Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
31.1K photos
100 videos
10 files
24.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 У Студзіводах адамкнулі сапраўдную вясну

🎼 У Музеі малой айчыны ў Студзіводах прайшло традыцыйнае свята - Веснавое Юр’я, якое знаменуе сабой сапраўдны пачатак вясны і адзначаецца штогод 6 траўня.

🎼 Масавае штогадовае святкаванне традыцыйнана свята - Веснавога Юр’я ў Студзіводах была запачаткавана Дарафеям Фіёнікам 10 гадоў назад і з’яўляецца прыкметнай культурнай падзеяй беларусаў Падляшша.

#Студзіводы #Падляшша #фальклор #Дарафек_Фіёнік #Веснавое_Юрья

📷 Фота Радыё Рацыя
📌 За апошнія суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавала незаконна прайсці група з 27 чалавек.

📌 Сярод іх былі грамадзяне Малі і Кубы. Была таксама спроба сілавога перасячэння мяжы.

📌 Па дадзеных памежнай службы Польшчы, беларускія сілавікі прывезлі на службовых машынах каля 20 чалавек да мяжы. Разам яны кідалі камяні ў польскія патрулі.

📌 За 6 траўня незаконна прайсці ў Польшчу з Беларусі спрабавалі 76 чалавек.

#нелегальная_міграцыя #памежная_служба_Польшчы #сілавое_перасячэнне_мяжы #польскія_пагранічнікі

Фота: Artur Reszko/PAP
На выбарах у Паўночнай Ірландыі ўпершыню перамаглі рэспубліканцы, якія выступаюць за далучэнне да Рэспублікі Ірландыя.

Партыя ірландскіх рэспубліканцаў, нацыяналісты левага толку з «Шын Фэйн» упершыню стануць найбуйнейшай партыяй у Асамблеі Паўночнай Ірландыі, адсунуўшы Дэмакратычную юніянісцкую партыю (DUP) на другое месца ў Ольстэры. «Шын Фэйн» па выніках выбараў атрымала 27 месцаў у Асамблеі. Вынік азначае, што Мішэль О’Ніл атрымае права стаць першым міністрам ад нацыяналістычнай партыі, чаго ў Ольстэры яшчэ не здаралася, піша BBC.

Юніяністы цягам стагодзьдзя бесперапынна ўтрымлівалі большасьць ад самага моманту ўтварэння Паўночнай Ірландыі ў 1921 годзе.

#Ірландыя
🎼🎤 Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з акустычным канцэртам ў Варшаве

🎼🎤 8 траўня Уладзімі Пугач з J:Морс грае акустычны канцэрт у Варшаве. Час: 19.00 (час мясцовы)

📌 Месца: Beer Station Centrum, ul. Lwowska 17, Варшава

#J_Морс #Уладзімір_Пугач #Варшава #Beer_Station_Centrum

📌 Квіткі на ўваходзе – 50 zł. Каб забраніраваць месца, рэгіструйцеся па спасылцы.
🎼 Таццяна Грыневіч сустрэлася з беларусамі Осціна (ЗША)

🎼 Вядомая беларуская спявачка Таццяна Грыневіч працягвае творчыя гастролі і сустрэчы з беларусамі ў ЗША. Акрамя канцэртаў яна плануе на працягу двух месяцаў сустрэцца з многімі беларусамі Амерыкі.

📌 Такія сустрэчы ўжо адбыліся ў саборы Святога Кірылы Тураўскага беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Брукліне, а таксама ў Маямі, Нью-Ёрку, Х’юстане. Чарговая сустрэча Таццяны Грыневіч з беларусамі прайшла ў Осціне.

#беларуская_дыяспара_ў_ЗША #Таццяна_Грыневіч #Осцін #беларуская_музыка

Фота Альжбета Руніцкая.
Украінскія войскі пакінулі горад Папасная ў Луганскай вобласці

Гэта прызнаў кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай. Папасная – 20-тысячны горад, пра яго захоп Мінабароны Расеі заявіла яшчэ 8 сакавіка, у рэальнасці яго ўпартая абарона доўжылася яшчэ два месяцы. Такім чынам, расейскія сілы прасунуліся ў кірунку Севераданецка і Краматорска, найбольшых цэнтраў на поўначы Данбаса.

Захоп Папаснай – другі вялікі поспех расейцаў у Данбасе за час наступу, які доўжыцца амаль месяц. Але яны не здолелі выйсці на межы Луганскай і Данецкай абласцей, як планавалі. Украінскія часткі працягваюць абарону горада Ліман, населеных пунктаў Залатое, Торскае, але пагроза акружэння часцей, якія бароняць Севераданецк і Лісічанск, павялічылася

#ВайнаваУкраіне
📖 «Оньдэ» - кнігу з такой назвай прэзентаваў у Беластоку беларускі журналіст Аляксей Дзікавіцкі.

📖 Цікавостка гэтай кнігі ў тым, што напісаная на ўнікальнай гаворцы, характэрнай для той мясцовасці беларускага Палесся, дзе нарадзіўся і вырас аўтар.

📚 Аляксей Дзікавіцкі распавёў таксама, што ўжо працуе над чарговай кнігай на палескай гаворцы, якая будзе мець назву «Світумузыка» і плануецца да выдання бліжэй да восені.

#Аляксей_Дзікавіцкі #Оньдэ #палескія_гаворкі #Палессе #літаратура_на_палескай_гаворцы

📷 Фота Радыё Рацыя.
🎼🎤 Сёння, 8 траўня, у Кіеве былі заўважаныя вядомыя ірландскія музыкі гурта U2 Бона і Энж. Відэазапісы выступаў артыстаў на станцыі метро «Храшчацік» апублікаваў УНІАН.

⚡️ Па інфармацыі агенцтва, прыезд музыкаў стаў нечаканым. Разам з украінскімі вайскоўцамі яны спусціліся ў метро і праспявалі Stand by Ukraine. Да выступу далучыўся саліст гурта «Антыцела» Тарас Таполі, які абараняе Украіну ў шэрагах ВСУ.

#Украіна #вайна #гурт_U2 #Кіеў #салідарнасць