Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️⚡️📖 Вядомага расейскага пісьменніка Дзмітрыя Глухоўскага аб'явілі ў вышук у Расеі. Яго картка з'явілася ў базе даных асоб, якія адшукваюцца МУС РФ.

📚 Глухоўскі – аўтар антыўтопіі «Метро 2035», пастапакаліптычных раманаў «Метро 2033», «Метро 2034», «Пост», раманаў «Тэкст» і «Змрок».

‼️⚡️Глухоўскі асудзіў уварванне Расеі ва Украіну. «Гэта братазабойчая драпежніцкая вайна, якую развязаў звар'яцелы тыран. Прабач нас, Украіна!» – напісаў ён у фэйсбуку 24 лютага.

#Дзмітрый_Глухоўскі #вайна_ва_Украіне #не_вайне #пераслед_за_пратэсты_супраць_вайны

Фота: facebook.com/dmitry.glukhovsky

reform.by
📌‼️ ⚓️ Сваякоў маракоў з патопленага крэйсера "Масква" прымушаюць замоўчваць інфармацыю пра загінуўшых. Пра гэта паведамляе ГУР Мінабароны Украіны.

📌 "Сваякоў спрабуюць угаварыць ні з кім не мець размоваў пра сваіх сынаў і мужоў, якія служылі на крэйсеры. У выпадку адмовы ім пачынаюць пагражаць нявыплатамі кампенсацый і крымінальным пераследам", - паведамляе ГУР.

📌 Паводле звестак разведкі, у Севастопалі падчас сустрэчы камандуючага Чарнаморскім флотам са сваякамі загінуўшых маракоў Дом афіцэраў флоту ахоўвала ваенная паліцыя, а самога камандуючага суправаджала група спецназаўцаў. Частка сваякоў у знак пратэсту на сустрэчу з камандаваннем флота не прыйшла.

#крэйсер_Масква #вайна_ва_Украіне #не_вайне #пераслед_за_пратэсты_супраць_вайны

📷 Фота: EPA

news.liga.net