Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌Дзень палітвязня пройдзе ў некалькіх гарадах Еўропы

🤍❤️🤍21 траўня, у Дзень палітвязня, плануюцца разнастайныя акцыі ў розных гарадах Еўропы.

🇱🇹 Вільня, Літва: 21 траўня, з 17 да 19 гадзін, амбасада Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы (вул. Міндаўга, 13);

22 траўня, 14:00, «Вясна» сумесна з фондам дапамогі беларусам у Вільні "Разам" ладзяць падпісанне паштовак для зняволеных беларусаў (Vilniaus g., 20);

🇬🇪 Батумі, Грузія: 21 траўня, а 16 гадзіне, у порце;

🇮🇱 Тэль-Авіў, Ізраіль: 22 траўня, 19:00, акцыя памяці Вітольда Ашурака са знічкамі каля амбасады (Reines st. 3, каля плошчы Дізінго);

🇵🇱 Варшава, Польшча: 21 траўня, 18:00, вечар памяці героя Беларусі Вітольда Ашурка, Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6);

На будынку Беларускага Моладзева Хаба (plac Konstytucji 6) дзве ночы —20-21 і 21-22 траўня — праз праектар будуць паказаныя фатаграфіі палітвязняў Беларусі;

🇵🇱 Кракаў, Польшча: 21 траўня, 14:00, акцыя салідарнасці (месца ўдакладняецца).

#палітвязні #беларусы #салідарнасць #акцыя
‼️ “Слава Украіне!🇺🇦 Жыве Беларусь!”🤍❤️🤍 і яшчэ дзясятак лозунгаў прагучала ў Тбілісі.

‼️Паўсотні беласусаў сабралася на традыцыйную акцыю ў сталіцы Грузіі.🇬🇪

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#акцыя #беларусы #Украіна #Тбілісі #Грузія
⚪️🔴⚪️Беларускі Беластока: "Як і Ціханоўская гатовыя падтрымаць мужчын на «полі»!"

⚽️Падчас беластоцкага матчу ў падтрымку Аляксандра Івуліна беларускі-заўзятаркі правялі паралелі з нядаўняй прамовай Святланы Ціханоўскай у Мадрыдскім клубе, якая параўнала футбол і палітыку, дзе жанчыны вымушаны станавіцца на месцы сваіх зняволеных мужоў.

«Ціханоўская зрабіла правільна, калі слухала сваё сэрца. Яна працягнула справу свайго мужа. Яна не толькі вядзе мяч, яна – мой капітан», - выказалася вядомая беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна.

🏀Падчас матчу ў падтрымку Аляксандра Івуліна таксама была анансавана баскетбольная трэніроўка ад Кацярыны Сныцінай, якая пройдзе ў чацвер, 9-га чэрвеня, па адрасе: вул. Legionowa, 7, Беласток. Пачатак а 18-й. Уваход вольны.

#Аляксандр_Івулін #Беласток #беларускі #акцыя #салідарнасць
🇺🇦 Акцыя салідарнасці з Украінай у Батумі🇬🇪

Мы кожны дзень стаім на плошчы Еўропы ў Батумі, падтрымліваем і салідарныя з Украінай. Мы будзем стаяць да перамогі Украіны. Мы не адступім, разам да перамогі! Кажа удзельніца акцыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#акцыя #Батумі #салідарнасць #Украіна #перамога
🇵🇱У Варшаве адбылася чарговая акцыя салідарнасці з Беларуссю🤍❤️🤍
Падтрымаць беларусаў прыйшлі расейскія апазіцыянеры і палітэмігрант з Татарстана Нафіс Кашапаў, якія асудзілі рэжымы Беларусі і Расеі за вайну ва Украіне і тэрор у Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Варшава #акцыя #Беларусь #Украіна #салідарнасць #Кашапаў
📌У Варшаве ля помніка Каперніку адбылася традыцыйная акцыя

🔸Нагода для акцыі вельмі сумная – гібель і палон беларусаў з палка Каліноўскага ва Украіне.

