Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Каля 50 жанчын пратэстуюць супраць сэксуальнага гвалту падчас вайны ва Украіне перад амбасадай Расеі ў Рызе.

Акцыя праходзіць у цішыні, за ёй сочыць паліцыя.

Падобныя акцыі салідарнасці з украінскімі жанчынамі, якія пацярпелі ад сэксуальнага гвалту, ужо прайшлі ў Вільні і Таліне.

📸 Jānis Škapars/TVNET
Крыніца: apollo.lv
«Праваабаронцы развенчваюць той культ, які імкнецца ўзвесці Лукашэнка»

Паразмаўлялі з Госцяй Рацыі праваабаронцай Аленай Маслюковай пра працу найстарэйшай праваабарончай арганізацыі Беларусі - «Вясны», якую пасля падзей 2020 года прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй.

У 1996 годзе 26 красавіка дэмакратычная апазіцыя зладзіла «Чарнобыльскі шлях». І менавіта тады ўлады вельмі брутальна затрымлівалі людзей, апазіцыю, кідалі ў ІЧУ, СІЗА. Шмат людзей было рэпрэсавана. І менавіта праз гэтыя падзеі паўстала арганізацыя, якая называлася «Вясна-96».

Зараз 7 сябраў і валанцёраў «Вясны» знаходзяцца за кратамі.

📸 "Вясна"

Паслухайце ці пачытайце размову цалкам на Радыё Рацыя
У Кіеве створаць пастаянны офіс беларускіх дэмсілаў

Прадстаўнік офісу Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі з камандай паехаў ва Украіну. З сабою яны вязуць гуманітарны груз для беларускіх добраахвотнікаў.

«Мы думаем арганізаваць наш офіс у Кіеве. Каб мець пастаянныя камунікацыі з урадам, структурамі, журналістамі, экспертамі і іншымі прадстаўнікамі Украіны. І, безумоўна, каб падтрымліваць беларускую дыяспару, у якой з’явілася шмат праблем у іх жыцці пасля пачатку вайны», — распавёў Кавалеўскі.

📸 tsikhanouskaya.org

Больш на Радыё Рацыя
Да Аксаны Колб у кватэру прыйшлі сілавікі са шчытамі і кувалдамі. Яны паведамілі, што забіраюць рэдактарку “Новага Часу” на допыт у СК. Па якой справе і ў якім статусе — невядома, паведамляюць блізкія Аксаны.

Газета “Новы Час” са жніўня 2021 года не выходзіць, сайт novychas.by быў заблакаваны ў кастрычніку 2021 года.

📸 Новы Час
Крыніца: Тэлеграм "Новы час"
Суботнік пачынаецца ад пасляўчора

Пра савецкую традыцыю суботнікаў, калі прапагандысцкая імітацыя добраахвотнай працы падавалася ледзь як не найвялікшае дасягненне краіны саветаў, разважае ў сваім блогу Уладзімір Хільмановіч.

А таксама піша, як прэм‘ер-міністр дзяржавы Раман Галоўчанка заяўляў пра дадатковы комплекс мер падтрымкі эканомікі, але нічога не ўдакладніў.

«І правільна зрабіў, бо такія меры – гэта ж на роўні ваенных сакрэтаў. Бо што б не вынаходзілі бальшавікі ці іх духовыя нашчадкі, добра ў іх атрымліваецца толькі адно – забіранне маёмасці ў іншых. Нацыяналізацыя, прадразвёрстка, ушчыльненне, экспрапрыяцыя і таму падобнае – словы ведамыя з гісторыі стогадовай даўніны, якія хавалі сутнасць працэсаў і з’яваў».

Чытайце блог на Радыё Рацыя
‼️ Як вызваліць Беларусь ад захопнікаў і аслабіць рэжым Лукашэнкі?

‼️ На гэтае і іншыя пытанні будуць шукаць адказ удзельнікі міжнароднага Форуму Каліноўскага, які пачынае сваю працу сёння, 20 красавіка, у Вільні.

‼️ У Форуме бярэ ўдзел і лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская.

#Вільня #вайна_ва_Украіне #Святлана_Ціханоўская #Форум_Каліноўскага

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 37 украінскіх настаўнікаў будуць дапамагаць украінскім дзецям інтэгравацца ў навучальныя ўстановы Беластока.

📌 👩‍💼👨‍💼 Зараз каля 930 дзяцей і падлеткаў з Украіны наведваюць навучальныя ўстановы горада.

