Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🔻Акцыя ў Батумі: штодня за Украіну

🇬🇪У грузінскім Батумі штодня на Плошчы Еўропы адбываюцца акцыі супраць вайны ва Украіне. Разам з украінскімі🇺🇦 актывістамі на плошчу выходзяць беларусы,🤍❤️🤍 грузіны,🇬🇪 расейцы🇷🇺 і людзі іншых нацыянальнасцяў. На акцыях гучаць гімны трох краін. Але асноўнай песняй, што выконваецца на акцыях, стала "Ой лузе червона каліна", якую ўжо ўсе спяваюць разам.

Актывісты на акцыі атрымліваюць інфармацыю з фронта ва Украіне, а таксама пра працу штаба дапамозе Украіны.

📷 Радыё Рацыя

#Батумі #акцыя #Украіна #Грузія
🇵🇱У Варшаве пройдзе служба ў памяць пра Станіслава Шушкевіча

Сёння, 8 траўня, у варшаўскім касцёле святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў а 18-ай адбудзецца служба ў памяць пра Станіслава Шушкевіча. Богаслужэнне правядзе ксёндз Вячаслаў Барок.

Для тых, хто не зможа далучыцца, будзе запісана відэа, якое размесцяць на Ютуб-канале Беларускага моладзевага хаба.

Учора, 7 траўня, першага кіраўніка незалежнай Беларусі, навукоўца, прафесара Станіслава Шушкевіча пахавалі на Паўночных могілках Менска пад бел-чырвона-белым сцягам.🤍❤️🤍

📷 dw.com

#Шушкевіч #Барок #Варшава #служба
‼️ Затрыманы музыка Андрэй Задзяркоўскі

Праваабаронцы паведамляюць, што ў Менскім раёне 5 траўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі 38-гадовага Андрэя Задзяркоўскага. Вядома, што яго даставілі ў ІЧУ Менскага раёна на вуліцы Скарыны. Верагодна, складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.

У чым абвінавачваюць Андрэя, пакуль невядома. Суд павінен быў прайсці 6 траўня. Інфармацыі пра яго няма.

Андрэй Задзяркоўскі закончыў гістарычны факультэт БДУ, у вольны час піша электронную музыку, заўсёды размаўляе на беларускай мове.

📷 novychas.online

#Задзяркоўскі #затрыманне #музыка #праваабаронцы
‼️ 77 гадоў таму завяршылася Другая сусветная вайна

У вайне ўдзельнічалі больш за 60 дзяржаў, ваенныя дзеянні праходзілі на тэрыторыі сарака дзяржаў. Агульныя людскія страты склалі да 65 мільёнаў чалавек, з якіх 27 мільёнаў былі забітыя на франтах. Найбольшыя страты панёс Савецкі Саюз, а таксама Кітай, Германія, Японія і Польшча.

😢 Другая сусветная вайна прынесла Халакост – масавае знішчэнне яўрэяў на тэрыторыі Германіі, яе саюзнікаў і на акупаваных тэрыторыях.

У большасці краін Еўропы, а таксама ў ЗША🇺🇸 і Вялікабрытаніі🇬🇧 перамога ў Другой сусветнай вайне адзначаецца 8 мая, паколькі менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе ў 22.43 па цэнтральна-еўрапейскім часе была падпісаная поўная капітуляцыя нацысцкай Германіі. Па маскоўскім часе, з прычыны розніцы ў часе, капітуляцыя была падпісаная ў 00.43 наступнага дня – 9 мая.

📷 з адкрытых крыніц

#вайна #Савецкі_саюз #Германія #халакост
🇵🇱 Польскія ўлады імкнуцца да самастойнасці бежанцаў з Украіны

🔻Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Павел Шэфернакер паведаміў, што працягваецца праца па зменах у Спецзакон аб бежанцах. Цяпер гаворка ідзе пра адукацыю, догляд за дзецьмі і доступ да рынку працы:

- Мы запусцім партал, які дазволіць скараціць “дарогу” паміж працадаўцам і працаўніком; як польскім, так і ўкраінскім працаўніком.

🔻Палітык дадаў, што польскія ўлады хочуць, каб да канца чэрвеня як найбольшая колькасць бежанцаў з Украіны🇺🇦 стала самастойнымі.

