Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.5K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Акцыі салідарнасьці за мяжой: супрацоўнікі фонду «Страна для жизни» ў Літве — у падтрымку Ігара Банцара; беларусы Ўроцлава дзякуюць кампаніі Škoda за салідарнасьць; традыцыйная акцыя ў Піцеры; беларусы Масквы на канцэрце беларуса Vic Villian выказваюць салідарнасьць зь беларускімі музыкамі; акцыя ў Кіеве; адзіночны пікет ля амбасады ў Бэрліне
«Гэта пра беларускі боль», — рэжысэр фільму «Сьмеласьць» аб пратэстах у Беларусі

Пагутарылі з рэжысэрам «Сьмеласьці» Аляксеем Палуянам. Фільм, прэзэнтаваны днямі на Бэрлінскім кінафэстывалі, выклікаў вялікі рэзананс і вярнуў Беларусь на першыя палосы сусьветных мэдыя. Падчас здымак каманда рызыкавала ня толькі свабодай, але і жыцьцём.

Пра фільм і яго здымкі: http://bit.ly/2Ok1Mz6
«Мы хацелі б прадстаўляць свабодную краіну»: дуэт VAL, які меўся ехаць на «Эўравізію»

Лера Грыбусава і Ўлад Фрайман, якія меліся прадстаўляць Беларусь на «Эўравізіі», расказваюць, чаму ня едуць у Ратэрдам, чаму БТ заявіла, што ў іх «адсутнічае сумленьне», як ацэньваюць «Галасы ЗМеста» і ці варта выключыць БТ з Эўрапейскага вяшчальнага саюзу.

Відэа (16 хв.): https://youtu.be/cKr09lZ-JnM
Тэкст: http://bit.ly/3l6SCSu
Ад накруткі галасоў да адхіленьня ад галасаваньня. У якія скандалы Беларусь трапляла на Эўравізіі

Крылы Ялфімава, фальсыфікацыі Ланской і Ivan-а, самапаўтор Alekseev-a, забарона галасаваць праз выцек інфармацыі...

Падрабязна пра ўсе скандалы: http://bit.ly/3ckoEXf
Радыё Свабода — Беларусь
«Я гатовая змагацца за Ігара да канца» Дар'я Лосік, жонка палітвязьня Ігара Лосіка, які сёньня зноў абвясьціў галадоўку, зьвярнулася да Лукашэнкі. Зварот Дар'і: https://youtu.be/ZJn1bwRpjUE
Прэзыдэнт Радыё Свабода заклікаў Лукашэнку вызваліць Ігара Лосіка

«Журналістыка не зьяўляецца злачынствам, і Ігар занадта доўга знаходзіцца пад арыштам. Нельга такім чынам катаваць Ігара і яго сям’ю», — Джэймі Флай.

Уся заява: http://bit.ly/3tpdk3h
Чаму праект Канстытуцыі каманды Ціханоўскай выйшаў менавіта такім? Адказвае старшыня рабочай групы па яго распрацоўцы

Анатоль Лябедзька тлумачыць Віталю Цыганкову, чаму лічыць праект «сапраўды народным», чаму ў ім дзьве дзяржаўныя мовы і чаму яшчэ не забываюць пра Канстытуцыю-1994.

🎙 Аўдыё, 21 хвіліна: https://soundcloud.com/svaboda/sc-tsyh0311-liabedzka
📖 Тэкст цалкам: http://bit.ly/3cqGPuq
Дзеці «другога гатунку» і дзяржаўная прапаганда

Маніпуляцыі празь дзіцячую тэму могуць быць выйгрышнай стратэгіяй, але прапагандысты яўна перастараліся, ды і іхныя адсылкі да дзіцячага дабрабыту выглядаюць надзвычай цынічна на фоне таго, як дзяржава ставіцца да дзяцей, зьвязаных з «палітычна няправільнымі» дарослымі.

Піша Наста Захарэвіч: http://bit.ly/3bEz5Wv
66-гадовы вясковец пакінуў Беларусь пасьля крымінальнай справы

Сына Станіслава Пясецкага доўга шукала міліцыя, нарэшце схапілі. А як сын прапісаны ў бацькі, то міліцыя прыйшла да пэнсіянэра рабіць вобшук. Вынік ператрусу — крымінальная справа на пэнсіянэра за нібыта гвалт над супрацоўнікам міліцыі.

«Можа, дажыву... І тады вярнуся дахаты»: http://bit.ly/3qGLOfN
Радыё Свабода — Беларусь
Сёньняшнія акцыі ў Беларусі: Менск — маршы двароў у Серабранцы і на Захадзе, Лебядзіны, „Шарыкі“, дзьве акцыі ў падтрымку палітвязьня Ігара Банцара; Бараўляны ў падтрымку блогера Сяргея Пятрухіна; Берасьце падтрымлівае страйкоўцаў; Пружаны выходзяць кожны…
Учора ноччу, нягледзячы на завею, у Беларусі прайшло шмат акцыяў пратэсту і салідарнасьці. Яшчэ некалькі кадраў ад чытачоў, прысланых за ноч і раніцу:

«Пагоня» ў Полацку, акцыі ў Дзяржынску-Койданаве, Горадні, менскіх Малінаўцы і Сухараве, а таксама прыпынак «Хутар» у цэнтральнай частцы Беларусі і ранішні ЖЭС-арт у менскай Грушаўцы