Беларуская Рада культуры
771 subscribers
391 photos
26 videos
295 links
Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/
Download Telegram
"У мяне ёсць адчуванне, што тут і цяпер дзеецца штосьці сапраўды важнае як для беларускага кіно, так і для ўсёй беларускай культуры ў цэлым". 

Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін завітаў на І нефармальны з’езд беларускіх фільммэйкераў, які арганізавала ініцыятыва Belarusian Filmmakers’ Network (BFN).

У ім прынялі ўдзел 100 культурніцкіх дзеячаў, якія за тры дні абмеркавалі стан кінасферы і стварылі арганізацыйную групу, якая будзе займацца легалізацыяй BFN — аб’яднання беларускіх фільммэйкераў, чый вектар развіцця заяўлены як адукацыя, прамоцыя, нэтўоркінг.

▪️"Цяпер разам з партнёрамі рыхтуем першае пасяджэнне Культурніцкага Сойма, дзе хочам абмеркаваць актуальныя праблемы беларускай культуры. Маю спадзеў, што дзеячы кіно таксама далучацца і возьмуць удзел у фармаванні прапаноў для патэнцыйных партнёраў і донараў — урадаў розных краін, інстытуцый, бізнес-супольнасці і беларускай дыяспары, уключацца ў фармаванне беларускай культурнай палітыкі ў цэлым", — сказаў Сяргей Будкін на адкрыцці з’езда.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️30 жніўня пройдзе онлайн-сустрэча з Маргарытай Пецці з Міжнароднай сеткі сучаснага перфарматыўнага мастацтва. Абмяркуюць магчымасці і бенефіты ўдзелу ў сетцы для беларускіх дзеячаў тэатра.

▪️Праграма ад Ініцыятывы Марціна Рота прапануе стыпендыі ў Германіі для творцаў, якія сутыкаюцца з абмежаваннямі або пагрозамі ў сувязі з іх працай або абставінамі. Дэдлайн: 20 верасня.

▪️Маладыя аўтары і аўтаркі паэзіі, прозы і крытыкі ў Беларусі і па-за межамі запрашаюцца прыняць удзел у літаратурным конкурсе да 100-годдзя аб'яднання "Маладняк". Дэдлайн: 1 кастрычніка.

▪️Прайдзіце онлайн-апытанне ў межах даследавання пра культменеджараў і менеджарак ад CreateCulture Group. Мэта — глыбей зразумець сектар і палепшыць працу ў галіне яго развіцця.

Таксама ініцыятыва запусціла YouTube канал, дзе публікуюць запісы культурніцкіх мерапрыемстваў, адукацыйныя відэа, дыскусіі і інш. Падпісвайцеся!

▪️Як беларускім культдзеячам карыстацца праграмай мабільнасці MOST+? Даведаецеся ў рэзюмэ інфасесіі.
⚡️Далучайцеся да пітчынгу digital-рашэнняў для беларускай культуры ад кам'юніці "Культурны Код".

Удзельнікі:

🎼 Duda Hero — вэб-прыкладанне для навучання ігры на беларускіх народных духавых інструментах.

🎨 Art.point — хаб, што дазволіць аб’яднаць намаганні творцаў і бізнесу: прадстаўляць крэатыўныя рашэнні для камерцыйных і ІТ-кампаній.

🎬 "Прытча пра чорнага крумкача" — кіно-прытча пра сэнс жыцця, вайну і мір, слабыя і моцныя бакі людзей.

🏰 XRAY TOUR — праект, закліканы захаваць 3D-вобразы страчаных архітэктурных каштоўнасцяў.

Падрабязней тут.

Для чаго далучацца:

▪️Каб паслухаць пра карысныя і цікавыя беларускія digital-праекты.
▪️Паўдзельнічаць у адборы 2-х пераможцаў. Як адбываецца галасаванне — глядзіце тут.

📍Сустрэча ў ZOOM, 17.00 СЕТ / 18.00 Мінск.

"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Пры падтрымцы
@radakultury.
📢 Вядомыя вынікі трэцяга кола заявак на гранты мабільнасці ў межах праграмы ArtPower Belarus.

Цягам гэтага раунда мы атрымалі 18 індывідуальных і калектыўных заявак на агульную суму 58 400 еўра. У адпаведнасці з пратаколам, заяўкі спачатку ацанілі эксперты, затым — адборачная камісія.

▪️З улікам бюджэтных абмежаванняў, нам удалося падтрымаць 7 заявак (4 індывідуальныя і 3 групавыя) на агульную суму каля 25 тысяч еўра.

