Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🇵🇱 На пахаванні Шушкевіча зачыталі ліст ад прэзідэнта Польшчы

На пахаванні Станіслава Шушкевіча – першага кіраўніка незалежнай Беларусі, што адбыліся 7 траўня на Паўночных могілках беларускай сталіцы, быў зачытаны ліст-спачуванне ад прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

- Польшча - добры сусед і заўсёды ім будзе. Мы разумеем і паважаем каштоўнасць незалежнай беларускай дзяржавы, а таксама значэнне ідэнтычнасці і мовы нашых дарагіх сяброў беларусаў. Я развітваюся з сябрам свабоды. Я развітваюся з нашым добразычлівым суседам. Са смуткам. Анджэй Дуда. Прэзідэнт Польшчы

‼️ Станіслаў Шушкевіч узначальваў Вярхоўны савет ХІІ склікання, які абвесціў незалежнасць Беларусі ў 1991 годзе. Менавіта ягоны подпіс стаіць пад так званымі “белавежскімі пагадненнямі”, што паклалі край існаванню СССР.

📷 Радыё Рацыя

#Шушкевіч #пахаванне #Дуда #прэзідэнт #ліст
‼️ Беларусы змагаюцца за роўнасць дзяржаўных моваў: беларускай і расейскай

“У адпаведнасці з арт. 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у нашай краіне дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца беларуская і руская мовы. 3 гэтага вынікае, што яны маюць роўны статус. Аднак на практыцы, і найперш у заканадаўчай сферы, беларуская мова ігнаруецца, што вядзе да парушэння моўных правоў грамадзян у гэтай галіне”.

📌Каля 50 слонімцаў звярнуліся да старшыні Слонімскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання Алега Таргонскага з адкрытым лістом.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#беларуская_мова #Канстытуцыя #ліст #Слонім #Таргонскі