Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌‼️⚡️ Патрыярх Кірыл параўнаў расейскіх вайскоўцаў са святымі падзвіжнікамі.

📌⚡️ Ён наведаў ваенны шпіталь, дзе ляжаць параненыя расейскія вайскоўцы, і сказаў, што «сучасныя воіны здзяйсняюць свой подзвіг, як гэта рабілі святыя падзвіжнікі», паведамляе «Бі-бі-сі».

#патрыярх_Кірыл #вайна_ва_Украіне
📌‼️ Уладзімір Някляеў заступіўся за Васіля Быкава перад міністрам адукацыі і навукі Украіны.

📌 Тэкст ліста ў абарону Васіля Быкава, адрасаваны міністру адукацыі і навукі Украіны Сяргею Шкарлету, Уладзімір Някляеў надрукаваў у Фэйсбуку.

📌 Ён нагадвае звязаныя з Украінай старонкі біяграфіі Васіля Быкава, а таксама тое, што «Васіль Быкаў — найвыбітная асоба не толькі ў сучаснай беларускай літаратуры, але і ў нашым сённяшнім жыцці. Ён пісьменнік, які ў сваёй творчасці заўсёды адстойваў праўду. Ён змагаўся за нашу мову, за нацыянальную культуру і гісторыю. За тое, каб Беларусь была Беларуссю, як і Украіна — Украінай».

#Васіль_Быкаў #беларуская_літаратура #вайна_ва_Украіне
📌 Беларусь можа даць Расеі ўзбраенне і тэхніку для ваенных дзеянняў ва Украіне.
📌 Вайна двух супрацьлегласцяў у свеце.
📌 Мухамед ібн Салман наведаў Анкару.
📌 Выстава Documenta: скандал вакол антысеміцкіх малюнкаў.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #беларусы_і_вайна #Выстава_Documenta #Мухамед_ібн_Салман #Саудаўская_Аравія

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Сяргей Бульба: У вайне Расеі супраць Украіны пачаўся этап зацяжнога канфлікту.

📌 Пра гэта, а таксама пра ролю беларусаў і Беларусі ў гэтай вайне журналіст Радыё Рацыя размаўляе з „Госцем Рацыі” беларускім вайскоўцам, заснавальнікам „Белага легіёну”, кіраўніком грамадскай арганізацыі „Беларусь 2.0. Робім разам”.

#вайна_ва_Украіне #Сяргей_Бульба #беларусы_і_вайна #Белы_легіён #зацяжная_вайна #салідарнасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У самым цэнтры Беластока адкрылася фотавыстава пад адкрытым небам Адама Тухлінскага пад назвай „Бежанцы”.

📌 Фотавыстава даступная для агляду ўсімі жадаючымі на пляцы Яна Паўла ІІ, каля сядзібы галерэі Слендзінскіх, да 31-га ліпеня ўключна.

#фотавыства #Адам_Тухлінскі #Беласток #галерэя_Слендзінскіх #бежанцы #вайна_ва_Украіне

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️⚡️ У Кіеве затрымалі беларускую праваабаронцу і валанцёрку Анісію Казлюк.

📌 Пра затрыманне сама Анісія Казлюк паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook, яна напісала: "Я сяджу ў Кіеве, у аддзяленні паліцыі. Мяне затрымалі за нелегальнае знаходжанне ва Украіне. Цяпер у мяне забралі пашпарт, каб я "не згубілася". 23 лютага я атрымала пячатку аб падаўжэнні тэрміну легальнага знаходжання ва Украіне. З тых часоў і да чэрвеня дакументы не прымалі", — напісала яна.

📌 Анісіі Казлюк можа пагражаць штраф, яе таксама могуць выслаць з Украіны нават нягледзячы на тое, што яна займаецца валанцёрствам.

📌 Анісія Казлюк адзначыла, што зараз ва Украіне міграцыйныя службы імкнуцца дэпартаваць беларускіх грамадзян, у якіх скончыўся тэрмін дазволаў на знаходжанне. Пры гэтым дакументы на падаўжэнне часта не прымаюцца.

