Беларуская Рада культуры
775 subscribers
400 photos
26 videos
303 links
Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/
Download Telegram
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Прэмія электроннай музыкі Giga-Hertz запрашае кампазітараў і музыкаў падаваць працы ў напрамках змешанай музыкі, эксперыментальнага гукавога выканання і інш. Заяўкі чакаюцца да 16 ліпеня.

▪️Рэзідэнцыя электроннай музыкі Hertz-Labor у Германіі прапануе кампазітарам і артыстам да 16 ліпеня падаць праекты для рэалізацыі новых твораў.

▪️Рэзідэнцыя ў Германіі для мастакоў, літаратараў і кампазітараў чакае заяўкі да 31 жніўня.

▪️Для творцаў са сферы кіно:

▫️Да 1 жніўня падавайцеся на грант для праектаў на ранняй стадыі распрацоўкі або на стадыі вытворчасці і постпрадакшну.
▫️Да 4 жніўня чакаюцца заяўкі на праграму развіцця талентаў Берлінскага міжнароднага кінафестывалю.
▫️Конкурс дакументальных кінапраектаў у стадыі распрацоўкі з рэгіёну Усходняга Партнёрства чакае заяўкі да 7 жніўня.

⭐️ У ліпені па ўсім свеце праходзяць Дні беларускай культуры пад слоганам "Расказаць Беларусь", #SpeakBelarus. Дадавайце свае імпрэзы да агульнай мапы.

Яшчэ #магчымасці — на @sekktor.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Далучайцеся да чэленджу "КЛІПЕНЬ48" для відэа-аматараў і паспрабуйце зняць кліп для беларускіх музыкаў за 48 гадзін! Музыкам, якія хочуць прымаць удзел, трэба даслаць свае трэкі, а прадакшн-камандам — зарэгістравацца да 18 ліпеня.

▪️Да 16 ліпеня падавайце заяўкі на ўдзел у першым нефармальным з'ездзе незалежных беларускіх кінематаграфістаў у Варшаве. Мэта: аб'яднанне ў супольнасць для працы над стварэннем агульнай стратэгіі развіцця беларускага кіно.

▪️"Прававая ініцыятыва" да 16 ліпеня праводзіць набор на КінаТрэнінг у Вільні, у выніку якога вы здымеце фільм па правах чалавека.

▪️Беларускі свабодны тэатр запрашае валанцёраў у Варшаве, каб разам рабіць маскі з пап'е-машэ для новага спектакля.

Што такое арт-рэзідэнцыі і як у іх трапіць? Адказвае Кацярына Раманчык, менеджарка культурніцкіх праектаў, эспертка @radakultury.

Яшчэ #магчымасці — на @sekktor. Цяпер і ў інстаграме: гайды, анонсы кам’юніці-падзей, размовы з эксперт(к)амі з культсупольнасцяў і інш. Падпісвайцеся!
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Стрыт-мастакі і мастачкі запрашаюцца да стварэння муралаў у Тбілісі, Грузія.

Арганізатары Art Yard Community не абмяжоўваюць з тэматыкай, але прапануюць раскрыць тэму калабарацыі беларусаў і грузінаў, пашукаць агульнае ў культурах. Падрыхтаваць канцэпцыю мурала і запоўніць форму рэгістрацыі трэба да 27 ліпеня.

▪️ Онлайн-курс па стварэнні муралаў прымае заяўкі да 1 жніўня. Курс складаецца з 10 лекцый па 75 хв. Будуць дыскусіі з мастакамі і магчымасць паказаць свае праекты спікерам і ўдзельнікам.

▪️Да 21 ліпеня падавайце заяўкі на ўдзел у біенале інтэрнэт-мастацтва The Wrong Biennale. Прымаюцца некамерцыйныя творы, ужо даступныя ў інтэрнэце.

▪️Творцы з эмігранцкім досведам могуць паўдзельнічаць у міждысцыплінарнай выставе ў Бішкеку, Кыргызстан. Тэма — "Свабода і яе адсутнасць", заяўкі прымаюцца да 24 ліпеня.

▪️Культурніцка-навуковы часопіс Pulse: Journal of Science and Culture абвяшчае конкурс публікацый. Артыкулы дасылайце да 31 ліпеня.

Яшчэ #магчымасці — на @sekktor.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Праект "Васьміног" да 26 ліпеня абвяшчае набор педагогаў, зацікаўленых у новых фарматах навучання, на ўдзел у практыкуме "Шлях героя да стварэння анлайн-курса".

