-ЛГБТК+ ініцыятывай «Прызматыка». Праект займаецца пытаннямі гендара і сэксуальнасці, фемінізму, правоў чалавека, экалогіі і правоў жывёлаў.

👉Зарэгістравацца.

#актывізм #грамадскія_праекты #правы_чалавека
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій

1️⃣ Афлайн-#трэнінг для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій ў #Варшава, #Польшча

▫️Калі: 18 кастрычніка ў 10:00 - 18:00 і 19 кастрычніка ў 10:00 - 13:00.

На трэнінгу вы зможаце папрацаваць над тым, каб вашыя арганізацыі і ініцыятывы былі больш зразумелымі і прыкметнымі для аўдыторый: ствараючы камунікацыйныя стратэгіі, вы навучыцеся даносіць карысць, сэнсы і перавагі вашай дзейнасці.

Ддл: 30 верасня.
👉Падрабязней.

2️⃣ «Эфектыўныя камунікацыі для #НДА і #медыя» - анлайн-#курс

▫️Калі: 3 кастрычніка - 21 лістапада па чацвяргах.

Беларуская асацыяцыя журналістаў сумесна з Фондам ім. Фрыдрыха Эберта запрашае разабрацца, як пасябраваць з медыя, дагрукацца да сваёй аўдыторыі і вынесці важную для НДА сацыяльную праблему ў эпіцэнтр увагі грамадства.

Ддл: 30 верасня.
👉Падрабязней.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты #актывізм #медыя
📝 «Лідары будучыні» - анлайн-#курс па кіраванні арганізацыямі грамадзянскай супольнасці ад ВБЎ

▫️Для каго: беларускія #актывісты і прадстаўнікі #НДА (пажаданы стаж дзейнасці ў арганізацыі не менш за 3 гады).
▫️Калі: 16 кастрычніка - 7 снежня па серадах і суботах.

Курс мае на мэце павышэнне кваліфікацыі і падрыхтоўку прафесійных кіруючых кадраў для беларускіх арганізацыяў грамадзянскай супольнасці. Па сканчэнні курса вы будзеце ўпэўнена арыентавацца ў пытаннях палітычных сістэмаў і асаблівасцяў дэмакратыі, а таксама дакладна ведаць магчымасці інтэграцыі ў нацыянальныя і міжнародныя працэсы, звязаныя з развіццём грамадзянскай супольнасці. Заняткі будуць праводзіць вядомыя эксперты і трэнеры грамадзянскай адукацыі, а таксама выкладчыкі еўрапейскіх універсітэтаў.

🔸Асобы, што паспяхова скончаць навучанне, атрымаюць сертыфікат Уроцлаўскага ўніверсітэту і ВБЎ.

🔹Мова выкладання: беларуская, руская.

Ддл: 29 верасня.
👉Падрабязней.

#актывізм #грамадскія_праекты #адукацыя