Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Падляшскае ткацтва вартае аховы ЮНЭСКА

🧶Знікаючае традыцыйнае ткацтва Падляшша магло б стаць часткай сусветнай спадчыны ЮНЭСКА ўсяго чалавецтва. Пра гэта было заяўлена падчас адмысловай прэс-канферэнцыі Падляшскага Інстытуту Культуры.

“Перадусім варта, каб гэта засталося, каб гэта стала спадчынай ЮНЭСКА. Гэта варта захаваць», - лічыць ткачыха Ірэна Ігнацюк.

📌У знак падтрымкі традыцыйнага ткацтва Падляшскі Інстытут Культуры анансаваў Фестываль «Падляшскае Ткацтва», які пройдзе 9-га і 10-га ліпеня ў Беластоку.

Па словах спікераў, і падляшскае, і ткацтва Заходняй Беларусі не маюць адрозненняў, а таму служаць матэрыялам для супольных даследванняў.

#беларусы_Падляшша #ткацтва #рамёствы #Падляшша #Заходняя_Беларусь
📌‼️ Палітзняволенага журналіста і грамадскага актывіста Міколу Дзядка працягваюць утрымліваць у памяшканні камернага тыпу у калоніі №9 у Горках Магілёўскай вобласці. Па словах яго бацькі, былога суддзі Аляксандра Дзядка, патрапіў у ПКТ яго сын за тое, што адмовіўся ад працы, пратэстуючы супраць пазбаўленне яго права на ліставанне:

📌 - Зараз ён не атрымлівае лістоў ні ад бацькоў, ні ад сяброў, ніадкуль не атрымлівае. І яго лісты знішчаюцца, прычым знішчаюцца цынічна, у яго прысутнасці, і яшчэ ад яго патрабуць падпісваць акт аб знішчэнні. І калі яму не патлумачылі, для чаго гэта робіцца, ён адмовіўся ісці працаваць. І за гэта, у пакаранне, яго накіравалі ў памяшканне камернага тыпу на 4 месяцы.

#Мікола_Дзядок #беларускія_анархісты #пераслед #катаванні_ў_турмах #Аляксандр_Дзядок

Беларускае Радыё Рацыя
❗️Паліне Шарэндзе-Панасюк прысуд пакінулі без зменаў

📌У Гомельскім абласным судзе сёння адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк на рашэнне суда Чыгуначнага раёна Гомеля. Суддзя Мікалай Маратаеў пастанавіў пакінуць прысуд у сіле.

“На жаль, цуду не адбылося, Паліне прыйдзецца адбыць яшчэ адзін год зняволення. Нядаўна атрымаў ад яе ліст, мая жонка трымаецца годна, прысуд успрыняла з усмешкай, яна дзякуе ўсім за падтрымку, і кажа, што толькі наша поўная перамога вызваліць яе і астатніх палітвязняў”, — сказаў “Белсату” муж Паліны Андрэй Шарэнда.

Нагадаем, у гомельскай калоніі 7 красавіка Паліну асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.

#Паліна_Шарэнда #палітвязні #суд #пераслед
📌 Беларускія валанцёры, якія дапамагаюць цяпер украінцам, просяць не забывацца і пра сваіх палітвязняў.
📌 “Да вайны цяпер прыцягнута нямала ўвагі ўсяго свету, аднак варта памятаць і пра праблемы нашай радзімы. У нас нямала зняволенных, якім неабходная нашая дапамога”, – кажа беларуская валанцёрка ў Кіеве Ірына.

📌 “Калі мы ўсе кожны дзень будзем рабіць нешта для вызвалення Беларусі і Украіны ад дыктатуры, тады аднойчы зможам вярнуцца дадому”, – упэўненая Ірына.

#вайна_ва_Украіне #палітвязні_у_Беларусі #дапамога_беларускім_палітвязням #дапамога_Украіне

Беларускае Радыё Рацыя
‼️Рэпрэсіі супраць мірнага насельніцтва ў Беларусі не спыняюцца

🔻У прыватнасці ў Бярозе і Белаазёрску вышукваюць і караюць тых, хто пісаў рэпосты ў 2020 годзе, або затрымліваюць перыядычна на некалькі сутак тых, хто быў актыўным падчас акцый⚪️🔴⚪️.

❗️«Зноў забіралі на суткі. Два дні прасядзеў. Умовы, як і для ўсіх палітычных: без матрацаў, без бялізны, без перадач. Чатыры разы на ноч будзяць. Трэба падысці да дзвярэй і назваць сябе. А днём абшуквалі толькі раніцай. Пакуль не білі,» - расказвае жыхар Бярозы Уладзімір.

