Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, што робціь "рускі мір"!

На відэа бачна, як акупанты вырашылі дэмантаваць стэлу "Марыупаль" і замяніць "нармальнай рускай назвай".

Крыніца: Расейскія тг-каналы
❗️ У офіс ОМА прыйшлі сілавікі

У офісе гандлёвай сеткі ОМА праходзіць ператрус — пад будынкам стаяць чорныя бусы, - паведамляюць супрацоўнікі. Буйны акцыянер сеткі раней прыпыніў дзейнасць у Беларусі, кампанія перастала закупляць беларускія і расейскія тавары з-за нападу Расеі на Украіну, нагадвае Zerkalo.io.

Пра ператрусы ў галаўным офісе ананімна паведамілі два супрацоўнікі кампаніі, работнік адной з крам сеткі распавёў, што характэрныя для сілавікоў машыны каля будынка заўважыў кур’ер.

У сярэдзіне траўня стала вядома, што фінска-літоўская кампанія “Kesko Senukai” прыпыніла дзейнасць у Беларусі і выходзіць са складу акцыянераў гандлёвай сеткі ОМА. Планавалася, што продаж долі завершаць у найбліжэйшы час, аднак канкрэтныя тэрміны не паведамляліся. Усе гандлёвыя адносіны з беларускай сеткай былі спыненыя яшчэ ў красавіку.
😢 У Берасці памёр літаратар Мікалай Аляхновіч

У Берасці пасля працяглай хваробы памёр літаратар Мікалай Аляхновіч – піша сайт budzma.org.

Мікалай Аляхновіч нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна Берасцейскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Берасцейскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Лінгвіст, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. У 1993–1995 гадах працаваў на кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі ў Будапешцкім універсітэце імя Лоранда Этвеша.

Аўтар паэтычных зборнікаў "Жыццёвае веры прадзіва", "Святло дарогі", кнігі перакладаў "Такая тонкая размовы ніць" ды іншых.
‼️Для Аксаны Колб пракурор запрасіў 2,5 года “хіміі”

📌7-га чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска пачаўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенай Аксаны Колб. Галоўнай рэдактарцы газеты “Новы Час” ставяць у віну ўдзел у шэсці 16 жніўня 2020 года. Таксама “Мінсктранс” падаў да Колб пазоў на суму 5 тысяч 980 рублёў за “перакрыццё дарог”. Аксана сваю віну ў гэтым вызнае часткова. Яна сцвярджае, што знаходзілася на праезнай частцы ўсяго некалькі хвілін.

❗️Аксана Колб прызнаная палітычнай зняволенай. Нягледзячы на ціск на журналістаў, допыт у СК летась у кастрычніку, яна прынцыпова заставалася ў Беларусі. Сёлета 20 красавіка сілавікі прыехалі да яе ў кватэру і забралі на допыт у СR, адтуль Аксана ўжо не вярнулася.

📷 "Радыё Свабода"

#Аксана_Колб #Новы_Час #палітвязні #СК #незалежныя_СМІ
‼️⚡️📖 Вядомага расейскага пісьменніка Дзмітрыя Глухоўскага аб'явілі ў вышук у Расеі. Яго картка з'явілася ў базе даных асоб, якія адшукваюцца МУС РФ.

📚 Глухоўскі – аўтар антыўтопіі «Метро 2035», пастапакаліптычных раманаў «Метро 2033», «Метро 2034», «Пост», раманаў «Тэкст» і «Змрок».

‼️⚡️Глухоўскі асудзіў уварванне Расеі ва Украіну. «Гэта братазабойчая драпежніцкая вайна, якую развязаў звар'яцелы тыран. Прабач нас, Украіна!» – напісаў ён у фэйсбуку 24 лютага.

#Дзмітрый_Глухоўскі #вайна_ва_Украіне #не_вайне #пераслед_за_пратэсты_супраць_вайны

Фота: facebook.com/dmitry.glukhovsky

reform.by
📌‼️ ⚓️ Сваякоў маракоў з патопленага крэйсера "Масква" прымушаюць замоўчваць інфармацыю пра загінуўшых. Пра гэта паведамляе ГУР Мінабароны Украіны.

📌 "Сваякоў спрабуюць угаварыць ні з кім не мець размоваў пра сваіх сынаў і мужоў, якія служылі на крэйсеры. У выпадку адмовы ім пачынаюць пагражаць нявыплатамі кампенсацый і крымінальным пераследам", - паведамляе ГУР.

