93 заяўкі на міні-гранты і 17 — на праграму мабільнасці.
Столькі праектаў пададзена на грантавы конкурс у межах чарговага кола праграмы ArtPower Belarus.
▪️"Зараз конкурс на міні атрымліваецца такім жа напружаным, якім быў першы кол мідзі-грантаў. Канкурэнцыя вельмі вялікая, — кажа прадстаўніца Рэсурснага цэнтра @radakultury Эліна Калнібалоцкая. — Уражвае разнастайнасць пададзеных праектаў. Ёсць такія жанры і кірункі мастацтва, якіх у першым коле не было. А на мабільнасць сталі смялей падавацца з гастролямі і прэзентацыямі".
Што адбудзецца з заяўкамі далей? Цяпер з імі працуюць грант-менеджары, потым іх ацэняць эксперты, а фінальнае рашэнне прыме адборачны камітэт, які збярэцца ў сярэдзіне ліпеня.
📢 Увага! ArtPower працягваецца: чакаем вашых праектаў. Але заяўкі на міні-гранты і мабільнасці, якія мы атрымаем цягам лета, ацаніць зможам толькі ў кастрычніку.
Праграма #ArtPowerBelarus рэалізуецца Беларускай Радай культуры і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.

🔥 #магчымасці тыдня для культурніцкіх дзеячаў:
▪️Рэзідэнцыя Artihost Art & Culture ў літоўскім Панявежысе як мага хутчэй чакае мастакоў, перформераў, даследчыкаў і іншых замежных творчых дзеячаў, каб супрацоўнічаць з мясцовымі і прапаноўваць інавацыйныя практыкі.
▪️Дзве магчымасці, звязаныя з мастацтвам і новым тэхналогіям:
- конкурс Chroniques у Францыі. У гэтым годзе тэма – "Задавальненне". Фарматы творчасці не абмежаваныя, але творцы павінны выкарыстоўваць ці падвяргаць сумневу лічбавыя практыкі. Дэдлайн — 17 ліпеня.
- творчая рэзідэнцыя Boundary-Crosser у Нікасіі. Заклікаюць даследаваць межы і перасячэнні паміж мастацтвам і тэхналогіямі. Дэдлайн — 30 ліпеня.
▪️Тры адукацыйныя онлайн-праграмы пра культуру і соцыюм з хуткімі дэдлайнамі. Падрабязнасці.
⚡ Паўдзельнічайце ў даследаванні пра стан і развіццё культурніцкіх арганізацый.
☑️ Яшчэ #магчымасці — на @sekktor.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Дням беларускай культуры-23 быць!
Па традыцыі святкуем у ліпені, а слоганам прапануем словы "Расказаць Беларусь", хэштэг #SpeakBelarus.
"Расказаць Беларусь" — гэта:
▪️Расказваць, чым жывуць сёння беларусы;
▪️Мовай мастацтва казаць пра нашых палітвязняў;
▪️Пра нацыянальныя традыцыі і багаты жывы фальклор;
▪️Пра тое, чым ганарымся, у чым нашая годнасць і што адрознівае нас ад іншых нацый.
Больш — у канцэпцыі святкавання.
🔻За кампаніяй #ByCultureGlobal23, правядзенне якой ініцыявала @radakultury, сёлета сачыце праз прыладу "Новая Беларусь".
Запрашаем беларусаў з усіх куткоў свету дадаваць імпрэзы да агульнай мапы.
Як гэта зрабіць: "Новая Беларусь", галоўная старонка — Падзеі — Усе падзеі — значок ➕ у правым верхнім куце. У апісанні пазначайце "Падзея ў межах Дзён беларускай культуры".
*Калі распрацоўваеце афішу свайго свята і хочаце змясціць на ёй лога гэтай кампаніі, скарыстайцеся брэндбукам.
Па пытаннях пішыце на bycultureweek@gmail.com
🙌 Далучайцеся, раскажам Беларусь разам!
🎥 arthur_ignatov

