Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.6K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Беларусь сярод лідараў па колькасці зняволеных літаратараў

‼️Беларусь заняла сёмае месца сярод краін з найбольшай колькасцю зняволеных літаратараў па выніках 2021 года.

Такі рэйтынг утрымліваецца ў новай справаздачы PEN America – паведамляе Беларускі ПЭН-цэнтр.

У адным шэрагу з Беларуссю стаяць Кітай, М’янма, Саудаўская Аравія, Іран, Турцыя, Эрытрэя ды іншыя дзяржавы.

У дакуменце ўзгадваюцца прозвішчы дзесяці беларускіх аўтараў, у тым ліку Андрэя Пачобута, Алеся Бяляцкага, Мікалая Дзядка, Аляксандра Фядуты і Мікалая Папекі.

📷 TASS

#зняволеныя #літаратары #Пачобут #Бяляцкі #Дзядок #Фядута #Папека
🐝Пчаляр-паэт Мікола Папека пераведзены з «хіміі» ў калонію🐝

🔸На пачатку красавіка суд Мазырскага раёна пастанавіў замяніць Мікалаю «хімію» на 8,5 месяца калоніі. З чэрвеня ён адбывае іх у магілёўскай калоніі №15, паведамляюць праваабаронцы.

🔸Палітвязень з Пружанаў быў асуджаны да 2 гадоў «хіміі» па «справе карагодаў» у Берасці. З 13 верасня 2021 года Мікола адбываў тэрмін у мазырскай папраўчай калоніі №21.

🔸Праваабаронцам вядома, што адміністрацыя ўстановы ціснула на Міколу і ладзіла супраць яго правакацыі.

#Папека #пчаляр #калонія #правакацыі #праваабаронцы