▪️Трэнінг для дакументалістаў ад IMS. Дасылайце заяўку са сваім кінапраектам да 7 жніўня. Праект павінен весці да сацыяльных, палітычных і культурніцкіх зменаў.

▪️Слоўнік жывой гаворкі Nisho.me да 10 жніўня шукае 12 ілюстратараў, а таксама вярстальшчыка для стварэння календара на 2024 год.

▪️Да 1 верасня падавайцеся на конкурс эксперыментальнай літаратуры і тэкстаў, створаных у галіне лічбавага мастацтва. Падрабязнасці тут.

▪️Конкурс BULBAMOVIE 2023 да 11 кастрычніка прымае беларускія ігравыя і дакументальныя фільмы.

▪️Тэатр жывых скульптур Студыя Залатога Рэжысёра MB STATUE GDS & VS праводзіць кастынг у тэатр. Досвед працы не патрабуецца.

▪️Далучайцеся да community chat ініцыятывы @sekktor. Там можна шукаць працу, размесціць абвестку пра культурніцкае мерапрыемства і інш. Падрабязнасці і правілы тут.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Да 4 жніўня можна падаць заяўку на KRAINA Sandbox - адукацыйную праграму ад Kraina Media і RAZAM па стварэнні беларускага кантэнта.

▪️АртКропка — творчы курс ад арт-групы “Чырвоны Баршчэўнік” па вышыўцы, калажы, перформансу і тэксту. Дэдлайн — 3 жніўня.

▪️ Кінафэст Bulbamovie прымае заяўкі! На конкурс 2023 года можна падаць ігравыя і дакументальныя фільмы. Дэдлайн — 11 лістапада.

🔻 Паўдзельнічайце ў апытаннях:

✔️Да 2 жніўня працоўная група ў складзе Каардынацыйнай Рады збірае інфармацыю пра цяжкасці, з якімі сутыкаліся стыпендыяткі і стыпендыяты праграм EU4BELARUS, SALT-I, SALT-II на любым з этапаў.

✔️@sekktor цікавіцца, наколькі часта сёння бываюць выпадкі адмовы ва ўдзеле ў тым ці іншым мерапрыемстве праз грамадзянства краіны-суагрэсара ў паўнамаштабным уварванні Расеі ва Украіну.

✔️Якая тэматыка курсаў і мерапрыемстваў запатрабавана? Якія фарматы нефармальнага навучання найбольш пасуюць беларускай дыяспары? Чакаюць адказы ад беларусаў/ак замежжа 18-35 гадоў.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️7-9 верасня ў Варшаве адбудзецца канферэнцыя, на якой будуць абмяркоўваць стварэнне Беларускага інстытута тэатра. Запоўніце анкету, каб узяць удзел офлайн ці онлайн. Дэдлайн — 14 жніўня.

▪️Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA абвяшчае прыём заявак. Запрашаюць аўтараў, рэдактараў, выдаўцоў, музыкаў, дызайнераў. Фэст пройдзе ў верасні і кастрычніку ў Батумі, Варшаве, Вільнюсе, Беластоку і онлайн. Заяўкі можна падаць да 21 жніўня на сайце pradmova.eu (неабходна папярэдне зарэгістравацца).

▪️Прэмія "Дэбют" імя Багдановіча прымае заяўкі да 16 жніўня. Удзельнічаць у конкурсе могуць аўтары дэбютных кніг паэзіі ці прозы, перакладчыкі кніг, выдадзеных у 2021-2022 гг. у папяровым ці электронным фарматах, пры ўмове, што на момант публікацыі ім не было 35 гадоў. Лаўрэатаў вызначаць у намінацыях "Паэзія", "Проза", "Мастацкі пераклад".

✔️Нагадваем, што 10 жніўня - чарговы прамежкавы дэдлайн для заявак на гранты мабільнасці #ArtPowerBelarus для вандровак восенню і зімой. Падаць заяўку.
🔥 #магчымасці тыдня:

Рэгістрацыя да 20 жніўня:

▪️Праект Pause/Play: Culture under Pressure для мастакоў, куратараў і інш. дзеячаў, якія эмігравалі ў Грузію, Арменію і Германію. У праграме — лекцыі і дыскусіі аб тым, як лічбавыя тэхналогіі ўплываюць на культуру. Падрабязней — у размове з праграмнай дырэктаркай Марыяй Танінай.