📷 РАР

#бежанцы #Польшча #Украіна #Шэфернакер
🇵🇱 На пахаванні Шушкевіча зачыталі ліст ад прэзідэнта Польшчы

На пахаванні Станіслава Шушкевіча – першага кіраўніка незалежнай Беларусі, што адбыліся 7 траўня на Паўночных могілках беларускай сталіцы, быў зачытаны ліст-спачуванне ад прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

- Польшча - добры сусед і заўсёды ім будзе. Мы разумеем і паважаем каштоўнасць незалежнай беларускай дзяржавы, а таксама значэнне ідэнтычнасці і мовы нашых дарагіх сяброў беларусаў. Я развітваюся з сябрам свабоды. Я развітваюся з нашым добразычлівым суседам. Са смуткам. Анджэй Дуда. Прэзідэнт Польшчы

‼️ Станіслаў Шушкевіч узначальваў Вярхоўны савет ХІІ склікання, які абвесціў незалежнасць Беларусі ў 1991 годзе. Менавіта ягоны подпіс стаіць пад так званымі “белавежскімі пагадненнямі”, што паклалі край існаванню СССР.

📷 Радыё Рацыя

#Шушкевіч #пахаванне #Дуда #прэзідэнт #ліст
‼️ Вялікабрытанія перадасць Украіне дадатковую ваенную дапамогу на 1,6 млрд даляраў

Гэта амаль удвая перавышае папярэднія абавязацельствы Вялікабрытаніі🇬🇧 па выдатках па Украіне.🇺🇦

🔻 У прыватнасці, пакет уключае ў сябе контр-батарэйныя радыёлакацыйныя сістэмы, абсталяванне для глушэння GPS і прыборы начнога бачання. Адзначаецца, што гэта самы высокі ўзровень вайсковых выдаткаў Вялікабрытаніі з часоў войнаў у Іраку і Афганістане.

🔻Брытанскі прэм’ер Борыс Джонсан заявіў, што жорсткі напад Уладзіміра Пуціна не толькі прыводзіць да незлічоных разбурэнняў ва Украіне — ён таксама пагражае міру і бяспецы ва ўсёй Еўропе.

Крыніца: nashaniva.com

#Украіна #Расея #вайна #Вялікабрытанія #дапамога
🤍❤️🤍 Шпацыр з бел-чырвона-белымі парасонамі прайшоў у Вільні🇱🇹

Шпацыр адбыўся пад антываенным лозунгам, а таксама на знак салідарнасці з менскімі жанчынамі – удзельніцамі такіх самых акцый.

“Мы салідарныя з беларускім ды ўкраінскім змаганнем супраць цемры, што навісла над нашымі краінамі, і жадаем падтрымаць добрых нязломных людзей, якія цяпер знаходзяцца ў Беларусі пад прыгнётам дыктатуры і ва Украіне церпяць ад тэрору расійскіх акупантаў альбо хаваюцца ад маскальскіх бомбаў ды ракет. Мы сэрцам поруч і верым у перамогу дабра, любові ды справядлівасці! Нельга здавацца! Святло пераможа цемру!” – адзначылі ўдзельніцы віленскай акцыі.

🤍❤️🤍Жаночыя шпацыры з бчб-парасонамі распачаліся ў канцы жніўня 2020 года ў Менску і былі адной з формаў пратэсту супраць беззаконня і гвалту.

📷 Новы Час

#шпацыр #жанчыны #Вільня #салідарнасць
📌 Падляшскія ўлады ўшанавалі памяць загінулых падчас Другой сусветнай вайны

У Дзень Нацыянальнай Перамогі ваявода Падляшскі Багдан Пашкоўскі, ваяводскі маршалак Артур Касіцкі і віцэ-прэзідэнт Беластока ўсклалі вянкі да помніка польскім жаўнерам на Вайсковых могілках па вуліцы 11 лістапада ў Беластоку.🇵🇱

📌 Усе ў адзін голас падкрэслілі, што ў сувязі з вайной ва Украіне🇺🇦 святкаванні ў гэтым годзе маюць асаблівае вымярэнне.

📌8 мая адзначаецца Міжнародны дзень Перамогі ў памяць аб заканчэнні Другой сусветнай вайны ў Еўропе. У гэты дзень, у 1945 годзе, быў падпісаны акт аб безумоўнай капітуляцыі Трэцяга рэйху.

📌Значэнне 8 мая 1945 г. польскія гісторыкі трактуюць па-рознаму. Адны падкрэсліваюць, што гэты дзень сімвалізуе, перш за ўсё, перамогу над нацызмам, іншыя ж прызнаюць гэтую дату днём паразы краін, якія трапілі ў сферу ўплыву Савецкага Саюза на наступныя дзесяцігоддзі.

📷 wrotapodlasia.pl

#Падляшша #вайна #загінулыя #Савецкі_саюз