Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.5K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Радыё Свабода — Беларусь
У Рэчыцы на закрытым судзе вынесьлі вырак у справе аб абразе Лукашэнкі: 1 год і 2 месяцы калёніі Пра гэты канкрэтны суд вядома мала, але агулам у Беларусі цяпер ідуць 4 такія працэсы: http://bit.ly/38uPZF1
🇵🇱 А ўчора ў гістарычным цэнтры польскага Ўроцлава беларусы правялі акцыю пад дэвізам «Хачу гуляць па сярэднявеччы, а ня жыць у ім»

З нагоды масьленічнага тыдня сымбалічна спалілі трохгаловую «ляльку»
🦠 Міністэрства аховы здароўя прызнала прыход у Беларусь «брытанскага» штаму каранавірусу

Брытанскі варыянт каранавірусу, як мяркуецца, зьвязаны з вышэйшай рызыкай шпіталізацыі і сьмерці.

Што вядома: http://bit.ly/3t5h0H9
🔄 Лукашэнка звольніў кіраўніка Сьледчага камітэту Наскевіча, на яго месца прызначыў выхадца з КДБ, былога намесьніка генпракурора Дзьмітрыя Гару

Наскевіч не завёў ніводнай справы за сьмерці і катаваньні падчас разгонаў пратэстаў. Чым ён запомніўся: http://bit.ly/2N9UIEQ
Магілёўца асудзілі на 2 месяцы арышту за надпісы на асфальце

18-гадовы Сяргей Туруноў напісаў: «З%» і «80%». Віну прызнаў, але вырак зьбіраецца абскардзіць.

Усё пра суд за адсоткі: http://bit.ly/3rIAgKo
💸 Чатыры крызісы, якія навісьлі над беларускай эканомікай

У канцы 2020 году ўлады пачалі працэс, які некаторыя назвалі «жангляваньне трактарамі». Магчымы і харчовы крызіс, у выпадку, калі рашэньні аб стрымліваньні цэнаў ня будуць адмененыя. І нават калі абыдзецца бяз вострых крызісаў, Беларусь чакае «мяккая млявая стагнацыя».

Тлумачыць эканаміст Леў Львоўскі: http://bit.ly/3cAj8QH
🔫 Лукашэнка загадаў вайскоўцам «ваяваць знутры»

«Нам, людзям ваенным, давядзецца абараняць сваю краіну, пачынаючы знутры. Не трэба сядзець у войсках і чакаць, што нехта перасячэ нашу мяжу і тады мы стрэльбу возьмем і пачнём ваяваць. Ваяваць будзем адсюль».

📖 Поўны тэкст заявы: http://bit.ly/3rEpLYa
Стары тэст «Вайна ці не вайна? Адкажы, як Лукашэнка»: https://www.svaboda.org/a/30293384.html (працуе праз VPN)
«Рашуча настроены». У якім стане рок-музыкант, які трымае сухую галадоўку дзявяты дзень

Рок-музыкант Ігар Банцэр працягвае сухую галадоўку — рыхтуецца да паседжаньня, якое адбудзецца ў 14:30 12 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Горадні.

Што кажа жонка: http://bit.ly/3cnitlq
🇧🇾 Што за фірма EcooM, якая прыпісала Лукашэнку рэйтынг у 66,5%?

Абмяркоўваюць Алесь Дашчынскі і Аляксей Знаткевіч. Артыкул 2004 (дзьве тысячы чацьвёртага) году, калі яны намалявалі Лукашэнку роўна тыя ж лічбы падтрымкі, што ў 2021-м: http://bit.ly/3t7J9NJ
Учора ў Менску затрымалі жанчын, у якіх ёсьць малыя дзеці. На ноч іх незаконна пакінулі ў турме на Акрэсьціна

Згодна з абноўленым Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, які ўступіў у сілу 1 сакавіка, жанчын зь дзецьмі ня могуць затрымліваць больш чым на тры гадзіны.

Як гэта парушылі: http://bit.ly/3byvNUP
Вайскоўцы разганялі мірных пратэстоўцаў на падставе сакрэтнага ўказу Лукашэнкі🇧🇾, — «Беларускі народны трыбунал»

«Абгрунтаваць самаволю можна любымі законамі: усё, што адбывалася ў Трэцім Райху, таксама было нібыта „законным“», — адзначаюць на сайце, дзе зьявіўся дакумэнт.

Пры тым указ датаваны яшчэ 2012 годам: http://bit.ly/3qDD9uz
«Зразумеў, што ў нейкі момант на волі было страшней, чым турме»

31-гадовы палітвязень, рэжысэр, актор і паэт Ігнат Сідорчык асуджаны судом Маскоўскага раёну Менску на тры гады «хіміі». Падставай стаў тэлеграм-чат «Прагулка», які сілавікі знайшлі ў ягоным тэлефоне. Ігнат не адмаўляў, што стварыў чат для сустрэч зь сябрамі.

Пагутарылі з палітвязьнем: http://bit.ly/3rHbQRi
🇧🇾 Лукашэнка завяршыў замену ключавых фігур сілавога блёку

Практычна ўсе кіраўнікі іншых міністэрстваў і ведамстваў пасьля зьмены ўраду ў чэрвені мінулага году працуюць па-ранейшаму, але кіраўнікоў фактычна ўсіх сілавых структураў Лукашэнка памяняў. Пра што сьведчаць перастаноўкі?

Піша Валер Карбалевіч: http://bit.ly/2OJcPC1
Выдавец са Смаргоняў ня здолеў абскардзіць прысуд за паклёп. Ён паедзе на «хімію»

56-гадовы Рамуальд Улан — заснавальнік закрытай уладамі «Новой газеты Сморгони». Ён запосьціў у сацыяльных сетках фота з асабістымі зьвесткамі сямі міліцыянтаў, якія нібыта лжэсьведчылі ў судах.

Усё пра суд: http://bit.ly/3qC2EMD
Блогер Сяргей Пятрухін ускрыў вены ў турме

Прычына — у жудаснай антысанітарыі ў камэры, куды яго перавялі, і немагчымасьць знаходзіцца з прысутным там «кантынгентам». Пасьля здарэньня Пятрухіна зьмясьцілі ў карцар. Падрабязнасьці: https://bit.ly/2Nc7rqC
Па справе аб «гераізацыі ваенных злачынцаў» затрымалі сузаснавальніка «Польскай школы» ў Берасьці

У офісе арганізацыі і ў дамах супрацоўнікаў правялі ператрусы, канфіскавалі офісную тэхніку, устаўную дакумэнтацыю і інш. Завялі крымінальную справу па факце «наўмысных дзеяньняў, накіраваных на рэабілітацыю нацызму і распальваньне нацыянальнай варожасьці». Што вядома: http://bit.ly/38v5v3E
Эўрапейскі вяшчальны саюз: песьня «Я научу тебя» ня можа прадстаўляць Беларусь

У цяперашнім выглядзе песьня ня можа прадстаўляць Беларусь на «Эўравізіі». БТ мусіць прывесьці яе ў адпаведнасьць з правіламі ЕВU або памяняць яе, інакш Беларусь дыскваліфікуюць з конкурсу. Ролік зь песьняй зьнік з афіцыйнага youtube-канала конкурсу:
http://bit.ly/2Nb7fb6