▪️Адукацыйная онлайн-праграма "Курс на каштоўнасці" для актывіста(к)ў, якія могуць уплываць на прыняцце рашэнняў у сваіх ініцыятывах.

▪️Онлайн-курс па сацыякультурным праектаванні "Майстэрня карысных праектаў", дзе вы навучыцеся ствараць праекты ад ідэі да вынікаў.

▪️Онлайн-курсы па розных дысцыплінах ад Free University. Можна сфарміраваць уласную праграму навучання.

▪️Літаратурная прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшыя пераклады мастацкай кнігі на беларускую мову. Сёлета ўзнагароду атрымаюць пераклады за 2021 і 2022 г.

▪️Да 3 чэрвеня 2024 рэгіструйцеся на праграму мабільнасці MOST+ — магчымасць паехаць на стажыроўкі працягам 3-90 дзён. Падрабязнасці — на інфасесіі 23 жніўня.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Да 10 верасня падавайце заяўкі на ўдзел у міждысцыплінарнай "Лабараторыі радыё і перформансу" у Берліне. Запрашаюць стварыць новыя творы, якія даследуюць скрыжаванне радыё і жывых выступленняў.

▪️Да 15 верасня беларускія выкладчыкі ВНУ могуць падаваць заяўкі на стажыроўку ў ЗША ў межах Fulbright Faculty Development Program. Падрабязнасці тут.

▪️Copenhagen Photo Festival 2024 чакае заяўкі ад фатографаў да 15 верасня. Запрашаюць даслаць фотапрацы, звязаныя з тэмай "заблытанасць". Падрабязнасці.

▪️Архіў VEHA збірае фота, знятыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1970 года. Дасылайце здымкі на наступныя тэмы: руіны Беларусі, людзі лесу, апошні фотаздымак (пахавальныя фота), дзявочы вечар (вясельныя фота), найлепшы бок (партрэт на фоне тканага дывана). Дэдлайн: 15 кастрычніка.

▪️Кожны, хто жадае падзяліцца гісторыяй міграцыі, можа ўзяць удзел у праекце па захаванні гісторый беларускіх мігрантаў_к "Мая міграцыя".

☑️ Больш магчымасцяў для культурніцкіх дзеячаў — на канале @sekktor.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️30 жніўня пройдзе онлайн-сустрэча з Маргарытай Пецці з Міжнароднай сеткі сучаснага перфарматыўнага мастацтва. Абмяркуюць магчымасці і бенефіты ўдзелу ў сетцы для беларускіх дзеячаў тэатра.

▪️Праграма ад Ініцыятывы Марціна Рота прапануе стыпендыі ў Германіі для творцаў, якія сутыкаюцца з абмежаваннямі або пагрозамі ў сувязі з іх працай або абставінамі. Дэдлайн: 20 верасня.

▪️Маладыя аўтары і аўтаркі паэзіі, прозы і крытыкі ў Беларусі і па-за межамі запрашаюцца прыняць удзел у літаратурным конкурсе да 100-годдзя аб'яднання "Маладняк". Дэдлайн: 1 кастрычніка.

▪️Прайдзіце онлайн-апытанне ў межах даследавання пра культменеджараў і менеджарак ад CreateCulture Group. Мэта — глыбей зразумець сектар і палепшыць працу ў галіне яго развіцця.

Таксама ініцыятыва запусціла YouTube канал, дзе публікуюць запісы культурніцкіх мерапрыемстваў, адукацыйныя відэа, дыскусіі і інш. Падпісвайцеся!

▪️Як беларускім культдзеячам карыстацца праграмай мабільнасці MOST+? Даведаецеся ў рэзюмэ інфасесіі.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Сёння — апошні дзень падачы заявак на мастацкую рэзідэнцыю ў Даніі. Мэта праграмы — падтрымка развіцця мастацкай практыкі і спрыянне абмену паміж дацкімі і замежнымі мастакамі.

▪️Да 9 верасня творцы розных дысцыплін могуць падаць заяўкі на рэзідэнцыі ў культцэнтры ZAMEK (Польшча). Перавага надаецца праектам, звязаным з кліматычным і міграцыйным крызісам, актуальнай сацыяльна-палітычнай сітуацыяй.

▪️Рэзідэнцыя ў Чэхіі чакае заяўкі ад танцораў і перформераў, якія правядуць воркшопы для студэнтаў. Дэдлайн: 10 верасня.

