sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
📝 «MemoAct: Практыкі аб solidarite and culture of remembrance» - адукацыйная #праграма ў #Варшава і #Гданьск, #Польшча

▫️Для каго: #культдзеячы, #актывісты, #даследчыкі, #актывісты, прадстаўнікі #НДА і ўсе зацікаўленыя ад ад 18 да 30 гадоў, хто пражывае у #Польшча і #Германія.
▫️Калі: 26 верасня - 2 кастрычніка.

Выязная адукацыйная праграма MemoAct накіравана на ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне мемарыяльнай культуры і грамадзянскай салідарнасці. Удзельніц_каў праграмы чакаюць майстар-класы і праектныя сесіі, знаёмства з прадстаўнікамі актывістскіх мемарыяльных ініцыятыў і гісторыка-культурных інстытуцый Варшавы і Гданьска.

🔸Досвед працы па ўказаных тэмах разглядаецца як перавага, але не з'яўляецца абавязковым.

Праграма пакрые:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне
- афармленне візы.

🔥Ддл: 6 верасня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #актывізм #памяць #майстар_клас #грамадскія_праекты
🎶 Spatial Storytelling - #рэзідэнцыя па музычным даследаванням ў #Германія

▫️Для каго: #кампазітары, #музыкі, #саўнд_дызайнеры.
▫️Калі: 7 кастрычніка - 8 лістапада.

Праграма накіравана на падтрымку творчых даследаванняў у галіне акустычна прасторавага апавядання. Шукаюць праекты, якія выкарыстоўваюць прасторавую гукавую архітэктуру ZKM Sound Dome і звязаныя з адной з шасці тэматычных абласцей ZKM | Hertz-Lab. Вынікам рэзідэнцыі стане публічная прэзентацыя.

Арганізатары прапануюць:
- #грант 1500 EUR
- пражыванне
- праезд
- дадатковыя выдаткі да 500 EUR (па дамоўленасці).

Ддл: 26 верасня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #саўнд_дызайн #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #даследванні #публічныя_прасторы
🇩🇪Stadt.Raum.Experimente - творча-грантавая праграма па ўзаемадзеянні з грамадскай прасторай у Дзюсельдорфе, #Германія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.

Запрашаюць творцаў, якія працуюць з грамадскай прасторай. Менавіта для грамадскай прасторы Дзюсельдорфа яны і будуць распрацоўваць эксперыментальныя праекты. Гэта могуць быць інсталяцыі, #перформанс, партысіпаторныя практыкі – арганізатары чакаюць незвычайныя формы і эксперыментальныя ідэі.

Творцам прапануюць грант да 60 000 EUR.

Ддл: 15 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🎶 CTM - міждысцыплінарная #лабараторыя радыё і перформансу у #Берлін, #Германія

▫️Для каго: #музыкі, #саўнд_дызайнеры, #творцы радыёмастацтва і #перформеры.
▫️Калі: лістапад 2024 - студзень 2025.

Запрашаюць стварыць новыя творы, якія даследуюць скрыжаванне радыё і жывых выступленняў. Тэма – «прыхільнасць». Прэм'ера праектаў адбудзецца на фестывалі CTM, а затым яны будуць транслявацца вясной у рамках праграмы Klangkunst Deutschlandfunk Kultur у фармаце радыёп'есы. Творы павінны задзейнічаць вызваленчы патэнцыял тэхналогій у музыцы і гукавым мастацтве.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 5000 EUR
- рэзідэнцыю
- праезд і пражыванне падчас фестывалю.

Ддл: 30 верасня.
👉 Падаць заяўку.

#музыка #саўнд_дызайн #міждысцыплінарныя_праекты
🎶🖼 HBK Braunschweig - адукацыйная праграма-#рэзідэнцыя у галіне сучаснага #мастацтва і гуку ў #Германія

▫️Для каго:
#саўнд_дызайнеры і #мастакі, у якіх ёсць профільная адукацыя.
▫️Калі: 1 год з красавіка 2025.

Запрашаюць працаваць над сваімі праектамі, наведваць лекцыі і размаўляць з ментарамі. Праграма арыентаваная на мастакоў, якія хацелі б працаваць над праектам у непасрэднай блізкасці ад HBK Braunschweig. Сваёй праектнай прапановай стыпендыяты павінны ўнесці істотны ўклад у далейшае развіццё форм мастацкай практыкі.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 1400 EUR / месяц
- праезд
- пражыванне.