#Анісія_Казлюк #беларусы_ва_Украіне #вайна_ва_Украіне #беларусы_валанцёры
📌 Літва папярэджвае, што НАТО мае патрэбу ў «бачным» супрацьдзеянні расейскай пагрозе праз Беларусь.
📌 Украіна і Малдова – кандыдаты на ўступленне ў ЕЗ.
📌 Дэфіцыт газу ў Еўропе.
📌 На чыім баку Кітай?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #Кітай #Літва #расейскі_газ #Еўразвяз #Малдова

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ Сёння раніцай з тэрыторыі Беларусі абстралялі Чарнігаўскую і Жытомірскую вобласці.

📌 У паведамленні аператыўнага камандавання «Поўнач» адзначаецца, што а пятай раніцы па Чарнігаўскай вобласці быў зладжаны масавы ракетны абстрэл. З тэрыторыі Беларусі з самалётаў і з зямлі выпусцілі 20 ракет па населеным пункце Дзясна. Вядома пра руйнаванні аб’ектаў інфраструктуры.

📌 Кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Бунэчка паведаміў, што адзін вайсковец загінуў, яшчэ адзін быў паранены.

#вайна_ва_Украіне #рабстрэл_з_тэрыторыі_Беларусі #Чарнігаўская_вобласць #Жытомірская_вобласць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Пуцін выбірае Беларусь для новай ядзернай правакацыі.
📌 Ракеты ўдарылі па Кіеве праз некалькі гадзін пасля таго, як Уладзімір Пуцін уначы прыехаў ў Крэмль.
📌 Ці мажліва ўзаемападтрымка мусульман?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #абстрэл_Кіева #мусульмане #ядзерныя_правакацыі #саміт_G7

Больш на сайце Радыё Рацыя.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📌 У новым відэазвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да беларусаў.

📌 “Хачу звярнуцца да грамадзян Беларусі: і цывільных, і ў пагонах. Вас уцягваюць у вайну. І нават актыўней, чым гэта было ў лютым і ў веснавыя месяцы. У Крамлі за вас ужо ўсё вырашылі, вашы жыцці для іх нічога не каштуюць”.

📌 Цягам апошняга тыдня з’явілася інфармацыя, што на мяжы з Украінай цяпер знаходзіцца каля 3-4 тысяч беларускіх вайскоўцаў. 26 чэрвеня з тэрыторыі Беларусі зноў паляцелі ракеты ва Украіну, у тым ліку ў Кіеў. Акрамя таго, у сувязі з тым, што Літва часткова спыніла транзіт тавараў у Калінінградскую вобласць, узраслі рызыкі для Беларусі. Так, Пуцін упершыню прыстрашыў Захад размяшчэннем у Беларусі ядзернай зброі.

#вайна_ва_Украіне #Пуцін #ядзерная_зброя #беларусы_і_вайна #Калінінградская_вобласць
📌 На Замкавай плошчы ў Варшаве адкрылася выстава знішчанай украінскім войскам расейскай вайсковай тэхнікі.

📌 У адкрыцці выстава прынялі ўдзел кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы, міністр Міхал Дворчык і віцэ-міністр абароны Украіны Ганна Маляр.

#вайна_ва_Украіне #Міхал_Дворчак #Ганна_Маляр #Варшава

Фота: East News

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Чаму расейскае разгортванне ракет у Беларусі мае значэнне?
📌 Для чаго сустрэлася Вялікая сямёрка?
📌 Саміт NATO: да якіх выклікаў рыхтавацца Захаду?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #беларусы_і_вайна #Вялікая_сямёрка #NATO

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ Украінскія войскі паспяхова выкарыстоўваюць рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS. Аб гэтым на брыфінгу заявіў прадстаўнік Пентагона.

📌 Ён таксама паабяцаў, што амерыканскае ваеннае ведамства працягне працаваць над тым, каб перадаць Украіне яшчэ чатыры ўстаноўкі HIMARS і правесці навучанне вайскоўцаў іх выкарыстанню.