#вайна_ва_Украіне #бежанцы #Беласток #дапамога #дзеці_бежанцаў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Беларускіх траўматолагаў, якія кампенсавалі нанесеную шкоду, вызвалілі і накіравалі на працу.

Прафесійных хірургаў адпраўляюць працаваць у прыёмныя пакоі.

#справа_траўматолагаў #Мінск #арышты_артапедаў_траўматолагаў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
У Беларусі 8 новых палітвязняў

Гэта Аляксандр Фядута, Уладзімір Гундар, Павел Кучынскі, Яўген Клімаў, Сяргей Санюта, Святаслаў Шубіч, Алег Нічыпорка, Аляксей Храловіч.

Спіс усіх палітзняволеных і адрасы для лістоў
📌 Батумскі «Банк крыві» збірае донарскую кроў для Украіны.

📌 Да здачы крыві далучаюцца беларусы ды ўкраінцы, што знаходзяцца ў Батумі.

📌 Для жадаючых стаць донарам у Батумі створаны адмысловы тэлеграм-чат, які мае назву «Батуми: Кровь для Украинцев».

#вайна_ва_Украіне #Батумі #Грузія #донарская_кроў_для_Украіны #дапамога

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ На сувязь не выходзяць 15 лідараў беларускіх незалежных прафсаюзаў.

‼️ Частка з іх знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

‼️ 19 красавіка масава прайшлі ператрусы ў прадстаўнікоў прафсаюзнага руху.

#рэпрэсіі #незалежныя_прафсаюзы #Генадзь_Фядыніч #Аляксандр_Ярашук #Мікола_Шарах

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 "Мова Нанова" ў Беластоку 21 красавіка запрашае на свае чарговыя заняткі.

📌 Тэма заняткаў — Чарнобыль, трагедыя на ЧАЭС, "Чарнобыльскі шлях", а таксама Беларуская АЭС у Астраўцы.

📌 Заняткі адбудуцца ў прасторы MediaPortBelarus у Беластоку (Sienkiewicza 44). Пачатак у 18.30.

#Мова_Нанова_Беларусь #MediaPortBelarus #беларуская_мова #Чарнобыль #АЭС

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Чарга дайшла да рэдакцыі газеты "Новы час".

‼️ Рэдактарку газеты Аксану Колб затрымалі на 10 сутак.

‼️ 20 красавіка да Аксаны Колб прыйшлі сілавікі і звезлі яе на допыт.

#Аксана_Колб #газета_Новы_час #пераслед_журналістаў #рэпрэсіі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️⚡️ Вінаватыя ў масавых забойствах украінцаў будуць пакараныя.

‼️ Следчыя паліцыі і пракуратуры Украіны пачалі справу забойства расейскімі салдатамі цывільнага насельніства Бучы, Барадзянкі, Ірпяня і Гастомеля Кіеўскай вобласці.

‼️ Перададзены на экспертызу целы 1045 ахвяр.

#вайна_ва_Украіне #Буча #Барадзянка #Ірпень #цывільныя_ахвяры_вайны

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Саюза палякаў у Беларусі не пакідаюць у спакоі.

‼️ Цяпер будуць судзіць актывістку СПБ Анжаліку Арэхву.

‼️ Папярэдне ёй паведамілі, што гэта звязана з нейкай экстрэмісцкай інфармацыяй на яе старонцы ў Фэйсбуку.

#Саюз_палякаў_у_Беларусі #Анжаліка_Арэхва #Гародня #палякі_ў_Беларусі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️📌 Трэба памятаць пра перспектывы будучыні Беларусі.

📌 Дзмітрый Шчыгельскі пра тое, як беларус можа дапамагчы Украіне.

#вайна_ва_Украіне #Дзмітрый_Шчыгельскі #салідарнасць #дапамога

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Генштаб Украіны інфармуе, што агульныя страты ў асабовым складзе расейскага войска склалі прыблізна 20 900 чалавек.

📌 Таксама паводле ўкраінскага Генштабу, расейскае войска страціла болей за 800 танкаў, болей за 2000 браняваных машынаў і паўтары сотні верталётаў.

#вайна_ва_Украіне #страты_расейских_войск #Генштаб_Украіны #ахвяры_вайны

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Беларусі палітвязнямі прызнаны яшчэ 8 чалавек. 📌 Сярод іх — палітычны аглядальнік Аляксандр Фядута, які знаходзіцца за кратамі больш за год і пакутуе ад цяжкіх хранічных захворванняў.

#Аляксандр_Фядута #рэпрэсіі #палітвязні #Акрэсціна

Больш на сайце Радыё Рацыя.