🔸Таксама ўдзельнікі акцыі выказалі пратэст супраць знішчэння магіл польскіх жаўнераў Арміі Краёвай,

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#акцыя #Варшава #полк #каліноўцы
‼️Салідарнасць і падтрымка – у Вільні прайшоў чарговы мітынг “За нашу і вашу свабоду”

📌На Кафедральнай плошчы ў Вільні прайшла чарговая акцыя салідарнасці з Украінай. Перад помнікам Гедыміна сабраліся дзясяткі людзей з украінскімі і беларускімі сцягамі. Гучалі ўкраінскія песні ды гімн беларускіх пратэстаў – “Муры”.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Вільня #мітынг #акцыя #Украіна
‼️ 7 жніўня – Марш Годнасці ў Беластоку

🤍❤️🤍Беларуская дыяспара Беластока🇵🇱 7 жніўня (нядзеля) запрашае прыняць удзел у МАРШЫ ГОДНАСЦІ з нагоды другой гадавіны прэзідэнцкіх выбараў. Мерапрыемства пачнецца а 16:00, Rynek Kościuszki 4, 15-001 Białystok. Збор удзельнікаў - каля помніка Пілсудскаму, пасля чаго ўсе пройдуць вуліцамі Беластока да консульства РБ.

⁉️Чаму трэба прыйсці на марш?

Каб паказаць усяму свету і беларусам унутры краіны, што старонка не перагорнутая, і мы надалей

‼️Супраць дыктатуры
‼️Супраць гвалта і рэпрэсій
‼️Супраць ганебнага ўдзелу Беларусі ў вайне

🔻Каб яшчэ раз пракрычаць пра наш боль – палітзняволеных – лепшых прадстаўнікоў беларускага народа.

🔻 Каб узгадаць самім сабе, як нас шмат і што мы па-ранейшаму хочам людзьмі звацца.

‼️Арганізатары заклікаюць прыходзіць апранутымі ў адзенне колераў нацыянальнага сцяга, вышыванкі і цішоткі.

‼️Будзьма беларусамі і наша абавязкова возьме! Жыве Беларусь!

#Беласток #дыяспара #акцыя #палітвязні #салідарнасць
📌 Беларускі Варшавы выйшлі на акцыю «НЕ» лукашызму!

Яны лічаць сябе жанчынамі Новай Беларусі.🤍❤️🤍

📌Акцыя прайшла 14 жніўня ў цэнтры Варшавы.🇵🇱 Удзельніцы акцыі нагадалі ўсяму свету пра Маршы беларусак у 2020.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#акцыя #Варшава #беларускі #марш #жанчыны
🇺🇦Украіна бароніць незалежнасць усіх краін, якія былі ў мінулым у Савецкім Саюзе, яны сёння пад пагрозай з боку Расеі. Украіна сёння змагаецца з гэтай пагрозай. Трэба ўсё гэта падтрымліваць, і Батумі не мог гэтага не зрабіць”.

Кажа грузінскі🇬🇪 палітык Мамука Хазарадзе.

🇬🇪У Батумі прайшла акцыя да Дня незалежнасці Украіны.🇺🇦

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Батумі #акцыя #вайна #Расея #незалежнасць
🇺🇦 Вялікая акцыя да Дня незалежнасці Украіны ў Варшаве🇵🇱

‼️ Са сцэны ў фармаце анлайн выступілі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі,🇺🇦 прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда,🇵🇱 актывісты, музыкі, а таксама дзеці, якія заспявалі гімны краін.

📌 Непадалёк размясціліся мастакі з тэматычнымі творамі, прадстаўнікі шматлікіх арганізацый, у тым ліку і дабрачынных, з адпаведнымі плакатамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#акцыя #Польшча #Украіна #Варшава #Зяленскі #Дуда