Уладзімір разам з жонкай удзельнічалі ў акцыях у 2020 годзе. Іх затрымлівалі, кідалі ў нечалавечыя ўмовы ў ІЧУ Бярозаўскага РАУС. Судзілі, каралі штрафамі, пазбавілі працы. І хоць пасля выбараў прайшло амаль два гады, рэпрэсіі супраць іх сям'і, як і супраць іншых, не спыняюцца.

#рэпрэсіі #Бяроза #пратэсты #ІЧУ #гвалт
✈️ Расейская кампанія S7 адмовілася ад распрацоўкі ракеты на фоне санкцыяў.

🚀 S7 Space, даччыная кампанія расейскага авіяперавозчыка S7 Space, скараціла 52 супрацоўніка і замарозіла праект стварэння ракеты-носьбіта, піша расейскае выданне РБК са спасылкай на гендырэктара кампаніі Сяргея Сопава.

🚀 Кампанія адмовілася ад фінансавання праекту стварэння ракеты-носьбіта лёгкага класа з-за фінансавых складанасцяў. Па словах крыніцы РБК, "калі не лятаюць самалёты, грошы няма адкуль узяць на іншыя праекты".

🚀 S7 Space пачала распрацоўку шматразовай ракеты-носьбіта, канкурэнта Falcon 9 SpaceX ў 2018 годзе. На яе распрацоўку адводзілася пяць-шэсць гадоў.

#Расейская_кампанія_S7 #засваенне_космасу #распрацоўка_ракет #Falcon_9_SpaceX #вайна_ва_Украіне

tech.liga.net
📌‼️⚡️ Хакеры ўзламалі папулярную расейскую інтэрнэт-радыёстанцыю "Коммерсант FM" і запусцілі ў эфіры гімн Украіны і антываенныя песні.

📌‼️ Выдавецкі дом, якому належыць станцыя, пацвердзіў факт кібератакі і паабяцаў, што вяшчанне хутка будзе наладжана.

📌 Як паведамляецца, у эфіры гучаў гімн Украіны, песня "Ой, у лузі червона каліна" ды іншыя. Таксама невядомыя ўключылі песню гурта "Ногу свело" "Нам не патрэбна вайна".

#украінскія_хакеры #засваенне_космасу #распрацоўка_ракет #Falcon_9_SpaceX #вайна_ва_Украіне

tech.liga.net
❗️Ва Украіне🇺🇦 арыштавалі 420 чыгуначных вагонаў з Беларусі і РФ

📌Іх агульны кошт вымяраецца прыкладна 17-цю мільёнамі злотых. Таксама накладзены арышт на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці вартасцю каля 4,4 мільёнаў даляраў.

📌Пра гэта паведаміў Офіс генпракурора Украіны. Там сцвярджаюць, што вагоны з таварамі былі ўвезеныя на тэрыторыю Украіны з парушэннем мытнага заканадаўства.

📷 nikcenter.org

Крыніца: gp.gov.ua

#санкцыі #РФ #вайна #Украіна #вагоны
📌 Youtube абмежаваў Рыгору Азаронку доступ да ягонага канала, пра гэта прапагандыст напісаў у сваім тэлеграм-канале. З-за вынесенага яму папярэджання аб парушэнні правілаў супольнасці ён некаторы час не зможа загружаць новыя

📌 Як адзначаюць праваабаронцы, калі на працягу 90 дзён аўтар канала атрымае тры такія папярэджанні, яго канал выдаляць без магчымасці аднаўлення.

📌 Нагадаем, днямі былі заблакаваныя буйныя прапагандысцкія тэлеграм-каналы "Жоўтыя слівы" і "Вашы слівы". У Міністэрства інфармацыі Беларусі назвалі тое, што адбылося «актам беззаконнай цэнзуры» і накіравалі ў цэнтральны офіс Google запыт з патрабаваннем даць тлумачэнні па фактах блакавання.


#Рыгор_Азаронак #прапагандысты_рэжыму #жоўтыя_слівы #Youtube #вайна_ва_Украіне

reform.by
‼️Над рыжскай ратушай залунаў бел-чырвона-белы сцяг⚪️🔴⚪️

Сёння бел-чырвона-белы сцяг у сталіцы Латвіі ўзнялі Святлана Ціханоўская разам з мэрам Рыгі Мартыньшам Стакісам.

Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Латвіі. Яна плануе сустрэцца з беларусамі Латвіі, наведаць і падтрымаць беларускі гуманітарны цэнтр дапамогі ўкраінцам, вырашыць пытанні беларускай дыяспары, у тым ліку пытаньні выдачы віз.

Ціханоўская сустрэлася з мэрам горада і гарадской радай. Падчас сустрэчы Стакіс заявіў, што Латвія гатова шукаць новыя спосабы падтрымкі беларускага дэмакратычнага руху, паведамляе riga.lv.

📌Нагадаем, што летась падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе Стакіс замяніў чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы ў месцы, дзе былі вывешаныя сцягі краін-удзельніц турніру.