Даведацца больш пра мабільнасці і іншыя фарматы падтрымкі (мідзі- і міні-гранты) беларускіх дзеячаў культуры можна на сайце Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры.
☝️Звярніце ўвагу на тое, што на гэты момант няма адкрытых колаў для падтрымання, мы зноў распачнем прыём заявак на ўсе тыпы грантаў у пачатку кастрычніка.

#ArtPowerBelarus рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.
Кам'юніці "Культурны Код" запрашае:

🔻7 верасня — на паблік-ток з праграмістам Валянцінам Турам "Сайт для культурніцкіх праектаў. Канструктар ці WordPress?"

У праграме:

▪️ Сучасныя платформы, з дапамогай якіх можна ствараць сайты: іх плюсы і недахопы.
▪️ Чым небяспечная Tilda і чым яе замяніць.
▪️ Практычная частка: як самастойна зрабіць просты лэндзінг.

Валянцін Тур — праграміст, які мае больш як 10-гадовы досвед стварэння сайтаў для камерцыйных і сацыякультурных праектаў.

17.00 (СЕТ) / 18.00 (Мінск) — на платформе ZOOM.

"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Пры падтрымцы
@radakultury.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Сёння — апошні дзень падачы заявак на мастацкую рэзідэнцыю ў Даніі. Мэта праграмы — падтрымка развіцця мастацкай практыкі і спрыянне абмену паміж дацкімі і замежнымі мастакамі.

▪️Да 9 верасня творцы розных дысцыплін могуць падаць заяўкі на рэзідэнцыі ў культцэнтры ZAMEK (Польшча). Перавага надаецца праектам, звязаным з кліматычным і міграцыйным крызісам, актуальнай сацыяльна-палітычнай сітуацыяй.

▪️Рэзідэнцыя ў Чэхіі чакае заяўкі ад танцораў і перформераў, якія правядуць воркшопы для студэнтаў. Дэдлайн: 10 верасня.

▪️Да 20 верасня чакаюцца заяўкі ад лідараў ініцыятыў і прадстаўнікоў НДА на ўдзел у "Школе грамадскіх лідараў". Будуць сустрэчы з экспертамі па дзейнасці грамадзянскай супольнасці, удзел у дыскусіях і інш.

▪️Каледж Еўропы (Варшава) запрашае да навучання з пакрыццём выдаткаў: магчымасць атрымаць ступень магістра гуманітарных навук у галіне еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў. Дзень адчыненых дзвярэй — 7 кастрычніка.
Сцэнографка, мастачка, адна з заснавальніц сцэнічных традыцыяў сучаснага брытанскага балету.

Сафія Федаровіч
нарадзілася ў 1893 годзе ў Мінску ў інтэлігентнай каталіцкай сям’і. У сталіцы Беларусі прайшло ейнае дзяцінства, тут закончыла жаночую гімназію, дзе пачала займацца мастацтвам. У 1922 годзе Сафія пераехала ў Парыж: удзень займалася мастацтвам, а начамі працавала таксоўцай — яна адна з першых у Еўропе шафёрак.

▪️Сусветную вядомасць Сафія здабыла як дызайнерка сцэнічных касцюмаў і тэатральная мастачка. Была мастачкаю першае сталае англійскае трупы Ballet Club, дзякуючы чаму атрымала прызнанне як адна з заснавальніц сцэнічных традыцыяў сучаснага брытанскага балету. Шматлікія яе эскізы і праекты захоўваюцца цяпер у калекцыі брытанскага Музею Віктор'і і Элбэрта.

📃 Тут чытайце аргументацыю паходжання мастачкі.
📩 Шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс прац Сафіі Федаровіч.

Беларусы мусяць ведаць #art_born_Belarus і прамаваць яго ў свеце!
Беларуская Рада культуры разам з іншымі беларускімі арганізацыямі звярнулася да міністра ўнутраных спраў Эстоніі.

У сувязі са зменамі ў працэдуры замены беларускага пашпарта, мы накіравалі ліст з просьбай аб забеспячэнні беларусаў у Эстоніі магчымасцю атрымаць падарожны дакумент.

▪️"Мы лічым, што змены ў беларускім заканадаўстве ствараюць сур'ёзныя праблемы ў бяспецы для сталых жыхароў Эстонскай Рэспублікі з беларускім грамадзянствам. Па заканчэнні тэрміна дзеяння пашпарта беларусы будуць вымушаныя наведаць РБ для замены дакумента, што нясе пагрозу іх бяспецы і свабодзе, а для многіх аўтаматычна пацягне затрыманне і пачатак крымінальнай справы.

