Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌📖 4 красавіка спаўняецца 465 гадоў з дня нараджэння дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, дыпламату і палітыка Льву Сапегі (1557-1633).

#Леў_Сапега #гісторыя_Беларусі #Слонім #Вялікае_Княства_Літоўскае

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️📖 Бясплатная анлайн-лекцыя «Міфы беларускіх курганоў»

📌‼️ 9 чэрвеня «Адкрыты лекторый» ладзіць у Zoom бясплатную анлайн-лекцыю «Міфы беларускіх курганоў». Лектарка — Вікторыя Тарасевіч, археолаг, магістр гістарычных навук. Час: 19.00 (час менскі).

📌 Многія, мабыць, чулі, што Беларусь — краіна курганоў. А што ж такое курган? Земляны насып у лесе ці полі, часцей паўкруглай формы, у якім пахаваны чалавек? Ці нешта яшчэ? А ці схаваны там неверагодныя скарбы? А навошта насыпаць столькі зямлі над памерлым? А як насыпалі?

📌 У лекцыі абяцаюць разбурыць існуючыя міфы пра курганы.

📌 Рэгістравацца па спасылцы.

#гісторыя_Беларусі #Вікторыя_Тарасевіч #курганы #вайна_ва_Украіне
📌 У Беластоку з’явіўся новы нефармальны Гістарычны клуб Beer&History.

📌 Стварылі яго беларускія эмігранты, аматары гісторыі, каб збірацца разам ў нефармальнай абстаноўцы, у звычайным бары, ды прэзентаваць розныя гістарычныя цікавосткі, знаходкі, даследванні, альбо проста гутарыць на гістарычныя тэмы з адмыслова запрошаным госцем.

📌 Першая сустрэча ў рамках Гістарычнага клуба Beer&History адбылася ў беластоцкім бары Beer4U. А запрошаным госцем быў – гарадзенскі журналіст і краязнаўца Руслан Кулевіч, які прэзентаваў прысутным свой новы дакументальны фільм «Апошнія сведкі старога Гродна».

#клубBeer_History #беларусы_Беластока #бары_Beer4U #гісторыя_Беларусі #Руслан_Кулевіч

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌Размова з кандыдатам гістарычных навук Зарынай Канапацкай пра тое, што яднае татараў, габрэяў і беларусаў, якое значэнне адыгралі татары ў станаўленні беларускай мовы і ці варта будаваць нацыю на базе рэлігіі.

📌 У Гістарычным музеі ў Беластоку, у межах 24-й Летняй Акадэміі ведаў пра польскіх татараў, паспяхова прайшла адмысловая канферэнцыя, дзе сабраліся беларускія і польскія навукоўцы ды актывісты. Акрамя актуальнага становішча крымскіх татар, шмат увагі было нададзена аднаму з рэлігійных лідараў беларускіх мусульман, навукоўцу і гісторыку Ібрагіму Канапацкаму.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#татары #гісторыя_Беларусі #Ібрагім_Канапацкі
#Зарына_Канапацкая