Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
32.9K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Леанід Спаткай: Украіна для Расеі можа быць, як Афганістан для СССР

У такія ж жнівеньскія дні 31 год таму адбыўся „парад суверэнітэтаў” савецкіх рэспублік. Чаму ён стаў магчымым?

Тлумачыць аналітык праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Леанід Спаткай:

"Тут было ясна, што Савецкі Саюз развальваецца. Асноўная прычына была, вось, зацяжная вайна ў Афганістане, а потым рост такой напружанасці ў былых ускрайках гэтага Савецкага Саюза. Магчыма, што зараз тое, што мы назіраем на ўкраинска-расейским фронце, вось гэтая вайна, якая доўжыцца з 14-а года, яна для Расеі можа быць тым жа вось Афганістанам, якім быў Афганістан насамрэч для Савецкага Саюза. Які стаў каталізатарам для развалу гэтага Савецкага Саюза."

Сусветная практыка паказвае, што таталітарныя рэжымы часцей за ўсё развальваюцца ў выніку паразы ў развязанай імі агрэсіўнай вайне.
Дзень Незалежнасці Украіны ў Вільні анлайн!

Праграма святкавання наступная:

11:00 – Ускладанне кветак да помніка Т. Шаўчэнкі 📍 Arklių g. 26

12:00 – правядзенне святочнага мерапрыемства і выставы дзіцячых малюнкаў да Дня Незалежнасці Украіны для ўкраінскай абшчыны Літвы і часова пражываючых грамадзян Украіны ў памяшканні «Украінскага цэнтра» з удзелам прэзідэнта Літвы і першай лэдзі Літвы. 📍 T. Ševchenkos g. 31

17:00 – Святочная вечарына ля Белага моста з удзелам дыджэяў з Украіны.

19:00 – канцэрт на Ратушнай плошчы з удзелам украінскай спявачкі Русланы, украінскага гурта «ТаРута» і мужчынскага хору «Унія» 📍Rotušės a.

21:30 – Канцэртная праграма «WALLS HAVE EARS» да Дня Незалежнасці Украіны на Ратушнай плошчы ў Вільні (музычная інтэрпрэтацыя ўкраінскай класікі і відэапраграма) 📍Rotušės a.

Сачы анлайн з Рацыяй!
Сёння дзень незалежнасці Украіны. А як гэта было ў Беларусі?

Радыё Рацыя разам з Вячаславам СІўчыкам узгадала 24-25 жніўня 1991 у Беларусі.

Чытай і слухай па спасылцы!
Чацвертая «Агульная дыктоўка» – дапамога Лідскаму замку!

🔴Зарэгіструйцесь на сайце. За кожнага ўдзельніка ААТ «Лідскае піва» пералічыць пяць рублёў на набыццё новага экспаната для Лідскага гісторыка-мастацкага музея,

🔴Выбярыце, як будзеце пісаць: анлайн ці ў Lidbeer Dvor

🔴3 верасня а 15-й гадзіне на YouTube-канале і на пляцоўцы ў Менску пачнецца трансляцыя.

🔴Адправіць сваю працу на праверку можна праз асабісты кабінет на сайце, зрабіць гэта трэба 3 верасня да 19:00.

😄Выдатнікі, якія напішуць дыктоўку на 8, 9 ці 10 балаў, атрымаюць запрашальныя білеты ў Музей лідскага бровара

Агульная дыктоўка – ініцыятыва для папулізацыі беларускай мовы. Яна праводзіцца ўжо 4 раз.
25 жніўня ў Беластоку акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і Анжалікай Борыс

25 жніўня, у чацвер, у Беластоку пройдзе чарговая акцыя салідарнасці з журналістам і дзеячам Саюзу палякаў Беларусі Анджэем Пачобутам (ён па-ранейшаму знаходзіцца ў зняволенні) і старшынёй Саюзу палякаў Беларусі Анжалікай Борыс, якая таксама знаходзіцца пад крымінальнай справай і абмежавана ў правах. Прайшло ўжо 17 месяцаў з таго дня, калі лідары Саюзу палякаў у Беларусі былі арыштаваныя.

Акцыя як звычайна пройдзе ў скверы ля помніка Ежы Папялушку і пачнецца а 19-й гадзіне.
Начальнік менскага СК назваў пратэстоўцаў «прадстаўнікамі вулічнага тэрору»

За апошнія паўгода ў Менску затрымалі больш за 280 пратэстоўцаў. 238 з іх ужо выставілі абвінавачанні па крымінальных справах. Такія лічбы назваў начальнік сталічнага ўпраўлення Следчага камітэта Сяргей Паско.

Сярод іх лідар АГП Мікалай Казлоў, на якога пачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Экс-падпалкоўніка міліцыі трымаюць пад вартай.

Фота: Наша Ніва
Больш на Радыё Рацыя
У Бабруйску зносяць гістарычны комплекс вінакуранага завода

А цэглу з клеймамі ўжо распрадаюць у інтэрнэце.

