«Белавія» павышае паліўны збор на рэйсы ў Кітай і Віетнам
https://smarturl.click/VRdlR
Пра гэта паведамляе партал Times.by са спасылкай на дадзеныя галіны і пацьвярджаньне ў самой кампаніі.
Зьмены ўступяць у сілу з 12 траўн. Так, пры пералёце на віетнамскі курорт Камрань паліўны збор складзе 140 долараў на чалавека, а на кітайскі курорт Санья — 120 долараў. Гэта ня тычыцца квіткоў, аплачаных да 5 траўня.
У авіякампаніі патлумачылі, што рашэньне зьвязана з рэзкім ростам цэн на авіяцыйнае паліва. Нягледзячы на рост выдаткаў, «Белавія» не плянуе скарачаць палётную праграму.

😁25❤2🤡2🗿2👎1😢1
Найважнейшыя падзеі і асноўныя пулікацыі Свабоды 2 траўня
«Марына Золатава — чалавек». Вялікая гутарка з былой галоўнай рэдактаркай Tut.by, палітзьняволенай і швачкай гомельскай калёніі
Сымулятар каменя, чарвяк-аналітык і жывыя карціны Босха: расказваем пра незвычайныя гульні
Да 28 градусаў цяпла. Прагноз надвор’я на бліжэйшыя дні
Зяленскі заявіў пра «спэцыфічную актыўнасьць» на мяжы з Беларусьсю і гатоўнасьць Украіны рэагаваць
Хрысьціянская візія: Траім польскім каталіцкім сьвятарам не падоўжылі дазвол на служэньне ў Віцебскай дыяцэзіі

❤9👍4
Вячорка: У нас афігенная дыяспара, але ныцьцё пра тое, што ўсё кепска, дэматывуе, мы не ўмеем прадаваць посьпехі: https://smarturl.click/zdJBZ
На яго перакананьне, толькі супрацай дэмакратычных структураў, палітыкаў, «якія адчыняюць дзьверы», і суполак на месцах можна дасягнуць выніку.
«І калі раней казалі: трэба павучыцца ў габрэяў, яшчэ ў кагосьці, — зараз усе вучацца ў нас і нам трэба проста разбудоўваць гэты патэнцыял, наколькі магчыма».
На яго перакананьне, толькі супрацай дэмакратычных структураў, палітыкаў, «якія адчыняюць дзьверы», і суполак на месцах можна дасягнуць выніку.
❤45🤡21💯7👍2👎2
Іранская праваабаронца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру шпіталізаваная
https://smarturl.click/0BLRW
Праваабаронца і ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру Наргес Мухамадзі, якая знаходзіцца ў зьняволеньні ў Іране, была шпіталізаваная. Пра гэта гаворыцца ў заяве яе сям’і і адваката, апублікаванай на сайце яе фонду.
Мухамадзі знаходзіцца ў аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі ў адной зь лякарняў Зэнджан — у пятніцу яна двойчы страціла прытомнасьць ад праблемаў з сэрцам.
Наргес Мухамадзі стала ляўрэаткай Нобэлеўскай прэміі міру ў 2023 годзе «за барацьбу супраць прыгнёту жанчын у Іране і за абарону правоў чалавека і свабоды для ўсіх».

😢57❤5
Латушка: Я наўпрост кажу амэрыканцам, што не ўяўляю Лукашэнку ў Белым доме
https://smarturl.click/VRdlg
«Колькі б экспэртызы мы ні давалі амэрыканцам, яны ўсё роўна стаяць на тым, што яны хочуць запрасіць Лукашэнку ў Злучаныя Штаты Амэрыкі», — заявіў намесьнік кіраўніцы АПК Павал Латушка на дыскусіі ў межах V Канфэрэнцыі беларусаў і беларусак сьвету.

Паводле Латушкі, калі ён дыскутуе на гэтую тэму з амэрыканцамі, у тым ліку публічна, то кажа: «А вы хочаце запрасіць у міжнародную супольнасьць альбо нават у эўрапейскую супольнасьць каго? Бандыта, які зьдзейсьніў злачынствы супраць украінскіх дзяцей-сірот, вывез іх у Беларусь, а пазьней іх адаптавалі на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі? Ідзе афіцыйная справа. Бандыта, які зьдзейсьніў злачынствы супраць беларускага народа, супраць чалавечнасьці — самыя цяжкія міжнародныя злачынствы? Бандыта, які прадаставіў тэрыторыю Беларусі для агрэсіі супраць Украіны?»
❤36💯32🤡11🤬4👍2
Ужо сёньня: 235 гадоў першай у Эўропе Канстытуцыі
3 траўня 1791 году сойм Рэчы Паспалітай зацьвердзіў Канстытуцыю — першую ў Эўропе, другую ў сьвеце і апошнюю для супольнае дзяржавы Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.
Ухваленьне Канстытуцыі 3 траўня. Карціна Казімежа Вайнякоўскага.
Болей пра падзеі 3 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут https://smarturl.click/vdJ9y