▪️Да 20 верасня чакаюцца заяўкі ад лідараў ініцыятыў і прадстаўнікоў НДА на ўдзел у "Школе грамадскіх лідараў". Будуць сустрэчы з экспертамі па дзейнасці грамадзянскай супольнасці, удзел у дыскусіях і інш.

▪️Каледж Еўропы (Варшава) запрашае да навучання з пакрыццём выдаткаў: магчымасць атрымаць ступень магістра гуманітарных навук у галіне еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў. Дзень адчыненых дзвярэй — 7 кастрычніка.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️З 15 па 21 верасня Старамейскі дом культуры ў Варшаве прымае заяўкі на гранты на стварэнне праектаў. Мэта — спрыяць культурніцкім мерапрыемствам, што праводзяцца мігрантамі. Падавацца могуць як фізічныя асобы, так і НДА.

▪️Да 15 верасня творцы, якія займаюцца калектыўным мастацтвам і дадаюць у сваю працу сацыяльныя практыкі, адукацыю і ўзаемадзеянне з моладдзю, могуць падаць заяўку на рэзідэнцыю Nyskaben у Даніі.

▪️Да 27 верасня запаўняйце анкету на ўдзел у бясплатным курсе "Ангельская мова для НДА". Заняткі будуць адбывацца кожную суботу з 14 кастрычніка па 16 снежня. Патрабаванні: беларускае грамадзянства, узровень валодання ангельскай — В1-В2.

▪️Да 10 кастрычніка музыкі і кампазітары могуць падаць заяўку на ўдзел у конкурсе World New Music Days 2024 у межах Сусветных дзён новай музыкі на Фарэрскіх выспах у Даніі. Найперш арганізатараў цікавяць творы працягласцю менш за 10 хвілін, напісаныя пасля 2019 года.

☑️ Больш магчымасцяў для культурніцкіх дзеячаў — на канале @sekktor.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️ Беларуская кінапрэмія "Чырвоны верас" распачынае другую эдыцыю. Да ўдзелу запрашаюцца кінематаграфісты, якія выпусцілі фільмы ў 2021 і 2022 гадах. Дэдлайн: 14 кастрычніка. Падрабязнасці і заяўка.

▪️ Да 1 кастрычніка падавайцеся на стыпендыю Democracy Machine па лічбавых тэхналогіях у мастацтве. Перавага надаецца творцам, чые працы арыентаваныя на дэкаланізацыю, пераасэнсаванне гісторыі і мовы.

▪️ Бясплатныя курсы польскай мовы ў Варшаве для дзеячаў культуры з досведам міграцыі. Дэдлайн падачы: 2 кастрычніка.

▪️ Каманда стваральнікаў Беларускага інстытута тэатра запрашае далучыцца да запуску працоўных кірункаў будучай арганізацыі — трэба запоўніць анкету і пасля верыфікацыі вас дададуць у працоўны чат.

▪️ Беларускія фатографы за мяжой абвясцілі аб стварэнні Беларускай незалежнай асацыяцыі фатографаў. Далучацца могуць дзеячы беларускай фатаграфіі незалежна ад месца пражывання. Для азначэння першых крокаў супольнасці ўсіх зацікаўленых запрашаюць паўдзельнічаць у апытанцы.
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:

▪️Да 6 кастрычніка падавайцеся на конкурс экспертаў на стварэнне Групы па аналізе разнастайнасці формаў культурніцкага самавыяўлення ў лічбавым асяроддзі.

▪️Да 12 кастрычніка культменеджары і куратары могуць падаць заяўку на грантавыя праграмы ў Лондане: "менеджмент калекцый" або "камунікацыя з наведвальнікамі".

▪️Да 15 кастрычніка дактаранты-даследчыкі музыкі могуць узяць удзел у конкурсе ад Orpheus Instituut — міжнароднага цэнтра мастацкіх даследаванняў у галіне музыкі. Прапануецца стыпендыя €16 000 у год.

▪️Да 18 кастрычніка падавайце заяўкі на рэзідэнцыю ў галіне сучаснага мастацтва ў Германіі ад Braunschweig University of Art. Запрашаюцца мастакі і саўнд-дызайнеры.

▪️Да 20 кастычніка фотамастакі запрашаюцца прыняць удзел у конкурсе гуманітарнай фатаграфіі і атрымаць прэмію €6000.

