Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️‼️Крымінальную справу філосафа Уладзіміра Мацкевіча перадалі ў Менскі гарадскі суд.

Палітвязня абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня 2021 года. Яго ўтрымліваюць у СІЗА № 1. За кратамі філосаф 13 дзён трымаў галадоўку.

Больш на сайце Радыё Рацыя
#галадоўка #палітвязні #Уладзімір_Мацкевіч #пратэсты #суд
⚡️⚡️Сем дзён трымае сухую галадоўку

🔸Затрыманы работнік «Нафтана» і ўдзельнік фолк-дуэта «Кажаны» Барыс Жахоўскі працягвае заставацца пад вартай і трымае сухую галадоўку.

🔸Паведамляецца, што Жахоўскі ўжо 7 дзён трымае сухую галадоўку. Пра гэта напісалі ў фэйсбуку гурта Dzieciuki.

📷 Новы Час

#Жахоўскі #галадоўка #Нафтан #Кажаны
📌 Уладзімір Гундар пратэстуе супраць здзекаў у судзе

📌 На чарговае судовае пасяджэнне над „групай” Аўтуховіча палітзняволенага інваліда 2 групы без нагі Уладзіміра Гундара ў адных плаўках прынеслі на руках і прыкавалі рукі на расцяжцы да прутоў клеткі.

📌 Турэмшчыкі патлумачылі суддзі свае дзеі клопатам за жыццё зняволенага, расказвае яго жонка Алена Гундар.

📌 Паводле Алены Гундар, яе мужа суддзя выдаліў з судовай залы. Калі выводзілі Гундара, ён пракрычаў жонцы, што з яго здзекуюцца, бо хочуць забіць. Таксама паспеў паведаміць адвакату, што пачынае галадоўку, пра што ўжо папярэдзіў турэмнае начальства.

#Уладзімір_Гундар #справа_Аўтуховіча #рэпрэсіі #галадоўка

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⚡️Мікалай Аўтуховіч працягвае трымаць сухую галадоўку

🔸Палітзняволены інвалід ІІ групы Уладзімір Гундар, які праходзіць па “справе Аўтуховіча”, пасля 11 дзён сухой галадоўкі пачаў пакрысе прымаць ежу — ён спыніў яе ў панядзелак.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Аўтуховіч #Гундар #галадоўка #палітзняволены
⚡️⚡️Аўтоховіч заявіў, што будзе працягваць галадоўку

‼️Але яго стан рэзка пагоршыўся. Ён ужо дзесяць дзён нічога не есць і не п’е.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Аўтуховіч #галадоўка #суд #краты
⚡️Адвакат Мікалая Аўтуховіча не змагла даведацца пра стан здароўя вязня⚡️

🔸 «Пасяджэнне скончылася у чацвер каля 18:00. Адвакату не ўдалося даведацца пра стан здароўя бацькі. Начальнікаў турмы і медчасткі ўжо не было на працоўных месцах», — паведаміла ягоная дачка.

🔸Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч 19-ты дзень трымае «сухую галадоўку». Напярэдадні на судовым пасяджэнні яго не было — родныя і адвакат не ведаюць што з ім і ў якім ён стане.

#Аўтуховіч #галадоўка #суд #адвакат
‼️ Схуднеў на 20 кілаграмаў

‼️Адвакат нарэшце змагла сустрэцца з Мікалаем Аўтуховічам, які 20-ы дзень трымае "сухую галадоўку.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Аўтуховіч #вязень #галадоўка #адвакат