Ддл: 18 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #саўнд_дызайн #публічныя_прасторы
🟣 Akademie der Künste der Welt/Un-Label - #арт-#рэзідэнцыя для творцаў з абмежаванымі магчымасцямі, актывістаў і культдзеячаў у #Кёльн,#Германія

▫️Для каго: #творцы, #актывісты і #культдзеячы з абмежаванымі магчымасцямі.
▫️Калі: 6 тыдняў у інтэрвале красавік - верасень.

Шукаюць тых, хто мае вопыт міждысцыплінарнай працы, і пажадана займаецца антыаблеісцкімі тэмамі і дэкаланіяльнай крытыкай улады.
Чакаецца, што рэзідэнты распрацуюць серыю мерапрыемстваў і папрацуюць з мясцовымі супольнасцямі ў Кёльне.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 2000 EUR / месяц
- вытворчы бюджэт 8000 EUR
- 5000 EUR для дапамогі ў працы ці настаўніцтва
- праезд
- выдаткі на рэкламу 2000 EUR.

Ддл: 15 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#міждысцыплінарныя_праекты #актывізм #грамадскія_праекты
🎭 SAMMELPUNKT / FOCAL POINT / ПУНКТ ЗБОРКІ - рэжысёрска-драматургічная #лабараторыя ў #Берлін, #Германія

▫️Для каго: драматургі, #рэжысёры, #акцёры, сцэнографы з Германіі, Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і Эстоніі.
▫️Калі: 22 - 23 лютага 2025.

Мэта праекта – «спрыяць абмену досведам у тэатральнай сферы паміж артыстамі з розных краін. Прымаюць п'есы, створаныя пасля лютага 2022 года.

🔸Адабраныя п'есы будуць прадстаўлены публіцы ў форме рэжысёрскіх эскізаў у Берліне, таксама адбудзецца праграма майстар-класамі і публічнымі лекцыямі ад еўрапейскіх дзеячаў тэатра.

🔹Куратар драматургічнага конкурсу – тэатразнаўца і лектар Наталля Скараход.

Ддл: 10 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#аўтары #літаратары #тэатр #выканальніцкія_мастацтвы #перформанс
🇩🇪 Berlin Program for Artists (BPA) - #праграма ментарства і нэтворкінга для творцаў, якія жывуць у #Берлін, #Германія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: кастрычнік 2024 - верасень 2025.

BPA спрыяе творчаму абмену паміж пачаткоўцамі і дасведчанымі #арт-дзеячамі з Берліна. Праграма прызначана для тых, хто жадае паглыбіць сваю практыку і паўзаемадзейнічаць з іншымі прафесіяналамі мастацтва. BPA з'яўляецца партнёрам Інстытута праблем сучаснага мастацтва KW, дзе штогод праходзіць выстава работ удзельнікаў.

Арганізатары прапануюць:
- ментарства
- семінары
- майстар-класы
- новыя прафесійныя кантакты.

Ддл: 23 верасня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
The Vilém Flusser - міждысцыплінарная #рэзідэнцыя ў #Берлін, #Германія

▫️Для каго: #творцы, якія працуюць у галіне лічбавага #мастацтва, перформансу, дызайну, гуку і тэорыі #медыя і інш.
▫️Калі: травень - ліпень 2025.

Можна падаць праект у стадыі распрацоўкі альбо амаль гатовы, галоўнае, каб ён быў міждысцыплінарным. Чакаецца, што рэзідэнты прэзентуюць свае працы на публічным мерапрыемстве ўмежах праграмы студыі transmediale. Таксама магчыма анлайн-публікацыя ў часопісе transmediale. Падчас свайго знаходжання ў Берліне рэзідэнты будуць пашыраць сетку кантактаў і наведваць культурніцкія мерапрыемствы Берліна.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 1500 EUR
- пражыванне
- праезд.

Ддл: 20 кастрычніка.
👉 Падаць заяўку.

#арт #даследванні #міждысцыплінарныя_праекты #media_art #new_media_art #артывізм
Weltoffenes Berlin - #стыпендыя для прафесійнага развіцця культурных дзеячоў у выгнанні ў #Берлін, #Германія

▫️Для каго:
#творцы і #культдзеячы, якія не могуць працягваць сваю працу ў краіне паходжання з-за палітычных абставін.
▫️Працягласць: макс. 12 месяцаў.

Дэпартамент Сената Берліна па культуры і Еўропе прапануе праграму Weltoffen Berlin на атрыманне стыпендыі. Яна прызначана для забеспячэння самастойнай мастацкай або творчай працы ў супрацоўніцтве з культурным аператарам (нямецкай арганізацыяй), які падае заяўку.

Праграма прапануе:

- стыпендыю да 2500 EUR / мес.

Ддл: 10 кастрычніка.
👉Падрабязней.

#арт #мастацтва #грамадскія_праекты