Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.7K photos
100 videos
10 files
24.3K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🇬🇪 У грузінскім Батумі адбылася сустрэча з паэтам і перакладчыкам Віталём Рыжковым.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Віталь_Рыжкоў #беларусы #вершы #Батумі #Грузія
👩‍❤️‍👨 «Мир о тебе» - пабачыў свет зборнік вершаў удавы Юрыя Зісера Юліі Чарняўскай.

📖 На вокладцы адлюстраваныя выявы Юліі ды Юрыя з адсылкай да вядомай карціны Марка Шагала «Над горадам».

📖 Як паведамляе БАЖ, Юлія Чарняўская пакуль яшчэ дакладна не ведае, як будзе распаўсюджвацца гэты зборнік сярод чытачоў.

📷 БАЖ

#зборнік #вершы #Чарняўская #Зісер #БАЖ #Шагал
Прысвячэнне Алесю Разанаву ад Вольных Купалаўцаў

На Youtube-канале незалежнай беларускай тэатральнай групы з’явілася новае відэа — «Голас». У ім Вольныя Купалаўцы чытаюць вершы беларускага паэта Алеся Разанава, які сышоў ад нас год таму, 26 жніўня.

У атмасферным, маляўнічым відэапасвячэнні развагі і паэтычныя радкі паэта-наватара чытаюць: Валянціна Гарцуева, Мікалай Кучыц, Алена Зуй-Вайцяхоўская, Міхась Зуй, Мікалай Пінігін, Алеся Бельская, Аляксандр Зелянко, Зоя Белахвосцік, Сяргей Чуб, Андрэй Дробыш, Віктар Манаеў.

Рэжысёр відэатвора — Андрэй Кашперскі.

«Гэтае відэа мы здымалі ў ва Украіне летась, увосень, — напісалі на сваёй старонцы ў сацсетках артысты. — У халодныя волкія туманы чыталі вершы Алеся Разанава, спрабавалі асэнсаваць тую страту. Мінуў амаль год, і стратам цяпер няма ліку — кожная адгукаецца болем.

Сёння роўна год, як няма з намі Алеся Сцяпанавіча, а словы ягоныя засталіся, словы ягоныя вядуць нас далей, увасабляюць нашу тугу і гора… І акурат так супала, што сёння два гады, як мы пачалі самастойнае жыццё. Мы хочам падзяліцца з вамі гэтым сполахам-успамінам».

Паглядзець відэа можна па спасылцы