Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Адвакат Аляксандр Данілевіч «знайшоўся» ў СІЗА КДБ

🔻Учора, 21 траўня, з ім знікла сувязь.

🔻 Пра тое, што ён у СІЗА КДБ паведамляе «Новы Час» са спасылкай на адваката Дзмітрыя Лаеўскага.

🔻Знаходжанне ў следчым ізалятары КДБ азначае высокую верагоднасць таго, што на Данілевіча завялі крымінальную справу.

🔻Нагадаем, што ў красавіку 2022 года Аляксандра Данілевіча праз грамадзянскую пазіцыю звольнілі з факультэта міжнародных адносін БДУ. Ён працаваў там 20 гадоў.

🔻Данілевіч – паспяховы адвакат. Спецыялізуецца на прадстаўленні інтарэсаў кліентаў у міжнародным камерцыйным арбітражы.

📷 dplaw.by

#Данілевіч #адвакат #СІЗА #КДБ
📌 Палітвязня Максіма Знака і яшчэ пяцярых адвакатаў пазбавілі ліцэнзій на чарговай атэстацыі ў Мінюсце.

📌 8 чэрвеня Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў Менскай гарадской, Менскай абласной, Гомельскай абласной калегій адвакатаў.

📌 Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэнні аб немагчымасці выканання адвакатамі Дравіцай, Праўдзікавым сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.

📌 Спынены дзеянні ліцэнзій Бараноўскага, Лебедзева, Стэльмашук «з прычыны недастатковай кваліфікацыі», Знака «у сувязі з выключэннем з Менскай абласной калегіі адвакатаў у сувязі з уступленнем у законную сілу прысуду суда аб прызнанні адваката вінаватым ва ўчыненні наўмыснага злачынства».

#Максім_Знак #пазбаўленне_адвакацкіх_лецензій #адвакат_Бараноўскі #адвакат_Лебедзеў #адвакат_Дравіца

spring96.org
⚡️Адвакат Мікалая Аўтуховіча не змагла даведацца пра стан здароўя вязня⚡️

🔸 «Пасяджэнне скончылася у чацвер каля 18:00. Адвакату не ўдалося даведацца пра стан здароўя бацькі. Начальнікаў турмы і медчасткі ўжо не было на працоўных месцах», — паведаміла ягоная дачка.

🔸Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч 19-ты дзень трымае «сухую галадоўку». Напярэдадні на судовым пасяджэнні яго не было — родныя і адвакат не ведаюць што з ім і ў якім ён стане.

#Аўтуховіч #галадоўка #суд #адвакат
‼️ Схуднеў на 20 кілаграмаў

‼️Адвакат нарэшце змагла сустрэцца з Мікалаем Аўтуховічам, які 20-ы дзень трымае "сухую галадоўку.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Аўтуховіч #вязень #галадоўка #адвакат
‼️ Сваякі Аўтуховіча сабралі грошы на адваката за два дні

Агулам было сабрана больш за 8000 еўра.

Мікалая Аўтуховіча і шэраг звязаных з ім, на думку следства, людзей затрымалі 1 снежня 2020 года.

📌 Улады абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая нібыта дзейнічала на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці і падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі. Мікалая абвінавачваюць адразу паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

#Аўтуховіч #суд #грошы #адвакат
📌Адваката Уладзіміра Ангельскага арыштавалі на 14 сутак

🔻 Яго затрымалі ў Менску яшчэ 31 жніўня. У Маскоўскім РУУСе на адваката склалі пратакол паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі).

🔻 Вядома, што суддзя Юрый Машкетаў пачаў разгляд справы яшчэ ўчора — 1 верасня. На судзе дапыталі і сведку-міліцыянта, які блытаўся ў паказаннях, а на судзе праз скайп прысутнічаў у балаклаве. У выніку, Уладзіміра прызналі вінаватым у непадпарадкаванні міліцыянту і аршытавалі на 14 сутак.

🔻 Ангельскі адвакат Менскай абласной калегіі адвакатаў. Да гэтага працаваў у адвакацкім бюро «РЕВЕРА», а таксама быў партнёрам у адвакацкім бюро «Брагінец і Партнёры».

#Ангельскі #адвакат #суд #Машкетаў #суткі
‼️ Адвакатку Юлію Юргілевіч перавялі ў СІЗА

Яна не выйдзе на волю праз 72 гадзіны пасля затрымання.

🔻 Нагадаем, Юргілевіч працавала адвакатам амаль 18 год. Яна абараняла ў судзе палітвязняў Алеся Пушкіна, Арцёма Баярскага, Ігара Банцара, Андрэя Аўсіевіча, Андрэя Сакалоўскага.

🔻 23 лютага 2022 года яе выключылі са складу Гарадзенскай абласной калегіі адвакатаў за «сістэматычныя парушэнні заканадаўства».

🔻Паводле папярэдняй інфармацыі, адвакатка ў лютым з’ехала з Беларусі, але вярнулася ў Гародню, дзе і была затрымана.

#Юргілевіч #адвакат #СІЗА #Гародня