Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
❗️"Чыгуначная справа": на волі палітвязень Віктар Іванцоў

Больш на сайце Радыё Рацыя
⚽️ Беларускі міні-футбольны клуб паклікаў на юбілей "дээнэраўцаў"

Больш на сайце Радыё Рацыя
📌 “Гэта будзе такі прыемны, цёплы, „лямпавы”, вечар – трошкі сямейны, трошкі рокавы. Прысвечаны беларускай культуры. Там будзе шмат музыкі, танцаў, беларускіх традыцыйных забаў і культуры”.

🔻 Пра фэст „Беларускі Спас” у Варшаве🇵🇱 распавядае Госць Рацыі, арганізатар мерапрыемства Аляксей Бурнасенка.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#фэст #Варшава #спас #культура #Бурнасенка
‼️ Мікалай Аўтуховіч паскардзіўся на ўмовы зняволення

Ягоную скаргу да турмы №1 Гародні сёння разгледзіць суддзя Артур Лешык.

#Аўтуховіч #суд #Гародня #Лешык
‼️ Сцяпана Латыпава хочуць перавесці з калоніі ў турму

📌 29 жніўня ў судзе Івацэвіцкага раёна адбудзецца суд па замене палітвязню пакарання на больш жорсткае. Ён адбывае тэрмін у „Воўчых норах”.
Верагодна, Латыпава збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Кірыловіч.

📌 У сярэдзіне траўня палітзняволенага перавялі ў памяшканне камернага тыпу на пяць месяцаў. За першыя два тыдні ў ПКТ палітвязень атрымаў толькі два лісты.

📌Нагадаем, 16 жніўня мінулага года Сцяпана Латыпава асудзілі да 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. За пяць месяцаў у калоніі палітвязня змяшчалі ў штрафны ізалятар агулам на 32 дні.

#Латыпаў #калонія #турма #суддзя #Кірыловіч
📌 Агляд прэсы: „Ажыццявіць мару”

🔻У Дзень Незалежнасці Украіны Днепрапятроўская вобласць падверглася ракетнаму тэрору з боку расейскіх вайскоўцаў.

🔻Японія нацэлена развіваць ядзерную энергетыку і будаваць новыя рэактары.

🔻17-гадовы бельгіец стаў самым маладым пілотам, які ў адзіночку абляцеў свет.

Падрабязнасці сусветнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

📷 Уніан

#прэса #Украіна #вайна #Расея #Японія
📖 Памяці паэта, драматурга, перакладчыка Петруся Макаля

25 жніўня яму споўнілася б 90 гадоў.

«Ён быў паэтам, які востра і балюча адчуваў жыццё, чуйна і імгненна выбухаў сэрцам на ўсе яго змены і ўзрушэнні», — пісаў пра яго Казімір Камейша.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Макаль #Камейша #паэт #жыццё
🇺🇦Украіна бароніць незалежнасць усіх краін, якія былі ў мінулым у Савецкім Саюзе, яны сёння пад пагрозай з боку Расеі. Украіна сёння змагаецца з гэтай пагрозай. Трэба ўсё гэта падтрымліваць, і Батумі не мог гэтага не зрабіць”.

Кажа грузінскі🇬🇪 палітык Мамука Хазарадзе.

🇬🇪У Батумі прайшла акцыя да Дня незалежнасці Украіны.🇺🇦

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Батумі #акцыя #вайна #Расея #незалежнасць
🎤 28 жніўня ў Вільні пройдзе канцэрт гурта SHUMA

📌Трансляцыя канцэрта адбудзецца таксама ў нашым эфіры і на сайце. Пачатак трансляцыі а 19-й беларускага і літоўскага часу (а 18-й польскага). Трансляцыя грамадскага тэлебачання Маланка і Беларускага Радыё Рацыя.

📌 Творцы пішуць „Экслюзіўны выступ Shuma для гарадскіх, хто не любіць намёты і цэніць камфорт; Мы сыграем прыгожы лайв у тэатры пры падтрымцы аднаго з самых выбітных дыджэяў Беларусі – Aliaxei Budzko DJ BUDZKO (філарманічны музыкант, які з аркестру перайшоў у тэхна і цяпер уплывае на развіццё тэхна музыкі ў Беларусі нават з эміграцыі).

⁉️ Дыджэй у тэатры? Гэта артыстычны выклік.

#SHUMA #дыджэй #канцэрт #Вільня #Будзько
❗️У судзе Партызанскага раёну Менска пакінулі без разгляду скаргу палітвязня Эдуарда Бабарыкі на чарговае падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай. Ён застаецца ў зняволенні як мінімум да 14 верасня.

Нагадаем, Эдуард з'яўляецца "рэкардсменам" па тэрміне ўтрымання пад вартай на стадыі папярэдняга расследавання — ужо больш за 26 месяцаў ён у зняволенні, справа ў суд да гэтага часу не перададзена.

Крыніца: https://t.me/viasna96
🇺🇦 Вялікая акцыя да Дня незалежнасці Украіны ў Варшаве🇵🇱

‼️ Са сцэны ў фармаце анлайн выступілі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі,🇺🇦 прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда,🇵🇱 актывісты, музыкі, а таксама дзеці, якія заспявалі гімны краін.

📌 Непадалёк размясціліся мастакі з тэматычнымі творамі, прадстаўнікі шматлікіх арганізацый, у тым ліку і дабрачынных, з адпаведнымі плакатамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#акцыя #Польшча #Украіна #Варшава #Зяленскі #Дуда
😢 “Плачу, таму што пакутуюць простыя людзі, вы разумееце, вось у чым справа! Мабыць так заўсёды, спрадвеку – простыя людзі пакутуюць. Хто тут мае рацыю, а хто вінаваты? Мусіць кіраўнікі, больш ніхто”.

🔸 Кажуць жыхары Пінска пра вайну, якая адбываецца ва Украіне.🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Расея #Украіна #жыхары #Пінск
⚡️⚡️Літоўцы плануюць актывізаваць метады фізічнага дагляду на мяжы з Беларуссю

‼️ Больш пільная ўвага будзе надавацца адпраўнікам, грузаатрымальнікам і перавозчыкам, якія раней ужо спрабавалі абысці санкцыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Літва #мяжа #Беларусь #дагляд #мытнікі
📖 “Дыханне трыснягоў”📖

🔸 Пад такой назвай у Менску пабачыў свет том з 560 старонак твораў найвялікшага паэта Гарадзеншчыны Юркі Голуба (1947-2020).

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Голуб #кніга #твор #Гарадзеншчына
Ці вы былі на Новым Бульвары ў Батумі? Там шмат што цікавага!

Радыё Рацыя прыгатавала агляд славутасцяў гэтага месца.

Вандруем разам з Рацыяй!