Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ БАЖ патрабуе адмяніць прысуд Ірыне Слаўнікавай

🔻Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікала адмяніць прысуд Ірыне Слаўнікавай, а таксама неадкладна вызваліць іншых прадстаўнікоў медыя, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.

🔻«Гэтым выракам закрыты суд у Гомелі фактычна прыраўняў права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі да экстрэмісцкай дзейнасці.

🔻Улады Беларусі працягваюць пераследаваць журналістаў за рэалізацыю іх права на свабоду выказвання. Але журналісты – не экстрэмісты, а іншадумства – не злачынства» – пракаментавалі прысуд Ірыне ў БАЖ.

‼️Журналістку Ірыну Слаўнікаву прысудзілі да 5 год калоніі. Яе прызналі вінаватай у “стварэнні экстрэмісцкага фармавання” і ўдзеле ў пратэстах.

📷 spring96.org

#Слаўнікава #экстрэмізм #прысуд #БАЖ #журналістка
😢 Фактычна людзі знаходзяцца цалкам у залежнасці ад рэпрэсіўнай машыны. Наш заклік адмяніць прысуд – гэта хутчэй крык душы, заклік да міжнароднай супольнасці звяртаць увагу на сітуацыю у Беларусі. Бо ніякіх іншых рычагоў уплыву ўнутры Беларусі не засталося.

🔸Так выказаўся намеснік старшыні ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Барыс Гарэцкі наконт прысуду Слаўнікавай і становішча з правамі людзей увогуле ў Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Гарэцкі #Слаўнікава #прысуд #журналісты #рэпрэсіі
‼️ Прысуд рэжыму Лукашэнкі для журналісткі Ірыны Слаўнікавай — гэта абсалютны скандал, парушэнне ўсіх цывілізацыйных нормаў, правоў чалавека і стандартаў журналісцкай працы. На гэты непрымальны прысуд Польшча адкажа неадкладнай і рашучай рэакцыяй на міжнародным роўні.

Заявіў прэм’ер-міністр Польшчы🇵🇱 Матэвуш Маравецкі.

📷 Didier Lebrun/Photonews/Getty Images

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Маравецкі #прысуд #Слаўнікава #журналістка