Вядомы як скульптар, але таксама ствараў карціны і літаграфіі, вучыўся ў Юдэля Пэна і сябраваў з Шагалам.
Восіп Цадкін нарадзіўся 28 студзеня 1888 г. як Ёсель Аронавіч Цадкін у Віцебску ў Беларусі, што была тады ў Расійскай імперыі. Атрымаў спецыяльнасць токара і сталяра, што прыдалося яму ў творчасці, і пачаў прафесійную мастацкую адукацыю ў майстэрні Пэна.
◾У 15 гадоў бацька выправіў Ёселя ў Сандэрленд у Шатландыі. Пасля ён пераехаў у Лондан, а потым пасяліўся ў Парыжы, дзе далучыўся да кубістычнага руху, а пазней выпрацаваў уласны стыль. Да 1911 г. Восіп наведваў Віцебск, а потым атрымаў французскае грамадзянства, жыў у Парыжы, выкладаў скульптуру. На тэрыторыі сучаснай Расіі ён наогул ніколі не быў.
Мастацтвазнаўцы ўпэўненыя, што Цадкіна справядліва называць французскім і беларускім мастаком.
Заклікаем бараніць сваё і прамаваць яго ў свеце!
📃 Вось аргументацыя паходжання скульптара.
📩 Шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс прац Цадкіна.
#art_born_Belarus

⚡️Прадстаўляем атрымальніка гранта праграмы ArtPower Belarus і запрашаем на летні фэст на Беласточчыну!
Гаворка ідзе пра фундацыю Tutaka і Фестываль абуджаных TUTAKA, які пройдзе 14-15 ліпеня. Месца: паляна Барык ля в.Гарадок (30 км ад Беластока). Тут цягам 30 гадоў ладзілася легендарнае "Басовішча", а цяпер — прэзентуецца незалежная беларуская культура.
▪️"Для нас ArtPower Belarus — не адзіная крыніца фінансавання. Мы маем падтрымку ад маршалка Падляшскага ваяводства, МУС Польшчы, ад еўрапейскіх інстытуцый. Такім арганізацыям як Tutaka важна паказваць далучанасць да розных праграм, рабіць акцэнт, што нашыя імпрэзы маюць падмурак і доўгія традыцыі. Гэта і ёсць трывалае развіццё, якому ArtPower таксама спрыяе, — дзеліцца ўражаннямі пра ўдзел у конкурсе кіраўнік фундацыі Павел Станкевіч. — ArtPower — добрая магчымасць, каб стартануць, паспрабаваць свае сілы ў праектным менеджменце, прайсці шлях ад ідэі да рэалізацыі праекта".
👁 Сачыць за падрыхтоўкай фэсту.
👉 Падаць заяўку на міні-грант ці мабільнасць.

🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:
▪️Арт-рэзідэнцыя "Дом Творцаў" адкрывае набор. Падчас рэзідэнцыі на Беласточчыне ў ліпені творцы будуць працаваць над супольным праектам. Удзельнікам будзе забяспечана пражыванне, праграма і актыўнасці. Падавайце заяўкі да 30 чэрвеня.
▪️Літаратары і ўсе, хто хоча пісаць, запрашаюцца на пісьменніцкі онлайн-практыкум ад Ганны Златкоўскай сумесна з American Center Minsk. Вы даведаецеся, як стварыць героя і сюжэт, папрактыкуецеся ў напісанні смешнага тэксту, даведаецеся пра розныя фішкі пісьменніцтва. Заяўкі чакаюцца да 1 ліпеня.
▪️Актывісты_кі, журналісты_кі і праваабаронцы могуць узяць удзел у стыпендыяльнай праграме ад Free Belarus Center. Падтрымка даецца на рэалізацыю свайго праекту (культурніцкага, сацыяльнага, інфармацыйнага) альбо стажыроўку ў профільнай арганізацыі. Падавайце заяўкі да 3 ліпеня.
Вакансіі:
▪️Часопіс "Сойка" шукае мастакоў і ілюстратараў.
▪️Тэлеграм-канал пра беларускую музыку "КЛІК" шукае аўтараў.
Яшчэ #магчымасці — на канале @sekktor.