📌 Паводле звестак разведкі, у Севастопалі падчас сустрэчы камандуючага Чарнаморскім флотам са сваякамі загінуўшых маракоў Дом афіцэраў флоту ахоўвала ваенная паліцыя, а самога камандуючага суправаджала група спецназаўцаў. Частка сваякоў у знак пратэсту на сустрэчу з камандаваннем флота не прыйшла.

#крэйсер_Масква #вайна_ва_Украіне #не_вайне #пераслед_за_пратэсты_супраць_вайны

📷 Фота: EPA

news.liga.net
‼️⚡️💣 Расея знішчыла ў Мікалаеве другі па велічыні збожжавы тэрмінал ва Украіне

📌 Пра гэта заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕЗ Жазэп Барэль.

📌«Чарговы расейскі ракетны ўдар, які спрыяе глабальнаму харчоваму крызісу. У святле такіх паведамленняў дэзінфармацыя, якая распаўсюджваецца Пуціным, каб адвесці віну, становіцца яшчэ больш цынічнай», — напісаў ён у твітары.

📌 Барэль сказаў, што гэты ўдар супярэчыць нядаўнім абяцанням прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна па бяспечным праходзе праз Чорнае мора з украінскіх партоў для гандлёвага суднаходства.

#украінскае_збожжа #вайна_ва_Украіне #не_вайне #Жазэп_Барэль

Фота: elevatorist.com

delo.ua
‼️⚡️ Журналістку Ціну Палынскую аштрафавалі на вялізную суму за жоўтыя і сінія стужкі

‼️⚡️ 3200 рублёў штрафа прысудзілі журналістцы з Полацка Ціне Палынскай за жоўтыя і сінія стужкі, паведамляе «Еўрарадыё».

📌 Жыхарку Полацка затрымалі 5 чэрвеня пасля ператрусу ў яе дома. Нагодай стаў крытычны пост у "Фэйсбуку" пра візіт у Беларусь патрыярха Кірыла.

#Ціна_Палынская #Полацк #пераслед_актывістаў #суды
#штраф

novychas.online
❗️Упершыню пройдзе пілігрымка беларусаў замежжа. Маршрут сімвалічны - з Варшавы да санктуарыя на мяжы з Беларуссю.

📌Пілігрымка запланавана ў Польшчы на 24-30 ліпеня. За сем дзён удзельнікі пройдуць каля 200 кіламетраў - з Варшавы да санктуарыя ў вёсцы Кастамлоты на мяжы з Берасцейскай вобласцю Беларусі. Дакладны маршрут і праграма пакуль у стадыі распрацоўкі.

🙏У Кастамлотах знаходзіцца санктуарый падляшскіх мучанікаў - сялян, грэка-католікаў, якія загінулі ад расійскага войска ў 1874 годзе пры абароне сваёй уніяцкай царквы. Запіс у пілігрымку ўжо трывае.

Крыніца: KATOLIK.LIFE

📷 katolik.life
🎼‼️ «Мы — разам!» Канцэрт Вольнага хору ў Рызе

🎼 8 чэрвеня ў канцэртнай зале Вялікай гільдыі ў Рызе ( Amatu iela, 6) Вольны хор дасць канцэрт «Мы — разам!». Час: 18.00 (час мясцовы).

🎼 Канцэрт мае пяць тэматычных частак: частка 1 «Вулічныя маршы», частка 2 «Затрыманне», частка 3 «Смерць», частка 4 «Разам з Украінай» і частка 5 «Эміграцыя».

📌 Уваход на канцэрт па запрашэннях, якія можна замовіць па спасылцы.

Канцэрт Свабоднага хору ў Латвіі праводзіцца пры падтрымцы Савета міністраў Паўночных краін у Латвіі, Дацкага інстытута культуры ў Эстоніі, Латвіі і Літве, а таксама амбасады Швецыі ў Латвіі.

#Вольны_хор #Рыга #харавыя_спевы #Эстонія #Латвія #салідарнасць
📌‼️ Сацыёлага Таццяну Вадалажскую прыгаварылі да 2,5 года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу («хімія»), паведамляюць праваабаронцы. 📌 Такі тэрмін і патрабавала дзяржабвінавачанне. 📌 Прыгавор быў вынесены ў судзе Заводскага раёна Менска. 📌 Справу разглядаў суддзя Алег Каляда.