Вырашыць праблему беларускай дыяспары Эстоніі можна шляхам забеспячэння магчымасцю атрымання падарожнага дакумента (пашпарта замежніка), які замяняе нацыянальны пашпарт. Эстонія ўжо мае ўсю неабходную заканадаўчую базу для гэтага, як і сам дакумент
".

Пад лістом падпісаліся 10 незалежных беларускіх арганізацый, якія пераважна зарэгістраваныя ў Эстоніі.
📢 14-16 верасня ў лонданскім тэатры Barbican пройдзе сусветная прэм’ера гатычнай рок-оперы Беларускага Свабоднага тэатра паводле "Дзікага палявання караля Стаха" Уладзіміра Караткевіча.

Пастаноўка часткова падтрыманая праграмай #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры, пры фінансавым спрыянні Еўразвязу.

Опера сабрала зорную каманду: рэжысёры Мікалай Халезін і Наталля Каляда; кампазітарка Вольга Падгайская; дырыжор Віталь Алексяёнак; паэт Андрэй Хадановіч; мастачка Надзя Саяпіна; харэографка Марыя Сазонава; салісты Андрэй Бандарэнка, Тамара Калінкіна, Мікола Губчук і Алена Арбузава. Дыскусію напярэдадні прэм’еры мадэруе акторка Кейт Бланшат. Магчыма, адно з шоу наведае кароль Карл ІІІ.

▪️"Гэтая опера з'яўляецца абсалютна новым для Беларусі музычным творам. Ён пастаўлены беларускімі майстрамі на беларускай мове і прэзентуецца на адной з вядучых сусветных пляцовак. — кажа Мікалай Халезін, — Практычна ўсе білеты на прэм’еру прададзеныя загадзя".

📍15 верасня плануецца онлайн-трансляцыя.
👁 Беларускі тэатр: #аналітыка таго, што адбывалася ў гэтай сферы ў траўні-ліпені.

▪️Звальненні выбітных майстроў сцэны і пераход да новай сістэмы фінансавання, якую ў мінкульце даўно анансавалі, але толькі цяпер нарэшце вызначыліся з тэрмінамі.

▪️Уцёкі ў нацыянальную класіку (зварот да якой па азначэнні не можа быць пройгрышным) і новыя ўмовы існавання ў замежжы. Умовы, якія творцы робяць для сябе спрыяльнымі.

▪️Беларускі тэатр "тут" і "там" (акцэнт змяняецца ў залежнасці ад лакацыі актараў), або чым жыла тэатральная тусоўка гэтым летам.

👉 Чытаць агляд тэатральнага жыцця Беларусі ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
11 верасня ў Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу пачала працаваць выстава "Беларускі мартыралог". Дэпутаты Еўрапарламента і госці маюць магчымасць паглядзець у вочы беларускім палітвязням з партрэтаў, намаляваных мастачкай Ксішай Анёлавай.

Заўтра, 13 верасня, адбудзецца ўрачыстае адрыццё выставы і перфоманс, прысвечаны палітычным вязням у Беларусі.

▪️"Серыя "Беларускі мартыралог" пачыналася як спосаб пераадольвання немагчымых падзей, якія ўсё ж былі і ёсць рэальнасцю ў Беларусі на працягу апошніх трох гадоў. Праект змяшчае па-над 500 прац, выкананых маркерам на шпалерах, і не лічыцца завершаным, пакуль не будзе намаляваны апошні з тых, хто так несправядліва ўтрымліваецца ў турмах. Калі нам не прыняць рэчаіснаць і чакаць, калі ўсё гэта скончыцца, мы не здолеем выйсці з гэтай варонкі", — кажа Ксіша Анёлава.

Праект ладзіцца ў межах праграмы #ArtPowerBelarus, што фінансуецца Еўразвязам, рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры.

Аўтар мастацкай канцэпцыі: Зміцер Чэ.
Фота: Арцём Лява.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️З 15 па 21 верасня Старамейскі дом культуры ў Варшаве прымае заяўкі на гранты на стварэнне праектаў. Мэта — спрыяць культурніцкім мерапрыемствам, што праводзяцца мігрантамі. Падавацца могуць як фізічныя асобы, так і НДА.

▪️Да 15 верасня творцы, якія займаюцца калектыўным мастацтвам і дадаюць у сваю працу сацыяльныя практыкі, адукацыю і ўзаемадзеянне з моладдзю, могуць падаць заяўку на рэзідэнцыю Nyskaben у Даніі.