#вайна_ва_Украіне #Пентагон #HIMARS #NATO

reform.by
📌 Расея і Беларусь пагражаюць Літве вайной за калінінградскую забарону.
📌 Вялікая сямёрка спяшаецца на дапамогу Кіеву.
📌 Ракетны ўдар па ТРЦ у Крэменчугу.
📌 Балгарыя змякчае пазіцыю па Паўночнай Македоніі.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#НАТА #вайна_ва_Украіне #Крэменчуг #вялікая_сямёрка #Баргарыя
📌‼️⚡️ Па дадзеных украінскай выведкі, расейскія спецслужбы могуць рыхтаваць серыю тэрарыстычных актаў у Лідзе.

📌 Па не пацверджанай на дадзены момант інфармацыі, у памежным з Літвою беларускім горадзе аб’ектамі тэрактаў могуць стаць – жылыя дамы. Што павінна справакаваць узброены канфлікт паміж Беларуссю і Літвой.

📌 Такую інфармацыю распавёў на сваім ютуб-канале ўкраінскі ваенны эксперт Алег Жданаў.

#вайна_ва_Украіне #Ліда #ваенны_эксперт_Алег_Жданаў #тэракты

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Партнёр Пуціна ў ваенных злачынствах.
📌 Саміт НАТО: да якіх выклікаў рыхтавацца Захаду?
📌 На што гатовы Эрдаган для Швецыі і Фінляндыі?
📌 Новы рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #НАТО #Эрдаган #Шатландыя #Швецыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Размова з аналітыкам і публіцыстам Паўлам Усавым пра небяспеку ўцягвання Беларусі ў вайну ва Украіне.

📌 Павел Усаў: Калі Расеяй будзе абвешчана пра вайну, то гэта будзе азначаць, што ўдзел у вайсковых дзеяннях будуць прымаць па сутнасці усе ваеннаабавязаныя, і гэта будзе тычыцца і Беларусі. Нездарма Лукашэнка казаў пра тое, што ёсць і функцыянуе рэгіянальная групоўка войск, а па сутнасці адзінае войска, і ў кантэксце вайны, калі будзе абвешчаная вайна, згодна падпісаным дамовам, Беларусь будзе фактычна ўцягнутая ў гэтую вайну.

#вайна_ва_Украіне #беларусы_і_вайна #Павел_Усаў #Лукашэнка

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Падчас афіцыйнага візіту ў Варшаву Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускімі актывістамі.

📌 На мерапрыемства былі запрошаныя выпускнікі праграм Free Belarus Center, рэзідэнты каворкінгу арганізацыі, а таксама рэцыпіенты да праграмы гуманітарнай дапамогі як ва Украіне, так і ў Польшчы.

📌 Удзельнікі сустрэчы не толькі распавялі пра свае ініцыятывы, але і задалі палітыку вострыя пытанні. Закранулі яны і беларуска-ўкраінскія адносіны.

#Святлана_Ціханоўская #Варшава #візіт_Ціханоўскай_у_Варшаву #вайна_ва_Украіне

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Лукашэнка папярэджвае свет аб «вялікай вайне».
📌 Пуцін правёў таямнічую сустрэчу на фоне чутак пра аб’яднанне Беларусі і Расеі.
📌 У Венгрыі прайшлі пратэсты малога бізнэсу супраць падатковай рэформы.
📌 Гішпанія: новы закон аб злачынствах эпохі дыктатара Франка.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #беларусы_і_вайна #Венгрыя #Гішпанія

📷 focus.ua

Больш на сайце Радыё Рацыя.
У брытанскім Мінабароны ацанілі расейскія страты ў 50 тысяч чалавек

Кіраўнік абароннага ведамства Вялікабрытаніі Энтані Радакін у нядзельным эфіры BBC One заявіў, што 50 тысяч расейскіх салдат або загінулі, або атрымалі раненні, паведамляе The Guardian.

Паводле яго слоў, Расея страціла больш як 30 працэнтаў сваёй баяздольнасці на сушы, знішчана амаль 1700 расейскіх танкаў і амаль 4000 баявых браніраваных машын, якія належаць Расеі, і гэта дае Украіне ўпэўненасць у перамозе.

#вайна_ва_Украіне #Энтані_Радакін #Мінабароны_Вялікабрытаніі

📷 vesty.co.il