Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Сафія Скобла пакараная 15 суткамі за бранзалет

26-гадовую Сафію Скоблу затрымалі ў Менску 26 красавіка і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. 28 красавіка над дзяўчынай адбыўся суд, паведамляе «Вясна».

Па папярэдняй інфармацыі, міліцыянты склалі на яе пратакол за бранзалет у беларускіх нацыянальных колерах на руцэ. Гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем» (арт. 24.23 КаАП).

Сафію Скоблу прызналі вінаватай і арыштавалі на 15 сутак.

#Скобла #суткі #арышт #ІЧУ #Акрэсціна
‼️ Пасля 75 сутак арышту Вольга Брыцікава — на волі

Пра гэта паведаміў Беларускі незалежны прафсаюз.

‼️Брыцікаву пяць разоў запар арыштоўвалі на 15 сутак па артыкуле 24.23.

📷 Gazetaby.com

#Брыцікава #арышт #суткі #воля #прафсаюз
⚡️⚡️Кіраўніка Беларускага незалежнага прафсаюза асудзілі на 15 сутак

📌Старшыню Беларускага незалежнага прафсаюза Максіма Пазнякова асудзілі за ўкраінскі сцяжок🇺🇦 на аватарцы і лозунг «Я за незалежнасць».

📌Пра гэта паведаміў прафсаюзны тэлеграм-канал. Яго судзілі ў Наваполацку. Артыкул, паводле якога старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза быў асуджаны, не называецца, але прычынай пакарання стала аватарка ў Facebook: сцяг Украіны і выраз „Я за незалежнасць”.

#Пазнякоў #прафсаюз #аватарка #суд #суткі
📌Адваката Уладзіміра Ангельскага арыштавалі на 14 сутак

🔻 Яго затрымалі ў Менску яшчэ 31 жніўня. У Маскоўскім РУУСе на адваката склалі пратакол паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі).

🔻 Вядома, што суддзя Юрый Машкетаў пачаў разгляд справы яшчэ ўчора — 1 верасня. На судзе дапыталі і сведку-міліцыянта, які блытаўся ў паказаннях, а на судзе праз скайп прысутнічаў у балаклаве. У выніку, Уладзіміра прызналі вінаватым у непадпарадкаванні міліцыянту і аршытавалі на 14 сутак.

🔻 Ангельскі — адвакат Менскай абласной калегіі адвакатаў. Да гэтага працаваў у адвакацкім бюро «РЕВЕРА», а таксама быў партнёрам у адвакацкім бюро «Брагінец і Партнёры».

#Ангельскі #адвакат #суд #Машкетаў #суткі