❤37👍10👎1
Старшыня БАЖ: «Пачобута вызвалілі, але яшчэ 22 журналісты застаюцца за кратамі» → https://smarturl.click/j7nAb
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец у інтэрвію Свабодзе ацаніў сытуацыю ў Беларусі напярэдадні Ўсясьветнага дня свабоды прэсы, які адзначаецца 3 траўня.
«Да заганаў сытуацыі ў Беларусі варта дадаць і выкарыстаньне супраць журналістаў „экстрэмісцкага“ заканадаўства. Плюс супраць іх таксама ўжываюць гэтак званае „спэцыяльнае вядзеньне“, калі заводзяць справу або нават завочна судзяць тых, хто зьехаў з краіны».
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец у інтэрвію Свабодзе ацаніў сытуацыю ў Беларусі напярэдадні Ўсясьветнага дня свабоды прэсы, які адзначаецца 3 траўня.
💯26👍2🤬2🤡1
Ці добра вы ведаеце гісторыю цэнзуры ў Беларусі? ТЭСТ → https://smarturl.click/2q6BW
У нашы дні ў Рэспубліцы Беларусь, як і ў савецкія часы, існуе жорсткая ідэалягічная цэнзура. Кнігі беларускіх аўтараў абвяшчаюцца судамі «экстрэмісцкімі» і забіраюцца зь бібліятэк.
Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю цэнзуры ў Беларусі, адказаўшы на пытаньні тэсту.

❤5👍3⚡1
Прэзыдэнт Польшчы ўручыў Анджэю Пачобуту ордэн Белага Арла → https://smarturl.click/MGoRE
Сёньня ў Варшаве прэзыдэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўручыў журналісту і былому палітвязьню Анджэю Пачобуту ордэн Белага Арла — найвышэйшую дзяржаўную ўзнагароду Польшчы.
А днём раней Пачобута з жонкай частаваў вячэрай польскі прэм’ер Дональд Туск.

«Анджэй Пачобут стаў на нашых вачах сымбалем упартасьці, адданасьці каштоўнасьцям, якія ён вызнае, і барацьбы за правы чалавека», — сказаў Наўроцкі.
А днём раней Пачобута з жонкай частаваў вячэрай польскі прэм’ер Дональд Туск.
❤50👍7🤬1🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Марына Золатава пра працу швачкай у калёніі: «Заробак у мяне быў ад 25 да 50 зь нечым рублёў».
Цалкам гутарку з былой рэдактаркай Тut.by глядзіце на Youtube і чытайце на Свабодзе.
«Рэч ня ў працы. А рэч у тым, што гэта ня тое, што ты выбіраеш сьвядома».
Цалкам гутарку з былой рэдактаркай Тut.by глядзіце на Youtube і чытайце на Свабодзе.
😢12🤬8❤4👍1😁1
Хронікі вайны. За содні ад абстрэлаў загінулі 10 мірных жыхароў ва Ўкраіне, 1 — у Расеі: https://smarturl.click/VRdkg
• Расея атакуе аўтобусы, запраўкі і дамы.
• Украіна заявіла пра ўдалую атаку порта Прыморск у Ленінградзкай вобласьці і зьнішчэньне нафтавых танкераў.
• Расея ўпершыню за доўгі час страціла больш акупаванай тэрыторыі, чым захапіла.

🤬22❤4
На Горадзеншчыне ўчора 5 гадзін тушылі лясны пажар каля літоўскай мяжы. Але сёньня там гарыць яшчэ мацней → https://smarturl.click/ReoyW
Вечарам 2 траўня каля вёскі Вузьбераж Горадзенскага раёну выявілі буйны пажар. Ён ахапіў каля 10 гектараў. Тушылі яго больш за 60 чалавек з дапамогай 15 машын. Каля 23-й гадзіны пажар удалося зьліквідаваць, пісала сёньня раніцай Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.
Але празь некалькі гадзінаў МНС паведаміла пра пажар у тым жа сельсавеце і на ўтрая большай тэрыторыі.
Паводле ж адміністрацыі Аранскага раёну Літвы, пажар на тэрыторыі Беларусі ўсчаўся ўчора каля 16:50. Уначы ён перакінуўся на тэрыторыю Літвы, там яго патушылі. «У той жа час на тэрыторыі Беларусі пажар усё яшчэ працягваецца», — адзначалі мясцовыя ўлады ў той час, калі паводле ранейшага паведамленьня МНС Беларусі пажар ужо быў зьліквідаваны.
Фота МНС і адміністрацыі Аранскага раёну

😢8❤1🤬1
Анджэй Пачобут сфатаграфаваўся з стэндам, на якім штодня пазначалі, колькі дзён ён правёў за кратамі
Былы палітвязень Анджэй Пачобут апублікаваў у сацсетцы X фота з свайго першага шпацыру па Варшаве. Ён сфатаграфаваўся з стэндам у Кракаўскім прадмесьці польскай сталіцы, на якім штодня пазначалі, колькі часу ён правёў за кратамі. Цяпер на стэндзе надпіс «Вольны!»
У Кракаўскім прадмесьці ня раз праходзілі акцыі салідарнасьці з Анджэем Пачобутам.
Зусім побач месьціцца і прэзыдэнцкі палац, дзе Караль Наўроцкі сёньня ўручыў Анджэю Пачобуту найвышэйшую ўзнагароду краіны — ордэн Белага Арла.

❤31