Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.4K photos
99 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
👩‍❤️‍👨 «Мир о тебе» - пабачыў свет зборнік вершаў удавы Юрыя Зісера Юліі Чарняўскай.

📖 На вокладцы адлюстраваныя выявы Юліі ды Юрыя з адсылкай да вядомай карціны Марка Шагала «Над горадам».

📖 Як паведамляе БАЖ, Юлія Чарняўская пакуль яшчэ дакладна не ведае, як будзе распаўсюджвацца гэты зборнік сярод чытачоў.

📷 БАЖ

#зборнік #вершы #Чарняўская #Зісер #БАЖ #Шагал
📌✍️ 💻 „Беларуская асацыяцыя журналістаў” стала лаўрэатам яшчэ адной журналісцкай прэміі. У Бруселі БАЖ уручылі ўзнагароду Difference Day Honorary Title. Яе беларуская асацыяцыя падзяліла з Якубам Парусінскім з The Fix.

#Барыс_Гарэцкі #Беларуская_асацыяцыя_журналістаў #беларускія_журналісты #Difference_Day_Honorary_Title #БАЖ

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ БАЖ патрабуе адмяніць прысуд Ірыне Слаўнікавай

🔻Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікала адмяніць прысуд Ірыне Слаўнікавай, а таксама неадкладна вызваліць іншых прадстаўнікоў медыя, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.

🔻«Гэтым выракам закрыты суд у Гомелі фактычна прыраўняў права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі да экстрэмісцкай дзейнасці.

🔻Улады Беларусі працягваюць пераследаваць журналістаў за рэалізацыю іх права на свабоду выказвання. Але журналісты – не экстрэмісты, а іншадумства – не злачынства» – пракаментавалі прысуд Ірыне ў БАЖ.

‼️Журналістку Ірыну Слаўнікаву прысудзілі да 5 год калоніі. Яе прызналі вінаватай у “стварэнні экстрэмісцкага фармавання” і ўдзеле ў пратэстах.

📷 spring96.org

#Слаўнікава #экстрэмізм #прысуд #БАЖ #журналістка