Развітанне са Станіславам Шушкевічам пачнецца ў Чырвоным касцёле заўтра а 20-й гадзіне і працягнецца да 14:30 7-га траўня
З гэтай нагоды выказаўся філосаф і палітычны дзеяч Анатоль Ляўковіч: “Палітычная спадчына Станіслава Шушкевіча – гэта не толькі яго дзяржаўная дзейнасць напачатку 90-х, але і знакавы ўнёсак у развіццё і падтрымку сацыял-дэмакратычнага руху”
Больш на сайце Радыё Рацыя
#Шушкевіч

📌“Дай Бог кожнаму мець такую базу інтэлегентнасці і беларускасці. Гэта ўнікальны чалавек у гэтым сенсе. Ён надзвычай быў адукаваны, цудоўны навуковец”, - кажа Алег Трусаў пра першага кіраўніка незалежнай Беларусі.
📌Беларусь развітваецца з з прафесарам, палітыкам, навукоўцам, беларускім патрыётам Станіславам Шушкевічам.
Больш на сайце Радыё Рацыя
#Шушкевіч #Трусаў #Беларусь #патрыёт #прафесар

Развітацца са Станіславам Шушкевічам прыйшлі сотні людзей
Развітанне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам. Сёння, на другі дзень развітання, якое праходзіць у архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Менску, каля касцёла выстраілася чарга з людзей, якія прыйшлі развітацца з палітыкам і праводзіць яго ў апошні шлях. Многія прыйшлі з чырвонымі і белымі кветкамі. На цырымоніі развітання, сярод іншых, прысутнічаў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, які ў пачатку году на патрабаванне ўладаў вымушана выехаў з Беларусі. Некаторыя амбасады прынеслі свае вянкі памяці Станіславу Шушкевічу. Калі выносілі труну, апладысменты доўжыліся больш за 10 хвілін. Хаваюць Станіслава Шушкевіча на Паўночных могілках Менску.
📷ЕВРОРАДИО

‼️ “Для палякаў ён застанецца сябрам”
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда🇵🇱 напісаў ліст сваякам Станіслава Шушкевіча. Гэты ліст зачытаў пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі падчас пахавання першага лідара незалежнай Беларусі.
У лісце адзначаецца: “Для палякаў ён застанецца сябрам, які высока цаніў кошт нашага польска-беларускага добрасуседства, якое вынікае з багатай агульнай гісторыі”. Польскі лідар выказаў надзею, што “спадчына не будзе страчаная, і мы дажывём да таго часу, калі вуліцы беларускіх гарадоў будуць насіць яго імя”.
Дуда назваў Шушкевіча “сведкам і суаўтарам вялікіх гістарычных змен, якія прывялі Беларусь на шлях незалежнасці і дэмакратыі…”
✝️ Станіслаў Шушкевіч памёр 3 мая. Учора, 7 мая, яго пахавалі на Паўночных могілках Менска. Труну накрылі бел-чырвона-белым сцягам.
📷 twitter.com
#Дуда #Шушкевіч #Міхальскі #Польшча

🇵🇱У Варшаве пройдзе служба ў памяць пра Станіслава Шушкевіча
Сёння, 8 траўня, у варшаўскім касцёле святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў а 18-ай адбудзецца служба ў памяць пра Станіслава Шушкевіча. Богаслужэнне правядзе ксёндз Вячаслаў Барок.
Для тых, хто не зможа далучыцца, будзе запісана відэа, якое размесцяць на Ютуб-канале Беларускага моладзевага хаба.
Учора, 7 траўня, першага кіраўніка незалежнай Беларусі, навукоўца, прафесара Станіслава Шушкевіча пахавалі на Паўночных могілках Менска пад бел-чырвона-белым сцягам.🤍❤️🤍
📷 dw.com
#Шушкевіч #Барок #Варшава #служба

🇵🇱 На пахаванні Шушкевіча зачыталі ліст ад прэзідэнта Польшчы
На пахаванні Станіслава Шушкевіча – першага кіраўніка незалежнай Беларусі, што адбыліся 7 траўня на Паўночных могілках беларускай сталіцы, быў зачытаны ліст-спачуванне ад прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.
- Польшча - добры сусед і заўсёды ім будзе. Мы разумеем і паважаем каштоўнасць незалежнай беларускай дзяржавы, а таксама значэнне ідэнтычнасці і мовы нашых дарагіх сяброў беларусаў. Я развітваюся з сябрам свабоды. Я развітваюся з нашым добразычлівым суседам. Са смуткам. Анджэй Дуда. Прэзідэнт Польшчы
‼️ Станіслаў Шушкевіч узначальваў Вярхоўны савет ХІІ склікання, які абвесціў незалежнасць Беларусі ў 1991 годзе. Менавіта ягоны подпіс стаіць пад так званымі “белавежскімі пагадненнямі”, што паклалі край існаванню СССР.
📷 Радыё Рацыя
#Шушкевіч #пахаванне #Дуда #прэзідэнт #ліст