📷 riga.lv/lv
📌‼️ Галоўны рабін Масквы Пінхас Гольдшміт пакінуў Расею пасля патрабавання пуцінскага рэжыму публічна падтрымаць вайну РФ супраць Украіны. Пра гэта паведаміла нявестка рабіна, журналістка Авіталь Чыжык-Гольдшміт.

📌 Паводле яе слоў, галоўны рабін Масквы і яго жонка Дару падвергліся ціску з боку ўладаў РФ, якія патрабуюць ад іх публічнай падтрымкі вайны. Тыя адмовіліся і паляцелі ў Венгрыю праз два тыдні пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.

📌 Чыжык-Гольдшміт сказала, што першапачаткова бацькі яе мужа адправіліся ва ўсходнюю Еўропу, каб збіраць грошы для бежанцаў, а затым паехалі ў Іерусалім, дзе ў той час быў шпіталізаваны бацька галоўнага рабіна.

#Рыгор_Азаронак #прапагандысты_рэжыму #жоўтыя_слівы #Youtube #вайна_ва_Украіне

news.liga.net

Фота з Twitter Avital Chizhik-Goldschmidt
‼️Яшчэ 10 чалавек прызналі ў Беларусі палітвязнямі

❗️Іх справы праваабаронцы лічаць палітычна матываванымі і патрабуюць неадкладнага вызвалення палітвязняў.

Амаль усе прызнаныя сёння палітвязнямі праходзяць па справах аб "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", двое
— фігуранты крымінальнай справы аб "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам" (справа Фядуты-Зянковіча-Кастусёва).

❗️Цяпер у Беларусі налічваецца 1232 палітвязні.

📷 defensoria.rj.def.br

#палітвязні #праваабаронцы #рэпрэсіі #вязні #турмы
‼️📖 Бясплатная анлайн-лекцыя «Міфы беларускіх курганоў»

📌‼️ 9 чэрвеня «Адкрыты лекторый» ладзіць у Zoom бясплатную анлайн-лекцыю «Міфы беларускіх курганоў». Лектарка — Вікторыя Тарасевіч, археолаг, магістр гістарычных навук. Час: 19.00 (час менскі).

📌 Многія, мабыць, чулі, што Беларусь — краіна курганоў. А што ж такое курган? Земляны насып у лесе ці полі, часцей паўкруглай формы, у якім пахаваны чалавек? Ці нешта яшчэ? А ці схаваны там неверагодныя скарбы? А навошта насыпаць столькі зямлі над памерлым? А як насыпалі?

📌 У лекцыі абяцаюць разбурыць існуючыя міфы пра курганы.

📌 Рэгістравацца па спасылцы.

#гісторыя_Беларусі #Вікторыя_Тарасевіч #курганы #вайна_ва_Украіне
📌‼️ Асобныя падраздзяленні Узроеных сіл Беларусі адыходзяць ад мяжы - зводка Генштаба Украіны

📌 На Валынскім і Палескім напрамках у рамках чарговага этапа праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл Беларусі ажыццяўляецца перамяшчэнне асобных падраздзяленняў у пункты пастаяннай дыслакацыі. Пра гэта гаворыцца ў аператыўнай інфармацыі Генштаба ВСУ па стане на 18:00.

📌 У ранішняй зводцы паведамлялася, што на Валынскім і Палескім напрамках УС Беларусі адпрацоўваюць стварэнне ўдарных груповак на адным з напрамкаў і правяраюць гатоўнасць транспартнай інфраструктуры да перавозкі падраздзяленняў.

#украінска_беларуская_мяжа #беларускія_войскі #Палескі_напрамак #вайна_ва_Украіне

news.liga.net
⚡️У Дзярждуме РФ хочуць адмяніць прызнанне незалежнасці Літвы🇱🇹

❗️Дэпутат ад "Адзінай Расіі" Яўген Фёдараў прапануе адмяніць пастанову Дзяржсавета СССР "Аб прызнанні незалежнасці Літоўскай Рэспублікі" ад 6 верасня 1991 года.

📌У абгрунтаванні свайго законапраекта Фёдараў спасылаецца на змены ў Канстытуцыі Расеі, якія абвяшчаюць, што РФ з'яўляецца правапераемніцай СССР на сваёй тэрыторыі, а таксама на вынікі рэферэндуму 17 сакавіка 1991 года.

📌Ён таксама лічыць, што пастанова Дзяржсавета СССР была незаконнай, бо парушала Канстытуцыю СССР і закон аб выхадзе саюзных рэспублікі, бо ў Літве не праводзіўся рэферэндум аб выхадзе са складу СССР.

📌Законапраект пакуль толькі зарэгістраваны ў Дзярждуме і накіраваны яе старшыні. Ці будзе яму дадзены ход, пакуль невядома.

Крыніца: Delfi

📷 РИА Новости