▪️Да 27 верасня запаўняйце анкету на ўдзел у бясплатным курсе "Ангельская мова для НДА". Заняткі будуць адбывацца кожную суботу з 14 кастрычніка па 16 снежня. Патрабаванні: беларускае грамадзянства, узровень валодання ангельскай — В1-В2.

▪️Да 10 кастрычніка музыкі і кампазітары могуць падаць заяўку на ўдзел у конкурсе World New Music Days 2024 у межах Сусветных дзён новай музыкі на Фарэрскіх выспах у Даніі. Найперш арганізатараў цікавяць творы працягласцю менш за 10 хвілін, напісаныя пасля 2019 года.

☑️ Больш магчымасцяў для культурніцкіх дзеячаў — на канале @sekktor.
6 сем'яў палітвязняў атрымаюць грошы па выніках марафону салідарнасці "Нам не ўсё адно", падтрыманага Беларускай Радай культуры.

"Па дамоўленасці з арганізатарамі марафону, сродкі будуць пералічаныя на дапамогу тым дзеячам, якія афіцыйна прызнаныя палітвязнямі. А таксама былым палітвязням, якія вызваліліся. Мы працавалі з запытамі, якія да нас прыходзяць, і вызначылі палітвязняў у цяжкім фінансавым становішчы. Тых, каму патрэбныя грошы на аплату паслуг адвакатаў, на рэабілітацыю, на рэлакацыю, на перадачы", — паведаміў Еўрарадыё кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін.

Агульная сума выплат складае 9 500 еўра. Справаздача па пералічаных сродках будзе зробленая паводле формы, распрацаванай арганізатарамі марафону.

▪️Нагадаем, што на дадзены момант ў няволі знаходзіцца 136 дзеячаў культуры.

❤️ Далучайцеся да збору @radakultury на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
⚡️Лявон Вольскі ў свой дзень народзінаў прэзентаваў новы альбом Emihranty.

"Праект уяўляе з сябе нізку з 21 песні, што распавядаюць пра жыццё беларусаў у эміграцыі. Героі вандруюць па свеце, уладкоўваюцца на новых месцах, пераймаюцца, сумуюць, лекуюцца, тэлефануюць родным у Беларусь, прыгадваюць былое і спадзяюцца на вяртанне", — кажа музыка.

У прекце ўзялі ўдзел: Павел Аракелян, Алесь-Францішак Мышкевіч, Павел Мамонаў, Кецеван Асраташвілі, Павел Трыпуць, "Пазнаньскі спеўны сход" і струнная смычковая група "Варшаўскага Вольнага Аркестру".

🎧 Слухайце альбом на стрымінгавых пляцоўках. У кастрычніку праект будзе прэзентаваны ў туры па гарадах Польшчы — квіткі ўжо ў продажы.

Запіс альбома Emihranty адбыўся пры падтрымцы @radakultury і Дацкага інстытута культуры, у межах праграмы #ArtPowerBelarus.
👁 Беларускі поп & рок: летняя #аналітыка.

Музычнае лета 2023 нельга назваць фестывальным ні па той, ні па гэты бок мяжы. Актыўнай дзейнасці арганізатараў канцэртаў у Беларусі замінаюць ідэолагі, а ў замежжы — адсутнасць гарантаванага фінансавання.

▪️Зрэшты, жыццё ва ўмовах татальнага ціску спрыяе творчасці музыкаў у краіне: за лета ў Беларусі запісаныя прынамсі тры новыя якасныя альбомы, у замежжы — толькі адзін.

▪️Але ні пра фэсты, ні пра музычныя навінкі вы не прачытаеце ў беларускай незалежнай прэсе. Не знойдзеце там і культурніцкай аналітыкі. Чаму? Разважаюць нашыя эксперты.

👉 Чытаць агляд музычнага жыцця Беларусі (травень — ліпень 2023) ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Агляд тэатра Беларусі (травень — ліпень 2023)

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
У Вільні пройдуць выстава і семінар, прысвечаныя тэме дэкаланізацыі.

18 верасня ў 18:00 адбудзецца адкрыцце выставы "Паштоўкі са складанага мінулага", на якой сучасныя армянскія мастакі разважалі над тэмай праз свае візуальныя творы.

