Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.3K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 У Беларусі палітвязнямі прызнаны яшчэ 8 чалавек. 📌 Сярод іх — палітычны аглядальнік Аляксандр Фядута, які знаходзіцца за кратамі больш за год і пакутуе ад цяжкіх хранічных захворванняў.

#Аляксандр_Фядута #рэпрэсіі #палітвязні #Акрэсціна

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Сафія Скобла пакараная 15 суткамі за бранзалет

26-гадовую Сафію Скоблу затрымалі ў Менску 26 красавіка і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. 28 красавіка над дзяўчынай адбыўся суд, паведамляе «Вясна».

Па папярэдняй інфармацыі, міліцыянты склалі на яе пратакол за бранзалет у беларускіх нацыянальных колерах на руцэ. Гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем» (арт. 24.23 КаАП).

Сафію Скоблу прызналі вінаватай і арыштавалі на 15 сутак.

#Скобла #суткі #арышт #ІЧУ #Акрэсціна
⚡️⚡️Арцём Дубскі знаходзіцца на Акрэсціна

⚡️⚡️Вядома, што яго асудзілі нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Дубскі #Акрэсціна #суд #зняволенне
❗️21 траўня спаўняецца год з дня трагічнай смерці ў шклоўскай калоніі палітвязня Вітольда Ашурка. Ён загінуў пры нявысветленых абставінах.

“Пра Вітольда ўпершыню я пачуў у 2010 годзе, калі адбылася «Плошча». Увечары таго дня «Вясна» пачала рабіць спісы затрыманых. Сярод іх быў Вітольд Ашурак, горад Бярозаўка. Я тады яго яшчэ не ведаў, і для мяне было дзіўна і адкрыццём, што бярозаўскі чалавек на плошчы затрыманы і знаходзіцца на Акрэсціна, - кажа яго сябар і зямляк Юры Дзяшук.

“Госць Рацыі” Юры Дзяшук у нашым эфіры падзяліўся ўспамінамі пра Вітольда Ашурка.

Больш на Радыё Рацыя

#Вітольд_Ашурак #Акрэсціна #палітвязні #Бярозаўка
⚡️ Палітвязня Алеся Бяляцкага ўтрымліваюць у „спецкалідоры”

🔸Палітзняволены старшыня ПЦ „Вясны” Алесь Бяляцкі ў СІЗА-1 утрымліваецца ў так званым „спецкалідоры” — паўпадвальным памяшканні з дрэннымі ўмовамі.

🔸 Цягам гэтага года Бяляцкага моцна абмяжоўваюць у ліставанні. Таксама праваабаронцам стала вядома, што адміністрацыйна затрыманых з Менску пераводзяць у Магілёў і Баранавічы.

🔸У ізалятары на Акрэсціна дагэтуль не прымаюць перадачы, аднак можна паспрабаваць перадаць затрыманым мыла і туалетную паперу — іх павінны прыняць.

#Бяляцкі #спецкалідор #Акрэсціна #палітвязень