Адзін з велічных будынкаў, той самы «храм Бахуса» – знішчаны, пакуль стаіць камяніца з дарэвалюцыйным надпісам «Vinitus Unitis» (Згуртаванне Вінаградароў), што бачная з вакзала «Бабруйск».

Крыніца: 1387.by
«У моманце, калі прэзідэнт Украіны надзяе на свае грудзі арнаменты беларускай мастачкі, я асабіста адчула, што ён давярае беларусам»

Паразмаўлялі з беларускай мастачкай Руфінай Базлавай, якая пасля падзеяў 2020 года робіць у «вышываначным стылі» вобразы пратэстаў. Адзін з сюжэтаў быў на Зяленскім падчас выступу.

Паслухаць і пачытаць на Радыё Рацыя
Польшча патраціць на мабілізацыю войска каля 110 млрд даляраў

Такую лічбу назваў віцэ-прэм’ер, міністр абароны Марыюш Блашчак. Гэтыя расходы запланаваныя на перыяд да 2035 года. Галоўная мэта – замяніць ва ўзбраенні польскага войска савецкую тэхніку, якая засталася з часоў Варшаўскай дамовы.

Таксама у новым законе Аб абароне Айчыны, прынятым ў Польшчы, мяркуецца павелічэнне колькасці ўзброеных сіл да 300 тыс. чалавек. Таксама ўводзіцца добраахвотная служба ў рэзерве.

Фота: PAP/Artur Reszko
Сацсеткі Symbal.by, кампаніі «Годна» і кмпанію па святкаванні 100-годдзя БНР прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Такое рашэнне прынята судом Партызанскага раёна Менску яшчэ 17 жніўня.

Таксама па рашэнні суда Маскоўскага раёна Менску «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаная прадукцыя тэлеграм-каналу «Белы Легіен».

Крыніца: reform.by
US Open зняў Азаранку з выставачнага турніру ў падтрымку Украіны

"Віка - наймацнейшы лідар гульцоў WTA, і мы шануем яе гатоўнасць удзельнічаць. Але, улічваючы балючую рэакцыю ўкраінскіх гульцоў на гэта і канфлікт, які працягваецца, мы палічылі, што такое рашэнне будзе правільным", - гаворыцца ў заяве.

Украінскіх тэнісістак абурыў удзел Азаранкі ў турніры. "Я не зразумела прычын, па якіх яны паклікалі Вікторыю. З яе боку не было ніякай адкрытай дапамогі ў наш бок", - сказала Марта Касцюк.

100% прыбытку з гэтага турніру пойдзе на гуманітарную дапамогу Украіне. Мерапрыемства адбудзецца на кортах US Open 24 жніўня у Дзень незалежнасці Украіны.
"Вось чым займаюцца дзяржаўныя прафсаюзы, хтосьці ведае? Сумняюся"

Юлія Сівец
у сваім блогу на Радыё Рацыя разважае пра Пра псеўдагеніяў з прафсаюзаў, якія прыдумалі аформіць сваю пляцоўку на турзлёце пад ГУЛАГ.
1 верасня пачнецца працэс над былой журналісткай Белтэлерадыёкампаніі Ксеніяй Луцкінай

Разглядаць справу будзе суддзя Таццяна Фалькоўская. Луцкіну затрымалі ў Менску 22 снежня 2020 года. Больш за паўтара года яна знаходзіцца ў СІЗА №1. Яе вінавацяць паводле часткі 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу (Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Журналістцы пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Вядома, што за час знаходжання за кратамі ў Луцкінай моцна пагоршала здароўе.

Больш на Радыё Рацыя і ў аплікацыі
"У кожным пакаленні беларускіх пісьменнікаў мары, на жаль, аднолькавыя: каб была незалежнай Беларусь"

У верасні паэт і журналіст са Слоніма Мікола Канановіч атрымае за сваю творчасць літаратурную прэмію імя Анатоля Іверса. З гэтай нагоды паразмаўлялі з лаўрэатам.

Цалкам размову можна паслухаць і пачытаць на Радыё Рацыя і ў аплікацыі
А 18-й гадзіне на Рынку Касцюшкі пачалося святкаванне Дня Незалежнасці Украіны.

Каля 150 чалавек удзельнічаюць у акцыі.

Больш фота на сайце
У Польшчы выйшла новая кніга Уладзіміра Арлова «Ордэн Белай Мышы»

"У Гданьску выйшаў мой том паэзіі “Паром праз Ла-Манш” у перакладзе выдатнага перакладчыка Адама Паморскага. І за гэтую кнігу я атрымаў самую значную, самую важкую, можа быць, у маім жыцці прэмію Гданьскай мэрыі “Еўрапейскі паэт вальносці”", - распавёў Арлоў на сустрэчы.

Больш на Радыё Рацыя