▪️Да 31 кастрычніка фестываль харэаграфічных работ маладых харэографаў у Партугаліі прымае працы працягласцю 10-25 хвілін. Арганізатары пакрываюць выдаткі і выплачваюць грант.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Да 10 кастрычніка падавайце заяўкі на ўдзел у рэзідэнцыі PerspAKTIV (Германія, Польшча) у 2024 г. Перавага аддаецца дзеячам культуры, якія працуюць у актуальных напрамках сучаснага мастацтва, тэатра, музыкі і не маюць магчымасці для прафесійнага развіцця ў дадзены момант у Беларусі.

▪️Да 15 кастрычніка падавайцеся на ўдзел у "Майстэрні відэаапраектаў" ад CreateCultre Group у Вільні. Падчас заняткаў у перыяд 23 кастрычніка-9 снежня вы навучыцеся ствараць, здымаць і мантаваць відэапраекты. Падрабязнасці.

▪️Рэзідэнцыя Akademie Schloss Solitude ў Штутгарце (Германія) запрашае культдзечаў, мастакоў і навукоўцаў, якія хочуць засяродзіцца на працы і зрабіць уласны праект. Тэрмін рэзідэнцыі: 6-12 месяцаў у 2024-2026 гг. Падавайце заяўкі да 30 лістапада.

▪️Вакансія: Беларускі ПЭН шукае каардынатара творчага кірунку ў Варшаве. Падрабязнасці пра абавязкі знойдзеце тут. CV і матывацыйны ліст дасылайце на info@penbelarus.org да 9 кастрычніка.

☑️ Яшчэ больш магчымасцяў — на канале @sekktor.
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:

▪️Літаратурная і мастацкая рэзідэнцыя ў Сопаце, Польшча, запрашае сумесна папрацаваць мастакоў і літаратараў. Дэдлайн: 15 кастрычніка.

▪️Онлайн-курс для літаратараў, блогераў і драматургаў па Creative playwriting ад Кейт Янгдал — аўтаркі National Geographic, History і PBS. Запрашаюць стварыць тэкст на ангельскай мове і прэзентаваць яго ў фармаце чыткі ў Zoom. Падавайце заяўкі да 16 кастрычніка.

▪️Рэзідэнцыя ў Эстоніі для музыкаў і кампазітараў, якія ствараюць музыку для фільмаў. Падчас рэзідэнцыі будуць стварацца творы для кароткаметражнага фільма, анімацыі ці рэкламнага роліка. Дэдлайн: 20 кастрычніка.

▪️Тэатральная рэзідэнцыя ад Еўрапейскай тэатральнай канвенцыі запрашае маладых творцаў да працы ў еўрапейскіх тэатрах. Дэдлайн: 29 кастрычніка.

⭐️ Нагадваем, што да 13 лістапада @radakultury прымае творчыя праекты на гранты ад €5000 да €60 000 у межах праграмы #ArtPowerBelarus. Усе падрабязнасці і прыём заявак тут.

☑️ Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:

▪️Лабараторыя ў Варшаве "Грыбніца: Каланіяльныя залежнасці і дэкаланіяльныя практыкі ў Беларусі" запрашае даследчыкаў культуры і ўсіх зацікаўленых да сумеснай працы, вынікам якой стане выданне кнігі. Дэдлайн: 8 лістапада.

▪️Да 13 лістапада @radakultury прымае творчыя праекты на гранты ў межах праграмы #ArtPowerBelarus. Падрабязнасці і прыём заявак тут.

▪️Фестываль гукавога мастацтва BETONTONTON 2023/2024 у Кёльне запрашае музыкаў, кампазітараў і саўнд-дызайнераў паўдзельнічаць у стварэнні мікраканцэртаў. Тэмы: бяспечная прастора, прытулак, цяпло і сяброўства. Дэдлайн: 19 лістапада.

▪️Да 21 лістапада падавайце заяўкі на фестываль кіно ў Партугаліі IndieLisboa International Film Festival. Мэта — прэзентаваць новыя фільмы і рэжысёраў у галіне незалежнага кіно.

▪️Да 27 лістапада прымаюцца заяўкі на мастацка-навуковую рэзідэнцыю ў Вене. Запрашаюцца творцы розных дысцыплін з вопытам працы ў галіне навукі.

☑️ Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:

▪️Да 24 лістапада галерэя Hošek Contemporary ў Берліне запрашае мастакоў і перформераў прыняць удзел у прэміі Hošek Contemporary Prize 2024. Прапанаваныя творы павінны быць новымі/прэм’ернымі.

▪️Да 24 лістапада падавайцеся на онлайн-курс для грамадзянскіх арганізацый "Распрацоўка праектаў і напісанне праектных заявак".