Дзе вы глядзіце сучаcнае беларускае кіно?
😎 Калі ў вас няма адказу на гэта пытанне, прачытайце пост да канца.
Сёння знаёмімся з нашымі сябрамі — онлайн-кінатэатрам беларускага кіно VODBLISK!
Яго стварыла каманда кінафестывалю "Паўночнае ззянне", каб беларускае незалежнае кіно было даступнае з любой кропкі свету!
▪️"Нам не хапала такога беларускага Netflix, пра які бы ўсе ведалі ў Беларусі і ў свеце як пра платформу, куды можна прыйсці і знайсці ўсе беларускія фільмы. VODBLISK пакліканы праліць святло на беларускае кіно, зрабіць яго даступным, вядомым і папулярным", — кажа Воля Чайкоўская, стваральніца кінафэсту "Паўночнае ззянне" і VODBLISK.
👇 Як гэта працуе?
Кожны месяц на платформе з’яўляецца новы фільм. Доступ можна купіць за 5$ на 30 дзён і глядзець яго колькі заўгодна разоў. З Беларусі — бясплатна ўвесь 2023 год!
☑ Усе фільмы — з ангельскімі субтытрамі: дзяліцеся беларускім кіно са сваімі замежнымі сябрамі!
Пры інфападтрымцы @radakultury.

Беларускі тэатр: што адбывалася ў гэтай сферы ў лютым-красавіку?
☝️Мы зрабілі карткі з асноўнымі трэндамі.
Поўны агляд нашых экспертаў тут:
Па-беларуску
Па-ангельску
👁 Чытайце пра спецыфіку тэатральных фэстаў у Беларусі, расійскі дэсант на айчынных падмостках, што робіцца з ЦЮГам пры Веры Паляковай, а таксама — чаго не хапае беларускаму тэатру ў выгнанні.
Падпісвайцеся на @radakultury, каб быць у курсе беларускіх культурніцкіх працэсаў.
#аналітыка

Кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін узяў удзел у пасяджэнні Кансультатыўнай групы "Беларусь — Еўрасаюз", якая прайшла ў Бруселі з удзелам Вярхоўнага камісара ЕС Жазэпа Барэля.
"Гэта была важная ў стратэгічным плане сустрэча для дэмакратычнай Беларусі і беларускай культуры ў прыватнасці. Тое, што культура ёсць на павестцы дня ў ЕС і ў прыярытэтах ў працы з Беларуссю — безумоўнае дасягненне апошніх гадоў", — адзначыў Сяргей.
▪️Падчас сустрэчы ён распавёў прадстаўнікам ЕС пра маштабы рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры і адзначыў, як важна падтрымліваць праграмы накшталт Art Power i "Васьміног", якія дапамагаюць рэалізоўваць ініцыятывы беларусаў у галіне культуры і адукацыі.
Таксама Сяргей у складзе дэлегацыі на чале з нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай наведаў Прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі, дзе адбылася сустрэча з беларусамі Бельгіі.
📷 Пасяджэнне Кансультатыўнай групы, сустрэча з дыяспарай, сустрэча з Барэлем (@CabinetBelarus, прэс-служба @tsikhanouskaya).

🔥Тры сцэны, больш як 30 музыкантаў, Арт-маркет, праграма на 18 гадзін нон-стоп, пляж і возера на тэрыторыі фэсту. І ўсё гэта — у Варшаве.
Ужо заўтра, 1 ліпеня, купальскі VARUŠNIAK адкрывае праграму Дзён беларускай культуры ды запрашае ўсіх!
"Фармат фестывалю адпавядае яго назве: "Купалле — ад батлейкі да рэйву". Гэта спалучэнне народных беларускіх традыцый і сучаснай культуры. Мы хочам паказаць, што традыцыі і сучасная культура, якую нясуць беларускія творцы і музыкі, — частка агульнаеўрапейскіх традыцый, а нашая культура арганічна ўпісваецца ў еўрапейскі кантэкст", — кажуць арганізатары.
📍Калі вы сумавалі па вялікім фестывалі ў горадзе, то вам у Rejs Club, Piotra Bardowskiego 2A.
Уваход: Ахвяраванні ад 20 PLN (сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры).
Фэст ладзіцца ў межах праграмы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу. Партнёры: Беларускі моладзевы хаб, German Marshall Fund.
#SpeakBelarus #ByCultureGlobal23

Forwarded from Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👁 Глядзіце на VODBLISK: "Возера радасці" — кароткаметражны фільм Аляксея Палуяна па матывах аднайменнага рамана Віктара Марціновіча.
Па сюжэце ў маленькай беларускай вёсцы, дзе час быццам спыніўся, дзевяцігадовая Яся перажывае смерць маці. Бацька дзяўчынкі адпраўляе яе ў інтэрнат. Але аднойчы яна вырашае збегчы і вярнуцца дадому.
▪️Фільм паказалі на сямідзесяці кінафестывалях свету, дзе ён атрымаў трыццаць узнагарод; меў перспектывы на "Оскар-2021" — трапіў у лонг-ліст. Трэба глядзець!
✔️Нагадваем, што ва онлайн-кінатэатры VODBLISK доступ да фільмаў можна купіць за 5$ на 30 дзён і глядзець колькі заўгодна разоў. А з Беларусі — бясплатна ўвесь 2023 год.
VODBLISK рэалізуецца пры інфападтрымцы @radakultury.

