Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.4K photos
99 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Беларусь сярод лідараў па колькасці зняволеных літаратараў

‼️Беларусь заняла сёмае месца сярод краін з найбольшай колькасцю зняволеных літаратараў па выніках 2021 года.

Такі рэйтынг утрымліваецца ў новай справаздачы PEN America – паведамляе Беларускі ПЭН-цэнтр.

У адным шэрагу з Беларуссю стаяць Кітай, М’янма, Саудаўская Аравія, Іран, Турцыя, Эрытрэя ды іншыя дзяржавы.

У дакуменце ўзгадваюцца прозвішчы дзесяці беларускіх аўтараў, у тым ліку Андрэя Пачобута, Алеся Бяляцкага, Мікалая Дзядка, Аляксандра Фядуты і Мікалая Папекі.

📷 TASS

#зняволеныя #літаратары #Пачобут #Бяляцкі #Дзядок #Фядута #Папека
📌 Праваабаронцы “Вясны” правялі акцыю салідарнасці з калегамі

📌Падчас акцыі яны апранулі маскі з тварамі сямі палітзняволеных калегаў: акрамя Алеся Бяляцкага, гэта Валянцін Стэфановіч, Уладзь Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Таццяна Ласіца і Леанід Судаленка.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#праваабаронцы #Вясна #Бяляцкі #салідарнасць #Вільня
⚡️ Палітвязня Алеся Бяляцкага ўтрымліваюць у „спецкалідоры”

🔸Палітзняволены старшыня ПЦ „Вясны” Алесь Бяляцкі ў СІЗА-1 утрымліваецца ў так званым „спецкалідоры” — паўпадвальным памяшканні з дрэннымі ўмовамі.

🔸 Цягам гэтага года Бяляцкага моцна абмяжоўваюць у ліставанні. Таксама праваабаронцам стала вядома, што адміністрацыйна затрыманых з Менску пераводзяць у Магілёў і Баранавічы.

🔸У ізалятары на Акрэсціна дагэтуль не прымаюць перадачы, аднак можна паспрабаваць перадаць затрыманым мыла і туалетную паперу — іх павінны прыняць.

#Бяляцкі #спецкалідор #Акрэсціна #палітвязень