Радыё Свабода — Беларусь
18.1K subscribers
48.9K photos
7.55K videos
2 files
38.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Жанчыны зь бел-чырвона-белымі парасонамі прайшлі па цэнтры Менску
🇵🇱 Кіраўніку і консулу Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні прапанавалі пакінуць Беларусь

Яраслаў Ксёнжэк мусіць пакінуць Беларусь на працягу 48 гадзін. Рашэньне прынялі «ў сувязі з празьмерным, асымэтрычным і дэструктыўным адказам Польшчы» на рашэньне Беларусі выслаць польскага консула ў Берасьці: http://bit.ly/2OqLPap
Палітвязень па «справе Ціханоўскага» абвясьціў галадоўку ў судзе

Як расказаў бацька Зьмітра Фурманава, прычынамі для галадоўкі сын назваў несправядлівае да яго стаўленьне: 9 сакавіка яго пасадзілі ў карцэр на 5 сутак, аднак хлопец нават ня ведае, за што.

Падрабязнасьці: http://bit.ly/3vi2gGT
💰 Міжнародныя расьсьледавальнікі расказалі пра літоўскія кампаніі набліжаных да Лукашэнкі бізнэсоўцаў

Аляксей Алексін і Аляксандар Зайцаў зарэгістравалі некалькі кампаній у Літве, якія «дэманструюць відавочныя прыкметы адмываньня грошай».

Што выявілі ў OCCRP: http://bit.ly/3esOxqB
❗️Ігару Лосіку выставілі новае абвінавачаньне. Ён абвясьціў сухую галадоўку

Сёньня Ігару Лосіку, кансультанту Радыё Свабода і адміністратару тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга», выставілі новае абвінавачаньне. Пасьля гэтага на вачах у сьледчага і адваката ён спрабаваў парэзаць сабе рукі і абвясьціў сухую галадоўку на знак пратэсту.
🇺🇦 Ва Ўкраіне на запыт Беларусі шукаюць грамадзяніна за пагрозу гвалтам кіраўніку ДАІ МУС РБ🇧🇾

У межах міжнароднай прававой дапамогі Сьледчы камітэт Беларусі нават атрымаў дазвол на доступ да дакумэнтаў аднаго з украінскіх мабільных апэратараў.

Што вядома: http://bit.ly/3tmAzuP
👮🏻 Новы ўказ Лукашэнкі фактычна дае права структурам Мінабароны, КДБ, Сьледчаму камітэту і памежнікам займацца камэрцыйнай дзейнасьцю

«Можна толькі ўявіць, якія адкрываюцца пэрспэктывы для сілавых структур у гэтым кірунку», — піша Валер Карбалевіч.

Што гэта значыць: http://bit.ly/38uxyjV
Forwarded from Галоўнае. Каротка. Раз на дзень
Ігар Лосік зноў галадае; судовы канвэер не спыняецца. Найважнейшае за 11 сакавіка

❗️Блогер Ігар Лосік абвясьціў сухую галадоўку і спрабаваў парэзаць вены

🇵🇱 Менск вырашыў выдварыць яшчэ аднаго польскага консула

👮🏻‍♂️Лукашэнка зьмяніў кіраўніка СК, які не завёў ніводнай справы за сьмерці і катаваньні пратэстоўцаў

⛔️ Арганізатар «Эўравізіі»: песьня гурту «Галасы ЗМеста» ў цяперашнім выглядзе ня можа прадстаўляць Беларусь

⚡️Канчатковае абвінавачаньне Сяргею Ціханоўскаму: яму пагражае 15 гадоў турмы

👩🏻‍⚖️ 5 судоў супраць беларусаў: самае важнае пра працэсы дня
Сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Максім Баграцоў расказаў у інтэрвію «Свабодзе» пра Канцэпцыю аднаўленьня законнасьці і нацыянальнага прымірэньня, якую распрацавалі чальцы Рады.

🧑🏻‍💻Відэа (17 хв.): https://youtu.be/ccjEmfWo6KQ
✍🏻 Тэзісы: http://bit.ly/3l9nj9C
Сёньняшнія акцыі ў Беларусі: Менск — маршы двароў у Серабранцы і на Захадзе, Лебядзіны, „Шарыкі“, дзьве акцыі ў падтрымку палітвязьня Ігара Банцара; Бараўляны ў падтрымку блогера Сяргея Пятрухіна; Берасьце падтрымлівае страйкоўцаў; Пружаны выходзяць кожны дзень; Сеніца