🔥 #магчымасці тыдня:
▪️Прэмія электроннай музыкі Giga-Hertz запрашае кампазітараў і музыкаў падаваць працы ў напрамках змешанай музыкі, эксперыментальнага гукавога выканання і інш. Заяўкі чакаюцца да 16 ліпеня.
▪️Рэзідэнцыя электроннай музыкі Hertz-Labor у Германіі прапануе кампазітарам і артыстам да 16 ліпеня падаць праекты для рэалізацыі новых твораў.
▪️Рэзідэнцыя ў Германіі для мастакоў, літаратараў і кампазітараў чакае заяўкі да 31 жніўня.
▪️Для творцаў са сферы кіно:
▫️Да 1 жніўня падавайцеся на грант для праектаў на ранняй стадыі распрацоўкі або на стадыі вытворчасці і постпрадакшну.
▫️Да 4 жніўня чакаюцца заяўкі на праграму развіцця талентаў Берлінскага міжнароднага кінафестывалю.
▫️Конкурс дакументальных кінапраектаў у стадыі распрацоўкі з рэгіёну Усходняга Партнёрства чакае заяўкі да 7 жніўня.
⭐️ У ліпені па ўсім свеце праходзяць Дні беларускай культуры пад слоганам "Расказаць Беларусь", #SpeakBelarus. Дадавайце свае імпрэзы да агульнай мапы.
Яшчэ #магчымасці — на @sekktor.

🙌 Запрашаем творцаў і арганізатараў дадаваць свае імпрэзы да агульнай мапы Дзён беларускай культуры-23!
Гучны і шумны старт гэтай шырокай кампаніі даў варшаўскі фэст VARUŠNIAK. Але ж святкуем увесь ліпень! Калі ў гэты час вы ладзіце выстаўку, канцэрт, выступаеце ў гарадскім парку ці плануеце пікнік для дыяспары — далучайцеся.
☑️ Адмысловая форма дадавання імпрэзы ўжо працуе на сайце Дзён беларускай культуры. Тут жа вы знойдзеце канцэпцыю свята і наш фірмовы брэндбук. Нагадаем, што слоганам сёлета з’яўляюцца словы "Расказаць Беларусь". Фірмовы хэштэг #SpeakBelarus.
Глабальную кампанію #ByCultureGlobal23 @radakultury сёлета каардынуе разам з "Новай Беларуссю". У гэтай прыладзе таксама можна сачыць за афішай падзей.

Сябры!
Аляксандр Чахоўскі спыняе сваю супрацу з Беларускай Радай культуры ў якасці дырэктара ў справе культурніцкай дыпламатыі.
Дні беларускай культуры-2023, якія сёлета праходзяць пад дэвізам #SpeakBelarus, — апошні праект, які Аляксандр рэалізуе ў гэтым статусе. Па яго заканчэнні ён выходзіць са склада каманды Рады, каб займацца арганізацыяй, прадусаваннем і прамоцыяй арт- і медыя-праектаў пад уласным брэндам.
⭐️ "Гэта ўзаемнае рашэнне. У ім няма скандала (можа, і на жаль), няма канфлікта, а ёсць рацыянальнае і ўзважанае рашэнне абодвух бакоў дзеля важнай агульнай справы, скіраванай на развіццё і прамоцыю беларускай культуры ў свеце. Цвёрда ўпэўнены, што Беларуская Рада культуры сёння грае вельмі важную ролю для Беларусі і беларусаў у свеце. Цалкам падзяляю яе амбітныя мэты і планы і буду намагацца дапамагаць далей звонку", — кажа Аляксандр Чахоўскі.
Дзякуем Аляксандру за ўсё, што было зроблена за гэтыя гады, і зычым поспехаў з новымі праектамі!
Фота: Руслан Серадзюк.