▪️Да 26 лістапада літаратары і літаратаркі могуць падаць заяўкі на ўдзел у літаратурнай рэзідэнцыі ад Старамейскага Дома Культуры ў Варшаве. Рэзідэнцыя тэрмінам 2-6 тыдняў пройдзе ў інтэрвале студзень-чэрвень 2024.

▪️CreateCulture Studio ў Вільні прадастаўляе для актывістаў_к, якія займаюцца стварэннем відэакантэнту, бясплатныя студыі з базавым асвятленнем, дзе можна зняць інтэрв'ю, выпуск для youtube ці фотасесію. Падавайце заяўкі да 31 снежня.

▪️Тэлеграм-канал КЛІК шукае аўтараў, якім цікава пісаць пра беларускую музыку. Занятасць — 2-3 гадзіны на тыдзень, прадугледжваецца сістэма ганарараў.

☑️ Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:

▪️23 лістапада ў 18:00 СЕТ адбудзецца паблік-ток на платформе maramora.co з музыкам і выкладчыкам Вовам Патапенкам на тэму "Чаму і як музыка ўплывае на нас?". На сустрэчы прапануюць пашукаць свой адмысловы музычны рытм. Рэгістрацыя.

▪️Онлайн-праграма міжнароднага культурніцкага абмену Bradford Producing Hub: International Artist Exchange запрашае творцаў розных дысцыплін. Вы навучыцеся даносіць свае працы да сусветнай аўдыторыі і наладжваць прафесійныя сувязі з творцамі з усяго свету. Заяўкі падавайце да 30 лістапада.

▪️Да 15 снежня падавайцеся на адукацыйны курс для пачаткоўцаў у менеджменце культуры ад Culture makes. Запрашаюцца арт-менеджары, якія маюць досвед рэалізацыі ці практыкі як мінімум у 2-х культурніцкіх праектах, ажыццяўляюць сваю дзейнасць цалкам або ў большай ступені ў Беларусі і маюць новы праект або ідэю ў распрацоўцы.

☑️ Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:

▪️Да 18 снежня прымаюцца заяўкі на стыпендыяльныя PhDs-праграмы па культуры ў Лондане. Універсітэт LSBU прапануюе трохгадовую падтрымку дактарантам для правядзення сумесных культурных даследаванняў.

▪️Да 20 снежня падавайце заяўкі на грант ад праекта "Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра". Гэта конкурс адукацыйных праектаў для беларускіх адукацыйных установаў, ініцыятываў, дзячаў культуры і адукацыі ў Беларусі і за мяжой, якія працуюць офлайн і онлайн. Праект "Васьміног" рэалізуецца пры партнёрстве @radakultury.

▪️Да 1 лютага падавайце заяўкі на Прэмію імя Льва Сапегі ад Цэнтру даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта для прадстаўнікоў беларускай культуры, навукі і літаратуры. На працягу навучальнага года лаўрэат прэміі наведвае польскія ўніверсітэты, дзе можа чытаць лекцыі на тэмы, звязаныя з гісторыяй або сучаснасцю Беларусі, знаёміць польскіх студэнтаў з беларускімі праблемамі.

Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.
❗️Увага! Тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Гэта ўжо чацвёртае прызнанне Рады "датычнай да экстрэмізму". У чэрвені 2022 г. арганізацыя была абвешчаная "экстрэмісцкім фармаваннем", у жніўні 2022 г. сайт і сацсеткі Рады былі названыя "экстрэмісцкімі матэрыяламі", а ў красавіку 2023 г. спіс папоўніў інстаграм інфармацыйнай кампаніі #BelarusWithUkraine.

У @radakultury мы публікуем падборкі магчымасцяў для творцаў, дзелімся поспехамі ў міжнародных справах, разважаем пра актуальны стан і будучыню беларускай культуры. Менавіта гэта ўлады лічаць небяспечнымі для розумаў беларусаў.

▪️Ці будзе нам складаней працаваць з творцамі ў Беларусі? Так, небяспечны статус робіць адкрытую супрацу з намі немагчымай.
▪️Ці спыніць нас гэта? Не, бо культура мацнейшая за любыя забароны і межы.

❗️Калі вы чытаеце нас з Беларусі, калі ласка, адпішыцеся ад @radakultury. Але раз-пораз сачыце за нашымі абнаўленнямі, не забывайцеся, што мы працуем дзеля вас і ствараем новыя #магчымасці.