19 верасня:
11:00 — прэзентацыя праекта "Школа складанага мінулага", мэта якога — садзейнічаць грамадскаму дыскурсу аб каланізацыі, раскрыць наша агульнае гістарычнае мінулае і павысіць дасведчанасць аб сучасных праблемах неакаланіялізму. Спікеры: Арсэн Абрахамян і Тыгран Аміран;

12:00 — прэзентацыя Аруцюна Тумагяна і Марыям Егязаран, якія прадставяць на прыкладзе коміксаў "Маці Арменія", як мастацтва можа служыць творчым сродкам для вывучэння і барацьбы з каланіялізмам.

Запрашаем далучацца офлайн і анлайн (патрэбна рэгістрацыя на зум).

Выстава будзе працаваць з 19 па 21 верасня з 15:00 да 19:00.

Адрас: Ignoto gatve 5 — 104, Vilnius. Гасцёўня Беларускай Рады культуры.

Праект рэалізуецца пры падтрымцы New Democracy Fund і Дацкага інстытута культуры.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Беларуская прэм’ера году! Гатычная рок-опера King Stakh’s Wild Hunt у пастаноўцы Беларускага Свабоднага тэатра на аснове караткевічаўскай класікі скарае Лондан.

Учора у тэатры Barbican з аншлагам прайшоў першы паказ, сёння зала запоўніцца зноў. Публіка завітае таксама на дыскусію "Лісты надзеі: уплыў вайны і дыктатуры на дзяцей Украіны і Беларусі", мадэратаркай якой выступіць вядомая актрыса Кейт Бланшат.

Заўтра,16 верасня, пабачыць пастаноўку змогуць і беларусы ва ўсім свеце: на канале Белсат адбудзецца онлайн-трансляцыя (20.40 па Мінску, 19.40 СЕТ).

"Дзікае паляванне караля Стаха" адметнае зорнай камандай. Гэты маштабны міжнародны праект сусветнага ўзроўню часткова падтрыманы праграмай #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры, пры фінансавым спрыянні Еўразвязу.

Чытаць артыкул пра тое, як стваралася опера, у The New York Times.

Відэа: @belsat.
👁 Беларускае кіно: #аналітыка таго, што адбывалася ў гэтай сферы летам.

Травень — ліпень 2023 года выдаліся для беларускага кіно надзіва ўраджайныя. Што цікава, здарыліся збольшага падзеі сімвалічнага кшталту – якія штосьці важнае азначаюць, але не змяняюць парадку дня.

▪️Можа, гэта і ёсць цяперашні стан беларускага кіно: мы захраслі ў сімвалічным вымярэнні. Гэтак, у паміжжы.

▪️Асноўныя падзеі са свету кіно Беларусі — у аглядзе ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Чытаць наш агляд музычнага жыцця Беларусі (травень — ліпень 2023) і агляд тэатра за гэты ж перыяд.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️ Беларуская кінапрэмія "Чырвоны верас" распачынае другую эдыцыю. Да ўдзелу запрашаюцца кінематаграфісты, якія выпусцілі фільмы ў 2021 і 2022 гадах. Дэдлайн: 14 кастрычніка. Падрабязнасці і заяўка.

▪️ Да 1 кастрычніка падавайцеся на стыпендыю Democracy Machine па лічбавых тэхналогіях у мастацтве. Перавага надаецца творцам, чые працы арыентаваныя на дэкаланізацыю, пераасэнсаванне гісторыі і мовы.

▪️ Бясплатныя курсы польскай мовы ў Варшаве для дзеячаў культуры з досведам міграцыі. Дэдлайн падачы: 2 кастрычніка.

▪️ Каманда стваральнікаў Беларускага інстытута тэатра запрашае далучыцца да запуску працоўных кірункаў будучай арганізацыі — трэба запоўніць анкету і пасля верыфікацыі вас дададуць у працоўны чат.

▪️ Беларускія фатографы за мяжой абвясцілі аб стварэнні Беларускай незалежнай асацыяцыі фатографаў. Далучацца могуць дзеячы беларускай фатаграфіі незалежна ад месца пражывання. Для азначэння першых крокаў супольнасці ўсіх зацікаўленых запрашаюць паўдзельнічаць у апытанцы.
Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін падзяліўся думкамі пасля ўдзелу ў Кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі, які прайшоў у Варшаве 16-17 верасня.

☝️Чаго беларускай культуры сёння не хапае і чаго патрабуюць культурніцкія дзеячы ўнутры і па-за межамі Беларусі, чытайце тэзісна — на картках і цалкам — на старонцы Сяргея ў Facebook.

У каментарыях пад пастом вы можаце адзначыць, чым вы гатовы быць карыснымі ў адладжванні працэсаў у беларускім культурніцкім полі, або проста выказаць сваё меркаванне.