📌 Таццяна Вадалажская – сацыёлаг, каардынатар Лятучага ўніверсітэта, член Каардынацыйнай рады. Яе затрымалі сёлета 23 сакавіка. Яе абвінавачвалі па частцы 1 артыкула 342 КК ("Арганізацыя або ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх").

#Вольны_хор #Рыга #харавыя_спевы #Эстонія
#Латвія #салідарнасць

reform.by
⚡️Беларусам дадуць адтэрміноўку па крэдытах

💰Беларускія банкі змогуць прадастаўляць фізічным асобам адтэрміноўку пагашэння крэдытаў. Такое рашэнне прынята аператыўна-сітуацыйным штабам пры Савеце Міністраў.

Паведамляецца, што банкам “рэкамендавана па заявах крэдытаатрымальнікаў прадастаўляць адтэрміноўку пагашэння спажывецкіх крэдытаў на паўгода, крэдытаў на фінансаванне нерухомасці — на адзін год з прадаўжэннем тэрміну пагашэння крэдытаў на гэты ж тэрмін”.

📷 mojafirma.org
🏰 У Ішкалдзі (Баранавіцкі раён) 12 чэрвеня адбудзецца юбілейны фэст да 550-годдзя мясцовага касцёла Святой Троіцы.

📌 Фэст распачнецца а 12 гадзіне дня імшой. Пасля службы запланаваны канцэрт Крошынскага ансамбля «Крушына», а затым — салодкі пачастунак.

📌 Касцёл Святой Троіцы пабудаваны ў 1449 — 1472 гадах. Адзін з самых старажытных храмаў Беларусі. Гэты помнік архітэктуры ўнікальны тым, што амаль не перабудоўваўся, таму касцёл мае асаблівую каштоўнасць і дае ўяўленне, як выглядалі манументальныя сярэднявечныя храмы ў Беларусі.

#Ішкальд #ішкальдскі_касцёла_Святой_Троіцы #харавыя_спевы #Эстонія
#Латвія #салідарнасць

budzma.org
📌 Праект, які адлюстроўвае погляд дзяцей на вайну ва Украіне, прэзентавалі ў Варшаве.

📌 Выстава мае назву "Дзіцячы альбом", ладзіцца ў фармаце анлайн і створаная ў супрацоўніцтве паміж Беларускім жаночым фондам і фондам ŻYVI. 📌 “Імпрэза аб’ядноўвае малюнкі дзяцей ва ўзросце ад пяці да чатырнаццаці гадоў. Усе працы нарадзіліся у нашым фондзе, калі бацькі маленькіх творцаў атрымлівалі ў нас гуманітарную дапамогу”, – зазначае суарганізатар падзеі, сузаснавальнік Фонду “Zyvi” Алена.

📌 “Дарослыя нясуць адказнасць за тое, чым жывуць гэтыя дзеці, і самы мінімум адказнасці – гэта прызнанне. Дзеці не належаць ні да адной нацыі. Гэта будучыня, якую трэба берагчы”, – падкрэсліваюць арганізатары.

Выставу можна ўбачыць па спасылцы.

#вайна_ва_Украіне #выставы #выстава_Дзіцячы_альбом #Фонд_Zyvi #Варшава

Беларускае Радыё Рацыя
❗️6-га чэрвеня ў Музеі Памяці Сібіры ў Беластоку🇵🇱 адбылося ўрачыстае падпісанне дамовы аб заснаванні Польска-казахстанскай гістарычнай камісіі – сваеасаблівага форуму супрацы даследчыкаў дзвюх краін.

❗️Спадзеў на далучэнне і Беларусі да падобных даследванняў выказаў дырэктар Інстытута гісторыі і этналогіі пры Камітэце па навуцы Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан, прафесар Зіябек Кабулдзінаў.

"Казахскія гісторыкі будуць дапамагаць польскім калегам у пошуках каштоўных архіўных матэрыялаў і выданні зборнікаў архіўных дакументаў. У архівах Казахстана знаходзяцца сотні тысяч дакументаў пра ссыльных з канца 18 ст. - па 50-60 гады 20 ст. Як толькі сітуацыя нармалізуецца ва Усходняй Еўропе, мы накіруем ліст у Акадэмію навук Беларусі, каб стварыць падобную асацыяцыю. Яна вельмі патрэбная", - падкрэсліў навукоўца.

🔻Вядома, што з не менш як 330 тысяч жыхароў Польшчы, дэпартаваных углыб СССР, значная частка потым адправілася ў Казахстан. Работа камісіі павінна дапамагчы высветліць іх лёсы.