Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Чарга дайшла да рэдакцыі газеты "Новы час".

‼️ Рэдактарку газеты Аксану Колб затрымалі на 10 сутак.

‼️ 20 красавіка да Аксаны Колб прыйшлі сілавікі і звезлі яе на допыт.

#Аксана_Колб #газета_Новы_час #пераслед_журналістаў #рэпрэсіі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️Для Аксаны Колб пракурор запрасіў 2,5 года “хіміі”

📌7-га чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска пачаўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенай Аксаны Колб. Галоўнай рэдактарцы газеты “Новы Час” ставяць у віну ўдзел у шэсці 16 жніўня 2020 года. Таксама “Мінсктранс” падаў да Колб пазоў на суму 5 тысяч 980 рублёў за “перакрыццё дарог”. Аксана сваю віну ў гэтым вызнае часткова. Яна сцвярджае, што знаходзілася на праезнай частцы ўсяго некалькі хвілін.

❗️Аксана Колб прызнаная палітычнай зняволенай. Нягледзячы на ціск на журналістаў, допыт у СК летась у кастрычніку, яна прынцыпова заставалася ў Беларусі. Сёлета 20 красавіка сілавікі прыехалі да яе ў кватэру і забралі на допыт у СR, адтуль Аксана ўжо не вярнулася.

📷 "Радыё Свабода"

#Аксана_Колб #Новы_Час #палітвязні #СК #незалежныя_СМІ